Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

haradzkijapiejzazy_la_haus_nieba_lpck_1024_uzr_img_52751
Неба і зоны несвабоды (Ілюстратыўнае фота: А.Лапіцкі, Жодзіна)

У будынку Жодзінскага выканкаму раптам, праз 7 дзён пасьля ўказу Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пра пачатак выбарчай кампані ў мясцовыя рады,  адміністрацыяй уведзены адмысловы рэжым абмежаваньняў права наведвальнікаў па выбарчых пытаньнях.

Як паведаміў мясцовы правабаронца, Аляксей Лапіцкі, гэта праяўляецца ў абмежаваньні міліцэйскай аховаю на прахадной права “некаторых наведвальнікаў” свабодна перамяшчацца па будынку ўстановы ды наўпрост камунікаваць з адказнымі чыноўнікамі па выбарчых пытаньнях.

21.11.2017 а 15-00 у будынку Жодзінскага выканкаму адбыўся інцыдэнт.

Прадстаўніку БКГ на паседжаньне па ўтварэньні галоўнай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі горада Жодзіна не дазволілі прайсьці ў левую частку будынка выканкаму, дзе ён разьлічваў убачыць начальніцу арганізацыйна-кадравага адзьдзелу Тацяну Краўцэвіч для высьвятленьня зь ёй актуальных арганізацыйных пытаньняў адносна плянуемага мерапрыемства.

Паставы міліцыянт, які яшчэ дзень назад, 20.11.2017, на беларускай мове вітаў Аляксея Лапіцкага на ўваходзе і адразу дазволіў яму свабодна зарэгістраваць зварот ад старшыні Беларускага Гэльсынскага  Камітэту (БГК), Алега Гулака, на гэты раз абмежаваў правы наведвальніка ў перамяшчэньні ды камунікацыі.

Усё той жа, штатны, дзяжурны міліцыянт спачатку зноў без аніякіх праблемаў прапусьціў праваабаронцу праз прахадную для сутрэчы з Тацянай Краўцэвіч, якая ў сілу сваіх службовых абавязкаў узначальвае працу па падрыхтоўцы адпаведнага паседжаньня й звычайна кіруе працай гарадзкіх выбаркамаў.

Аднак, ужо праз 2-3 хвіліны, калі наведвальнік не знайшоў чыноўніцу ў ейным кабінэце ды скіроўваўся за ёй у іншае месца, той жа міліцыянт затрымаў яго на ўваходзе ў крыло будынку, дзе месьціцца кіраўніцтва выканкаму, гарадзкой рады, БРСМ ды іншыя гарадзкія службы.

Ніякія тлумачэньні, апэляцыі да лёгікі й права не падзейнічалі на ахоўніка. У той час іншыя грамадзяне праходзілі ў забароненую для праваабаронцы частку будынка міма міліцыянта і спыненага прадстаўніка БГК без аніякіх праблемаў… (!?)

  • У сувязі з дадзеным інцыдэнтам назіраецца перадузятае стаўленьня аховы Жодзінскага гарвыканкаму да прадстаўніка арганізацыі, якая на сёньняшні момант мае зарэгістраванага назіральніка ў ЦВК за выбарамі ды адпаведныя законныя паўнамоцтвы адносна выбарчых пытаньняў.

Любыя адвольныя абмежаваньні права грамадзянаў і тым больш прадстаўнікоў праваабарончых назіральных арганізацыяў падчас  фармаваньня адказных за выбарчы працэс арганізацыйных структураў супярэчаць асноўным прынцыпам свабодных і транспарэнтных выбараў.

“Кампраміснае вырашэньне” інцыдэнту

У выніку дыскусіі міліцыянт пагадзіўся толькі на тэлефонную размову наведвальніка з чыноўніцай гарвыканкаму - ён дазволіў размаўляць зь ёй з прахадной па службовым тэлефоне ды ў ягонай прысутнасьці.

Па выніках інцыдэнту ды сутнасьці пытаньня

Падчас тэлефоннай размовы Т.Краўцэвіч удакладніла інфармацыю пра паседжаньне й пацьвердзіла намер арганізацыйнага адзьдзелу Жодзінскага выканкаму сваечасова праінфармаваць грамадзкасьць (выставіць інфармацыю на сайце выканкаму) і прадстаўніка БГК асабіста пра час і месца правядзеньня мерапрыемства (па тэлефоне).

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі (2012г., аўтапартрэт)

У сваю чаргу Аляксей Лапіцкі зрабіў заўвагу пра немагчымасьць свабоднага перамяшчэньня ў будынку адміністрацыі горада для вырашэньня тэрмоновых актуальных пытаньняў і свабоднай непасрэднай камунікацыі з службовымі асобамі з жодзінскай выканаўчай ды прадстаўнічае ўлады.

  • Прадстаўнік БГК папрасіў прадстаўніцу кіраўніцтва выканкаму ў далейшым не абмяжоўваць падобнымі “рэжымнымі зонамі” свабоду перамяшчэньня й збору інфармацыі, наўпростай камунікацыі з адказнымі за правядзеньне выбарчай кампаніі асобамі для выключэньня падобных інцыдэнтаў з практыкі жодзінскай мясцовай адміністрацыі.

P/S

Як вядома, неўзабаве пасьля апошних выбараў у ПП НС Рэспублікі  Беларусь у Жодзіне адбылася зьмена кіраўніцтва гарадзкой адміністрацыі. Старшынём выканкама раней працаваў М.М.Амельянчук (гл. фота тут), а сёньня - ягоны былы намесьнік па ідэалягічнай працы Ю.А.Шары (таксама гл. тут).

Паводле Аляксея Лапіцкага.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Lićviny-INFA

Загалоўнае фота (ілюстрацыя адпаведных зонаў у Жодзіне): Аляксей Лапіцкі

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 21.11.17 23:21 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 22.11.17 02:09: Ales` [ ]

    Ствараць адмысловыя “рэжымныя зоны” і “кіраваць працэсам” у Жодзіне, як бачна, лічыцца цалкам салідным і прыстойным, амаль адметным атрыбутам моцнай улады, якую павінны ўсе навокал паважаць, тобок - баяцца.

    Калі ж мы выйдзем за межы вось падобнай постсавецкай лёгікі ГУЛАГу ды пачнем паважаць саміх сябе, людзей навокал, сваю краіну цалкам ды ейны Асноўны Закон?!

    Калі перастанем падманваць і прыніжаць, палохаць і палохацца…, а пачнем жыць годна і мірна, у міры з сваім сумленьнем ды ў згодзе з агульна прызнанымі чалавечымі каштоўнасьцямі ды рэальным канстытуцыйным правам?!

    Пытаньні рытарычныя, тым ня менш актуальныя.

  2. 05.12.17 02:21: Жодзіна: ахоўная служба гарвыканкаму робіць перашкоды незалежнаму назіраньню | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Каваленка, раней ужо адзначыўся тым, што 21.11.2017 не дазволіў Аляксею Лапіцкаму свабодна прайсьці па выбарчых [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline