Як стала вядома Жодзінскаму інфармацыйнаму парталу, 29.03 з Жодзінскага ІЧУ будуць вызваляцца затрыманыя.
Ўдалося даведацца, напрыклад, што Марыну Дубіну (адвакатку “Зялёнае Сеткі”), якую прывітныўна затрымалі на офісе “Зялёных” 24 сакавіка ў Мнску, будуць вызваляць сёньня а 17-20 з Жодзінскага ГАЎС, Сухаградзкая, 1 (значыцца, яе трымалі ў ІЧУ, які знаходзіцца ў дадзеным будынку).
УВАГА, але адвязуць яе (верагодна и иншых вызваляемых у гэты час) адразу на чыгуначны вакзал горада Жодзіна (ня блытаць з чыгуначным прыпынкам электрацыі “Жодзіна-Паўднёвае”).
Гэта тлумачыцца адпаведным распараджэньнем начальніка міліцыі грамадзкага парадку Жодзінскага ГАЎС, Дзьмітрыя Хамянкова, які фактычна курыруе ўсе пытаньні адносна пераведзеных зь Менску ў Жодзінскі ІЧУ адміністратыўна арыштаваных у пэрыяд з 15 па 25 сакавіка 2017 году.
Спробы парваабронцы ў Жодзіне, Аляксея Лапіцкага, удакладніць нешта яшчэ пра Марыю Дубіну ды іншых па афіцыйна заяўленым для кантакту па гэтай тэме тэлефоне 8-01775-33444 дзяжурнай часткі Жодзінкага ГАСЎ, выніку не далі.
Там адказалі, што
падобную інфармацыю прадстаўляць будуць толькі для блізкіх і сваякоў.
І паклалі слухаўку…
Зыходзячы з атрыманых пры перадачах 28.03 зьвестак і наяўнага досьведу, можна меркаваць, што разам з Марынай Дубінай зь ІЧУ пры будынку Жодзінскага ГАЎС на вул. Сухаградзкай, 1 (1) і зь СІЗА Жодзінскай Турмы №8 на вул. Савецкая, 22А (2) - там ёсьць шмат выездаў, і раней людзей вывозілі не з цэнтральнага),
- на чыгуначны вакзал (3) горада Жодзіна ПАВЯЗУЦЬ І ІНШЫХ вызваляемых 29 сакавіка зь Жодзінскага ІЧУ.
Верагоднасьць дастаўкі вызваляемых з ІЧУ, што знаходзіцца ў будынку Жодзінскага ГАЎС (Сухаградзкая, 1), да суседняй (гл. схему) станцыі электрацыі “Жодзіна-Паўднёвае” (4) застаецца ды й выглядае больш лягічным. Бо барысаўская электрацыя да Менску хз “Жодзіна-Паўднёвага” адпраўляецца а 17-41 (гл. дадаткі).
Аднак, у сувязі з афіцыйна прадстаўленай Жодзінскім ГАЎС інфармацыяй пра дастаўку вызваляемых менавіта на чыгуначны вакзал у Жодзіне (3), ДАДЗЕНЫ МАГЧЫМЫ ВАРЫЯНТА (4) - з пэўнымі агаворкамі, усё ж, РАЗГЛЯДАЕЦЦА як ЗАПАСНЫ, а не як асноўны (гл. схему ніжэй).
Зыходзячы з атрыманым пры перадачах сьпісам (гл. ў матэрыяле ніжэй), ВЕРАГОДНА, 29.03 вызваляцца могуць:
- Дубініна Марына (…);
- Рабкова Марына (…??);
- Шымановіч Аня (…??);
- Шыманскі Яўген (15 сут., з 14.03);
- Ангурэц А. Ю. (14 сут., з 15.03) …
- ……………………………………………………
ТЭРМІНОВАЕ …!
а
ПА ВЫНІКУ АТРЫМАЛАСЯ, ШТО (як заўсёды) афіцыйна дадзеная Жодзінскім ГАЎС па тэлефоне ў Жодзіне 33-444 інфармацыя пра час і месца вызваленьня Марыны Дубінай была ложнай.
Рэчаіснасьць чарговы раз паказвае, што інфармацыі з Жодзінскага ГАЎС - НЕЛЬГА ДАВЯРАЦЬ!
Як апэратыўна нам паведамілі зараз, а 16-00, Марына Дубіна ўжо знаходзіцца на станцыі “Чырвоны Сьцяг” (вёска Пліса альбо пасёлак “Акцябрскі”) і без сувязі.
Тобок, яе выпусьцілі раней амаль 1,5 гадзіны й завесьлі з Жодзіна не на бліжэйшую чыгуначную станцыю ці вакзал, а аж пад самыя Смалявічы!
Cябры й калегі Марыны Дубінай, юрысты й адвакаты, ужо прыкладна а 16-20 пад’ехалі туды за ёй на машыне.
а
ДАДАТКІ
Для зьвестак - электрацыя да Менску пасьля 17-20:
1) з чыгуначнага вакзала г.Жодзіна - 18-07 (!?)
2) з станцыі “Жодзіна-Паўднёвае” - 17-41 (!)
Інфармацыю пра вызваленьне з Жодзінскага ІЧУ выдаюць толькі блізкім і сваякам:
Актуальныя тэлефоны:
1) тлефон дзяжурынай часткі Жодзінскага ГАЎС у Жодзіне - 8 (01775) 33-444;
2) тэлефоны прэс-службы УНС Менаблвыканкаму ў Менску - 8-017-229-08-27; начальніка -
8-017-229-05-34;3) працоўны мабільны тэлефон начальніка міліцыі грамадзкага парадку Жодзінскага ГАЎС Дзьмітрыя Хамянкова (Velcom): +375-29-674-30-42.
а
Паводле праваабарончага маніторынгу,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA
Фота і прынтскрын-схема: Аляксей Лапіцкі, Lićviny-INFA