Катэгорыі: Cупольнасьць, Здароўе |

Атэрасклероз, як іржа, пашкоджвае судзіны й робіць цяжкім крывацёк, дастаўку кіслароду й пажыўных рэчываў да ворганаў. (далей - правапіс крыніцы матэрыялу)

Наступствы атэрасклерозу могуць быць вельмі сур’ёзнымі:

пры пашкоджанні крывяносных сасудаў у першую чаргу пакутуюць сэрца і мозг, а ў цяжкіх выпадках гэта можа скончыцца інфарктам і інсультам. Атэрасклероз можа стаць прычынай захворванняў нырак, кішачніка, палавых органаў, узнікнення цяжкіх трафічных язваў.

Атэрасклероз вельмі моцна звязаны са стрэсамі ў нашым жыцці, бо стрэс правакуе паступленне ў крывяное рэчышча халестэрыну з печані, а пастаянны рост узроўню халестэрыну ў крыві звязаны з большай рызыкай атэрасклерозу (ушчыльненнем артэрый), галоўным адмоўным фактарам пры сардэчных прыступах.

Калі хочаце пазбегнуць развіцця атэрасклерозу і яго цяжкіх ускладненняў (інфаркт, інсульт), у першую чаргу неабходна адмовіцца ад курэння, злоўжывання спіртнымі напоямі, абмежаваць ужыванне жывёльных тлушчаў, больш рухацца і менш нервавацца, то бок весці здаровы лад жыцця.

п

Прафілактыка атэрасклерозу

1. Сілкуйцеся рацыянальна. Рэпчатая цыбуля, часнык, памідоры, яблыкі, аўсяныя крупы і тлустая рыба зніжаюць рызыку развіцця хваробаў сэрца. Гэта магутныя антыаксіданты, яны разрэджваюць кроў.

2. Знізьце спажыванне солі і жывёльнай ежы, павялічыўшы спажыванне рыбы, гародніны, садавіны.

3. Ешце больш прадуктаў, якія змяшчаюць грубую абалонку. 100 грам аўсянкі ў дзень дапамогуць атрымаць 10 грам растваральнай абалонкі — гэтага будзе дастаткова, каб панізіць узровень халестэрыну.

4. Ужывайце сагравальныя вострыя прыправы, такія як імбір, карыца, гваздзік і струковы перац, у якасці прыпраў ці ў выглядзе гарбаты. Яны робяць артэрыі здаравейшымі, бо стымулююць кровазварот і пашыраюць крывяносныя сасуды, якія забяспечваюць кіслародам канцавіны.

5. Кантралюйце сваю вагу.

6. Пазбягайце пераахаладжэння (у замерзлага чалавека кроў становіцца гусцейшай і схільная да ўтварэння тромбаў).

7. Не курыце.

8. Пазбягайце маларухомага ладу жыцця, бо фізічная актыўнасць павялічвае ўзровень халестэрыну ахоўных ЛВП (ліпапратэінаў высокай шчыльнасці ў адносінах да ЛНП (ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці), умацоўвае сэрца і спрыяе зніжэнню вагі.

9. Здымайце эмацыйнае напружанне фізічнымі нагрузкамі.

tenox.ru

Паводле NN

Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline