У дзень Чарнобысьскай трагедыі, з моманту якой ужо прашло 31 год, праваабаронцы “Вясны” ды сябры “ТБМ імя Ф.Скарыны” раздавалі жодзінцам спэцвыпуск газэты “Народная Воля” з дадаткам “Ад Чарнобыля да Астраўца”.

Людзі ля новага будынку вялікага жодзінскага Эўраопту ахвотна бралі знаёмую многім беларускамоўную газэту й выказвалі падзякі, часьценька й па-беларуску…

За паўгадзіны было раздадзена шмат асобнікаў выданьня з чарнобыльскім спэцвыпускам.

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі, які займаўся распаўсюдам незалежнай беларускай газэты адзначыў удзячнасьць грамадзянаў, у тым ліку й мясоцовых міліцыянтаў. У якасьці нэгатыву, без якога, нажаль, не абыйшлося, узгадвалася неінфармаванасьць некаторых супрацоўнікаў службы аховы супэрмаркету па праўных пытаньнях.

Пасьля тлумачэньня сытуацыі ды ўзгадваньня пра канстытуцыйнае права кожнага на свабодны распаўсюд інфармацыі прадстаўніку аховы, які праявіў неадэкватную насьцярожанасьць і прапанаваў праваабаронцу з газэтамі “сыйсьці ад граха падалей” (!?), міні-інцыдэнт быў вычарпаны.

Такім чынам, у дзень 31-годзьдзя Чарнобыльскай Катастрофы, якая адбылася 26 красавіка 1986 году, жодзінцы чыталі “Народную Волю”, у якой была выкладзена праўда пра ядзерную энэргетыку ды выкліканую ёй трагедыю…

Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline