Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

З працы - праз Эўраопт і … - дадому. (Пасьля 17-00 ля галоўнага гандлёвага аб’екту ў Жодзіне, вул. 50 Год Кастрычніку, раён “Жодзіна Паўднёвага”).

Аб’ект пабудаваны пасьля ліквідацыі рэчавага рынку й стварэньня рынку “Стадзедаўскага” ў прамзоне ля фабрыкі “Сьвітанак” (вул. Сухаградзкая) і пасьля пратэстаў грамадзкасьці, у тым ліку, супраць плянуемай спачатку на ягоным месцы “піўнухі з фантанам”.

Агароджаны з  усіх бакоў, так званы “пляц дурняў”, дзе амаль 13 год плянавалася новая будоўля, памятае трох розных кіраўнікоў “гарадзкой вэртыкалі” (сп.сп. Кашэўскага, Грышчанку ды Амельянчука), мноства відаў платоў-агароджаў, пакуль ні зьявіўся фундамэнтальны, жалезабэтонны. А таксама - мноства “народных надпісаў” на іх, сярод апошніх адзін легэндарны - “Харош бухаць!” (таварышы).

Так, ва ўмовах афіцыйна санкцыяванага даўгабуду, які пераўтвараўся ў цэнтральны агульнагарадзкі сьметнік напрацягу амаль 15 год, - вырасла амаль цэлае пакаленьне жодзінцаў. Але, нарэшце, вялікі Эўраопт быў пабудаваны. Ура! Можна глыбока ўздыхнуць і выдыхнуць, сказаць:

“Што ні робіцца - да лепшага!”

Добрая такая мантра. Беларусам дапамагае. Толькі вось навошта гэта ўсё  было рабіць “менавіта так”?!

Адны сьвяты мінулі (Жодзінскае ІЧУ адчула гэта), другія наперадзе - вясна, сонца, але чамусьці - неяк мала радасьці ў вачах беларусак!(

Знаёмыя й вядомыя жыхары Жодзіна - праваабаронка Вясны, Сьвятлана Лапіцкая, на вул. 50 Год Кастрычніу, ля вялікага Эўраопту …

На ганку БелАЗаўскага інтэрнату… “ЛЮБОВЪ”))

Па пр. Міру …

У дварах - хлапчукі й Тарпэда …

Зоны прамысловыя й ня толькі … - таксама выхоўваючая стрыманасьць нашчадкаў “рэжымная эстэтыка”… (прамзона фабрыкі “Сьвітанак” - па вул Сухаградзкая)

Па пр. Міру у бок гандлёвага комплекса СITY …

Ля прыпынку электрацыі “Жодзіна-Паўднёвае”…

Любімая чорная котка “Кіс-Кіс” Жодзінскага ГАЎС (без мянушкі - адгукаецца толькі на гэтыя словы)). Вось каму і думаецца цудоўна, і сьпіцца на сонейку выдатна …

Котка жыве й падкармліваецца супрацоўнікамі міліцыі наўпрост на “рэжымнай тэрыторыі” ля будынку міліцыі.

- Ніхто яе тут у нас не крыўдзіць. Ласкавая такая, дабразычлівая котачка. У яе тут нават ёсьць сваё спэцыяльнае месца на газоне, куды яна рэгулярна “ходзіць”, -  распавядае адзін з шчырых аматараў жывёлаў з Жодзінскага ГАЎС.

Сьвітанкаўская крама ля фабрыкі па пр. Міру - не пустуе …

Гэтыя цяжкія й сумныя перадачкі ад бабулі й дзядулі адміністратыўна арыштаванаму любімаму ўнуку, які атрымаў аж 15 сутак. Быў арыштаваны 24.03, напярэдадні (!) мірнага сходу ў сьвяточны дзень, 25 сакавіка, у Менску.

Іншагародных грамадзянаў Беларусі, як бачна, акрамя гандлёвых аб’ектаў у Жодзіне часьценька скіроўваюць па вельмі “папулярных” (асабліва ўвесну) “турыстычных маршрутах” - з “Жодзіна Паўднёвага” да Сухаградзкай, 1 (ІЧУ Жодзінкага ГАЎС), а таксама да Савецкай, 22А (ІЧУ і СІЗА Турмы №8).

Які пр. Міру без Бібліятэкі?

14_prmiru_paszarp_1024_lpck_img_5303
14_prmiru_paszarp_1024_lpck_img_5303

Тое, што па вясьне, сапраўды, патрабуе фарбы - пакуль застаецца без увагі!

Пасьля шматлікіх заўвагаў, у тым ліку кіраўніцтву прадстаўнічае ўлады, - сёлета бардзюры пакуль не фарбавалі. Можа пранясе, нарэшце.

Хаця яшчэ і 1 траўня наперадзе. Але дрэвы, як бачна, ужо “плачуць вапнаю”, якая ня можа абмінуць і асфальту … (пр. Міру)

Месца казачных фантазыяў і адпачынку ў парку …

Крумкачы ў вясновым небе, трубы й “невад на аблокі”… (Жодзіна, вул. Сухаградзкая).

^

Фотарэпартаж: Alaksiej Lapicki (28-30 сакавіка 2017)
Lićviny-INFA

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Творчасьць, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline