На Эўрабачаньні ў Кіеве перамог партугалец Сальвадор Сабрал. Кажуць, што ён хворы на парок сэрца, але гэта ўжо другасныя дэталі.

Відавочную сваю перавагу над канкурэнтамі пры галасаваньні фаварыт успрымаў спакойна й з гумарам.

Пераможца сьпяваў па-партугальску. Ў завяршальным выступе ўжо ў ролі пераможцы Сальвадор выйшаў і сьпяваў на сцэне разам з сваёй роднай сястрой, якая й напісала песьню.

—  Музыка — гэта не пра шоў, не пра фэерверкі, музыка — гэта пра пачуцьці, вось што я хацеў сказаць», — прамовіў пераможца са сцэны ў якасьці пераможцы Эўрабачаньня.

Другое месца заняў 17-гадовы сьпявак з Балгарыі. Малдова апынулася на 3-м месцы.

NaviBand атрымаў вышэйшыя 12 балаў ад журы з Украіны й Азербайджану. Ад гледачоў Беларусі дасталося толькі 33 балы.

У выніку нашыя музыкі занялі 17-е месца з 26-ці ў дастаткова моцным фінале Эўрабачаньня 2017.

Наша Ніва назвала таки вынік аднім з самых удалых выступаў у гісторыі ўдзелу Беларусі ў конкурсе.

а

ВІДЭА ПЕРАМОЖЦЫ - глядзі ТУТ:

а

ВІДЭА NaviBand - глядзі ТУТ:

УСЁ РОЎНА - ЛЮБІМ і ГАНАРЫМСЯ!)

А МЫ ЎСЁ РОЎНА - ЛЮБІМ і ГАНАРЫМСЯ NAVI! Нашыя музыкі цудоўна выступалі й сваім удзелам у Эўрабачаньні ў Кіеве сталі сапраўднымі пасламі культурнай разнастайнасьці Эўропы для ўсяго сьвету, пасламі беларускай мовы, культуры ды й самой Беларусі.)

Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline