Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

06.03.2017 на запыт правабронцы Аляксея Лапіцкага быў нечакана атрыманы дакладны афіцыйны адказ пра тое, што пасьля выхаду на волю яшчэ 2-х арыштантаў Жодзінскага ІЧУ на сёньня там застаецца яшчэ 10 чалавек.

Пасьля напісаньня 4-х зваротаў у Кнігу заўвагаў і прапановаў Жодзінскага ГАЎС, брама дагэтуль рэжымнай дваровай тэрыторыі жодзінскай міліцыі была адкрыта, там не было блёк-паста міліцыянтаў …

Акрамя таго, дзяжурны міліцыянт у будынку ГАЎС адказваў на беларускамоўны зварот праваабаронцы па-беларуску.

Так бы й раней! Можна ж жыць дружна! Тым больш - калі ўжо нашкодзіць пасьпелі.

Думаецца, калі паглядзець на любую праблему спакойна й разважліва, то яна зьнікае.

У прафэсіналаў, якія шукаюць кампрамісы й зьбіраюцца ўдасканальваць працу - заўсёды знойдзецца цярпеньне й досьвед, каб убачыць выйсьце ды лепшыя пэрспэктывы.

Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

На фота: Жодзіна, вул. Сухаградзкая.
Фота: Аляксея Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline