Супольнае паседжаньне прэзыдыюмаў Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў і гарвыканкаму па пытаньні стварэньня гарадзкой выбарчай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

У Жодзіне на паседжаньні прэзыдыюмаў выканкаму й гарадзкой рады створаны гарадзкі выбаркам.

Ужо па традыцыі ў склад камісіі (пры фактычнай адсутнасьці альтэрнатываў) пасьля паасобнага безальтэрнатыўнага і адзінагалоснага галасаваньня трапіла 13 чалавек.

Галасуе прэзыдыюм гарадзкой Рады дэпуатаў разам з старшынёй, Натальляй Сушко.
Галасуе прэзыдыюм гарадзкой Рады дэпуатаў разам з старшынёй, Натальляй Сушко.

Большасьць зь іх (10 чалавек) заўсёды ўваходзяць у выбаркам, ствараючы такім чынам асноўны касьцяк дадзенай галоўнай выбарчай арганізацыі горада Жодзіна. Варта заўважыць, што 3 чалавекі зь іх заўсёды абіраюцца ў кіруючы склад выбарчай камісіі. Астатнія - падтрымліваюць кіраўніцтва пры любых раскладах, забясьпечваючы стабільную большасьць, кантралюемасьць і прадказальнасьць дадзенай структуры - гл. сьпіс ніжэй.

Параўнаць кіруючы склад, які будзе абраны ўжо пасьля абеду 24.11.2017 на 1 паседжаньні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі з тым, што заўсёды быў раней, напрыклад на мінулых выбарах у 2016 годзе, - можна тут.

Такім чынам, у Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Жодзінскага гарадзкой Рады дэпутатаў дваццаць восьмага скліканьня (такая поўная назва камісіі) да дня выбараў 18.02.2018 будуць працаваць:

  1. Анішчанка Ірына Вячаславаўна (ад грамадзянаў, дапаможца дзейснага дэпутата ППНС РБ ад Жодзіна);
  2. Афанасенкаў Сяргей Мікалаевіч (пастаянны старшыня жодзінскага выбаркаму);
  3. Ганчарык Сьвятлана Александраўна;
  4. Дзем’янава Сьвятлана Ігнацьеўна;
  5. Катуша Тацяна Александраўна;
  6. Казлоўская Ніна Васільеўна;
  7. Краўцэвіч Тацяна Пятроўна (пастаянная сакратарка жодзінскага выбаркаму);
  8. Мацюшонак Тамара Уладзімераўна;
  9. Пахтэра Юры Васільевіч;
  10. Пацёмкіна Марына Аляксандраўна;
  11. Толмач Натальля Іванаўна;
  12. Цыёлта Уладзімер Паўлавіч (пастаянны намесьнік старшыні жодзінскага выбаркаму);
  13. Шаблоўская Вольга.

Паседжаньне прэзыдыюмаў выканкаму і гарадзкой Рады дэпутатаў горада Жодзіна прайшло ў зале для канфэрэнцыяў, на 4-м паверсе будынку выканкаму. На ім прысутнічала 22 чалавекі, разам з прадстаўніком ад БГК. Мерапрыемства пачалося а 11-30 і доўжылася 25 хвілінаў Галасаваньне прэзыдыюмаў вялося паасобна. Рашэньні прымаліся па кожнай кандыдатуры і былі адзінагалоснымі. Праводзілі сход старшыня Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў, Натальля Сушко, і в.а. першага намесьніка старшыні Жодзінскага гарвыканкаму, Сяргей Конан.

Прадстаўленьне адной з кандыдатураў Натальляй Сушко. Фота Аляксея Лапіцкага.

Два чалавекі, Вольга Глушко (намесьніца рэдактаркі афіцыйнай газэты выканкаму “Жодзінскія Навіны”) і Сяргей Пілюк, якія таксама вылучаліся зборам подпісаў і падавалі дакумэнты як прэтэндэнты ў камісію, ня здолелі, - з словаў дакладчыцы на паседжаньні 23 лістапада, Тацяны Краўцэвіч, - належным чынам без парушэньняў заканадаўства сабраць па 10 подпісаў ад жыхароў Жодзінскай акругі (!?). Таму кандыдатуры гэтых прэтэндэнтаў былі адразу адхіленыя па “тэхнічных прычынах” з-за парушэньня патрабаваньняў ВК ў пададзеных на разгляд дакумэнтах і не ўдзельнічалі ў адборы.

У далейшым галасваньне вялося па 13-ці кандыдатурах і было безальтэрнатыўным.

Напрыканцы паседжаньня прадстаўнік і назіральнік ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) на мерапрыемстве, удзельнік кампаніі Праваабаронцы за свабодныя выбары”, праваабаронца Аляксей Лапіцкі, не атрымаў дазволу ад Тацяны Краўцэвіч і ня змог азнаёміцца з разгледжанай на паседжаньні актуальнай выбарчай дакумэнтацыяй.

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

На загалоўным фота: старшыня Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў Натальля Сушко і в.а. першага намесьніка старшыні выканкаму Сяргей Конан.

Фота: Аляксей Лапіцкі

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline