Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

miensknutryja3_1024_li-lpck_img_6871

Першага траўня ля адкрытых вадаёмаў у Менску можна было пазнаёміцца зь некаторымі мала заўважнымі звычайна “жыхарамі” гарадзкіх паркаў сталіцы …

Шэрыя качкі, чайкі, розныя птушкі ўжо сталі звычайным відовішчам для мінакоў у парках і скверах з адкрытымі вадаёмамі. Але на гэты раз ўвагу прыцягнуў карычнева-шэры жывы камячок, які літаральна ўгрызаўся з боку важы ў бераг з маладой травою.

Зьвярушка памерам з сабачаня аказаўся з доўгім “пацучыным хвастом”. Ня гледзячы ні на што, здавалася, ён вырашыў адкрыта падсілкавацца на вачах некалькіх заўважыўшых яе мінакоў, якія пачалі абмяркоўваць “паходжаньне” жывёліны.

Нехта сказаў, што гэта мабыць “бабёр”, іншы - “нутрыя”. Але ля берага аказалася дастаткова сымпатычная і самая сапраўдная андатра.

Амаль гледзячы ў вочы мне, яна трымала ў лапах і мэтадычна паглынала кавалкі белага хлебу, а потым шукала й без ваганьняў спажывала нейкі іншы “падножны правіянт” і “зялёныя вітаміны”, хутка перажоўваючы ды засоўваючы сабе ў пашчу асобныя доўгія травінкі …

miensknutryja_1024_li-lpck_img_6921

miensknutryja2_1024_li-lpck_img_6927

miensknutryja5_1024_li-lpck_img_6891

miensknutryja6_kadr2_1024_li-lpck_ap_img_6898

Калі я сказаў “мадэлі”, што ейны фотасэт завершаны і, што я стаміўся поўзаць за ёй ледзь ні на каленках, яна глянула на мяне як бы разьвітваючыся, хутка праплыла ўздоўж берага, апошні раз нырнула й больш не зьяўлялася на вочы …

Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага (01.05. 2017, Менск)

Гэты артыкул размешчаны 02.05.17 20:47 у катэгорыі: Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 04.05.17 18:56: Малінаўка і сталічныя жывёлкі. 1 Траўня - адкрытыя вадаёмы Менску (відэа) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Фотарэпартаж - у матэрыяле “І ГЭТА ТАКСАМА МЕНСК, ДЗЕТКА!” на Lićviny-INFA http://licviny.info/archives/14443 [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline