Амэрыканскія дыетолягі распавялі, якія прадукты варта штодня ўжываць, каб арганізм быў у парадку.

Аказалася, што найбольш карыснымі для чалавека зьяўляюцца: яблыкі, морква і грэцкія арэхі.

Менавіта гэтыя прадукты ўтрымліваюць вялікую колькасьць важных вітамінаў і антыаксыдантаў, што дазваляе палепшыць працу страваваньня ды галаўнога мозгу.

Лідарамі ў дыетолягаў сталі яблыкі.

У іх утрымліваецца цэлы шэраг вітамінаў: В, А, С, К, Н, Е, Р і РР, а таксама мікраэлемэнтаў, такіх як фосфар, жалеза, магній, медзь, кальцый, цынк і калій.

Морква, якая багатая вітамінам А, дапаможа палепшыць працу страваваньня й кішэчніку. Таксама вядомая карысьць морквы для зроку чалавека.

А вось ужываньне грэцкага арэху дапаможа трымаць пад кантролем узровень халестэрыну й артэрыяльны ціск. Вітаміны і мікраэлемэнты ў гэтых арэхах дабратворна ўплываюць на крывяносную сыстэму галаўнога мозгу.

Паводле БелТА

Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline