Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus

adn_static2.gifЗавершаны этап дасьледваньняў па вывучэньнi структуры генафонду сучасных Беларусаў на аснове аналiзу ДНК … (далей - правапіс першакрыніцы).

— Пачаць трэба з таго, што сама iдэя праекта, якi называўся “Геномiка беларускага народа. Рэканструкцыя гiсторыi беларусаў па даных ядзернай i мiтахандрыяльнай ДНК”, належыць нашым навуковым кiраўнiкам: члену-карэспандэнту НАН Беларусi доктару бiялагiчных навук загадчыку лабараторыi нехрамасомнай спадчыннасцi Iнстытута генетыкi i цыталогii Алегу Давыдзенку i вядучаму навуковаму супрацоўнiку нашага iнстытута кандыдату бiялагiчных навук Нiне Данiленцы, — адзначыла Ларыса Сівіцкая.— Мы з Аленай Кушнярэвіч былi выканаўцамi. Сутнасць праекта заключалася ў вывучэннi асаблiвасцяў генафонду беларусаў па малекулярных маркерах. Пэўныя даследаваннi ў гэтым кiрунку вялiся i раней, але такiх маштабных — не было (работы цягнулiся два гады — з 2005-а па 2007-ы, узоры генетычнага матэрыялу былi сабраны з усiх рэгiёнаў краiны).

— Сацыяльную значнасць праекта можна разглядаць у некалькiх аспектах, — уключаецца ў размову Алена. — Першае — гэта ўклад у фундаментальную навуку. Раней на генетычнай карце Еўропы Беларусь заставалася белай плямай (у астатнiх еўрапейскiх народаў, нават у расiян i ўкраiнцаў, такiя работы ўжо былi праведзены). Нашы даследаваннi дазволiлi “ўбудаваць” беларусаў у агульную генетычную еўрапейскую прастору, запоўнiць “прабел”. Другi аспект — гiстарычны. Вывучэнне генетыкi беларускай папуляцыi дало магчымасць зрабiць пэўныя высновы аб гiсторыi фармiравання нашага народа, аб яго паходжаннi.

— Праект меў i медыцынскую скiраванасць, — развiвае тэму Ларыса. — Для аналiзу мы выбiралi не выпадковыя гены, а менавiта такiя, якiя “звязаны” з тымi цi iншымi захворваннямi. У прыватнасцi, гены, якiя абумоўлiваюць схiльнасць да развiцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў i спадчыннага гемахраматозу (парушэння абмену жалеза). Мы вывучалi, наколькi наш этнас абцяжараны неспрыяльнымi мутацыямi ў гэтым плане i ў якiх рэгiёнах назiраецца найбольшая верагоднасць развiцця азначаных хваробаў.

— I ў якiх?

— Няма рэгiёнаў, дзе ўвогуле адсутнiчалi б гены павышанай рызыкi, дзесьцi iх больш, дзесьцi менш. Самая вiдавочная рознiца акрэслiлася памiж паўночным i паўднёвым рэгiёнамi. Апошнi больш схiльны i да сардэчна-сасудзiстых хваробаў, i да спадчыннага гемахраматозу. Аднак гэта не значыць, што на поўднi Беларусi склалася пагражальная сiтуацыя. Параўнальны аналiз выявiў, што паказчыкi рызыкi беларусаў знаходзяцца ў дыяпазоне, уласцiвым для еўрапейскiх краiн.

Сабраны намi ДНК-банк спатрэбiўся i крымiналiстам: на яго аснове яны стварылi свае базы даных.

— Я так разумею, што ў праекце ў кожнай з вас быў свой фронт работ?

— Спачатку ў нас была адна агульная вялiкая задача: збор узораў ДНК, — адказвае Ларыса. — На гэта спатрэбiўся цэлы год. Мы выязджалi ва ўсе рэгiёны краiны (мiж iншым, яны былi вылучаны ў ходзе гiсторыка-этнаграфiчных даследаванняў i не супадалi з адмiнiстрацыйным падзелам на вобласцi, напрыклад, Заходняе i Усходняе Палессе, Падняпроўе, Падзвiнне, Панямонне, цэнтральны рэгiён), знаходзiлi добраахвотнiкаў, якiя пагаджалiся ўзяць удзел у даследаваннi, праводзiлi сярод iх анкетаванне…

— Значыць, для аналiзу ДНК падыходзiлi далёка не ўсе кандыдаты?

— Безумоўна. Нам трэба было высветлiць, хто з добраахвотнiкаў (а мы апытвалi ў асноўным маладых мужчын) з’яўляецца карэнным беларусам (беларусам у трэцiм пакаленнi па абедзвюх спадчынных лiнiях). У такiх маладых людзей мы бралi ўзор iх бiялагiчнага матэрыялу — крывi. З яе потым вылучалi ДНК i такiм чынам збiралi банк ДНК этнiчных беларусаў. Усяго было атрымана звыш 900 узораў.

— Чаму для даследаванняў бралася толькi ДНК мужчын?

— Мы вывучалi малекулярныя маркеры, якiя знаходзяцца ў Y-храмасоме i ў мiтахандрыяльнай ДНК. Абедзве яны перадаюцца ў спадчыну ў нязменным выглядзе, — тлумачыць Алена. — Мiтахандрыяльная ДНК дазваляе прасачыць генетычную гiсторыю роду па жаночай лiнii, Y-храмасома — па мужчынскай. Мiтахандрыяльная ДНК прысутнiчае i ў мужчын, i ў жанчын, а Y-храмасома ёсць толькi ў мужчын, таму з навуковага пункту гледжання больш выгадна збiраць узоры бiялагiчнага матэрыялу менавiта ў мужчын.

— Мы вывучылi разнастайнасць “бацькоўскай” i “мацярынскай” генетычных складальнiкаў карэнных беларусаў, параўналi iх з генетычнымi маркерамi суседнiх папуляцый (рускiх, украiнцаў, палякаў), — падхоплiвае Ларыса. — Вызначылi, што генетычна беларусы блiжэйшыя да ўсходнеславянскiх народаў (рускiх заходняй часткi Расii i паўночных украiнцаў), што ў межах свайго этнасу беларусы не з’яўляюцца генетычна аднастайнай (гамагеннай) супольнасцю. Гэта не значыць, што ў кожным з шасцi вышэйзгаданых рэгiёнаў заўсёды можна вылучыць генетычныя адметнасцi, аднак, напрыклад, паўднёвы рэгiён (Палессе) па пэўных маркерах адрознiваецца ад паўночнага. Тым не менш асноўныя адметнасцi па рэгiёнах у нас атрымалiся па частотных характарыстыках. Вынiкi даследаванняў сведчаць пра даволi актыўны мiграцыйны працэс.

— Даследаваннi далi магчымасць вызначыць, адкуль маглi быць прынесены тыя цi iншыя малекулярныя маркеры, — дадае Алена. — А гэта дае магчымасць рэканструяваць гiсторыю засялення тэрыторыi Беларусi.

— …I вызначыць мiграцыйныя шляхi старажытных беларусаў?

— Трэба памятаць, што генетычны ўзрост i этнiчны ўзрост — розныя паняццi (генетычная гiсторыя значна даўжэйшая за этнiчную). Больш правiльна будзе сказаць, што мы вывучалi гiсторыю прапапуляцыi, якая ў далейшым дала пачатак беларусам.

— У розныя часы этнографы, фалькларысты, гiсторыкi прапаноўвалi самыя розныя тэорыi паходжання беларускага народа. Цi дапамог праект вывучэння генетычных асаблiвасцяў беларусаў пацвердзiць цi абвергнуць пэўную версiю?

— Агучвалiся “велiкаруская”, “польская”, “балцкая” тэорыя, — гаворыць Алена. — Апошняя, напрыклад, разглядала беларусаў як славянамоўных балтаў. У свой час у пацвярджэнне гэтай версii прыводзiлiся пэўныя навуковыя доказы — археалагiчныя, гiдранiмiчныя. Аднак нашы генетычныя даследаваннi абвяргаюць “балцкую” тэорыю. Генетычна немагчыма правесцi дакладную мяжу памiж палякамi, рускiмi, украiнцамi цi беларусамi. Мы з iмi ўтвараем пэўны генетычны “пласт” з плаўнымi пераходамi. Дастаткова складана ахарактарызаваць пэўны этнас толькi па наборы генетычных маркераў. У той жа час, зыходзячы з нашых звестак, мы не можам сказаць, што беларусы — гэта частка рускай папуляцыi, бо памiж iмi ёсць пэўныя несупадзеннi. Па пэўных маркерах мы генетычна не супадаем нi з балтамi, нi з украiнцамi, нi з палякамi.

— Увогуле, мы можам лiчыць сябе тыповым еўрапейскiм народам?

— Хутчэй тыповым усходнееўрапейскiм народам.

— Цi можна лiчыць праект “Геномiка беларускага народа…” завершаным?

— I так, i не. Праект быў пiянерскiм. Мы вывучалi толькi некаторыя ўчасткi генома, а ўвогуле iх вельмi шмат, — тлумачыць Ларыса. — Зараз у нашай лабараторыi на матэрыяле ДНК-банка праводзяцца iншыя даследаваннi: генетычнай схiльнасцi да захворвання на цукровы дыябет, астэапароз, рак, шызафрэнiю, анарэксiю, на мiтахандрыяльныя хваробы. Я прымаю ўдзел у вывучэннi генных мутацый, якiя прыводзяць да перагрузкі жалезам у цяжарных жанчын i жанчын з варыкозным пашырэннем вен.

— У далейшых планах кiраўнiка праекта Алега Георгiевiча Давыдзенкi вывучыць ДНК этнiчных меншасцяў, якiя пражываюць на тэрыторыi Беларусi (яўрэяў, палякаў, рускiх, татараў), — дапаўняе Алена. — Я зараз працую ў праекце, скiраваным на больш глыбокае вывучэнне Y-храмасомы, для ўдакладнення генетычнай карцiны ўнутры гетэрагеннай папуляцыi карэнных беларусаў. Мы пашыраем выбарку, спектр маркераў. Для комплекснага аналiзу атрыманых звестак спецыяльна запрасiлi вядомага матэматыка з Расii.

— Апошняе пытанне: як жаночая логiка спалучаецца з навуковымi метадамi аналiзу?

— Ну, у жанчын хаця б такая логiка ёсць, — смяецца Ларыса.

— Бывае, што нейкiя матэматычныя цi фiзiчныя аспекты звязаць з бiялогiяй мне бывае цяжэй, чым хлопцам, — адзначае Алена, — аднак у шматступеньчатым навуковым аналiзе жаночая адказнасць, скрупулёзнасць, уменне канцэнтравацца — толькi на карысць рабоце.

“Звязда”

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline