Андрэй Юраў выступае перад удзельнікамі Школы …20-21 лютага ў Менску праходзіла чарговая сэсія Міжнароднай Студэнскай Школы Правоў Чалавеку/правоў студэнтаў, арганізатарамі якой сталіся “Студэнская Рада” (Менск), “Моладзевы Праваабарончы Рух” і “Міжнародная Сець па правах студэнтаў”.

У двухдзённым сэмінары-”сэсіі” прымалі ўдзел 25 маладых людзей зь Менску, іншых гарадоў Беларусі, Кіева, Масквы й Санкт-Пецярбургу.

Трэнэрам сэмінару быў ганаровы прэзыдэнт МПР, экспэрт Рады Эўропы, кансультант “Маскоўскай Хэльсінскай Групы” Андрэй Юраў. Экспэртамі сталіся Вікторыя Громава – экспэрт Міжнароднай Сеткі па Правах Студэнтаў і Зьміцер Макараў – су-каардынатар Міжнароднае Сеткі па Правах Студэнтаў.

Лізавета Ефімава, каардынатарка менскай сэсіі Міжнароднай Студэнскай Школы Правоў Чалавеку/правоў студэнтаў: “Я вельмі радая, што Студэнская Школа, нарэшце, прайшла ў Менску, у сталіцы Беларусі. Насуперак усім перадузятасьцям аб тым, што ў Беларусі такія мерапрыемствы праводзіць небясьпечна й рызыкоўна, мы атрымалі доказ таго, што гэта магчыма. Мы плянуем і надалей арганізоўваць падобныя Школы ў Беларусі.

На здзіўленьне запрошаных экспэртаў з МПР, каманда ўдзельнікаў Школы была адной з найлепшых. Гэта для нас немалаважна й кажа аб тым, што патэнцыял беларускай моладзі ў галіне праваабароны высокі, і, што, прыклаўшы яшчэ больш намаганьняў, мы можам разьлічваць на зьяўленьне новага пакаленьня маладых праваабаронцаў”.

Набор удзельнікаў Міжнароднай Студэнскай Школы Правоў Чалавека/правоў студэнтаў вядзецца стала, а фармаваньне групаў для навучаньня адбываецца па ходу паступленьня заявак. Падрабязьней аб умовах удзелу можна даведацца, напісаўшы ліст каардынатарам Школы, а таксама – з матэрыялаў Інтэрнэт-сайту Школы.

e-mail: studenthrschool@hrworld.ru
site: http://www.inthrschool.org/node/73

*
*
(Паведамленьне, рас.)

20-21 февраля в Минске проходила очередная сессия Международной Студенческой Школы Прав Человека/прав студентов, организаторами которой стали «Студэнцкая Рада» (Минск), «Молодежное Правозащитное Движение» и Международная сеть по правам студентов.

В двухдневном семинаре-«сессии» принимали участие 25 молодых людей из Минска, других городов Беларуси, Киева, Москвы и Санкт-Петербурга.

Тренером семинара был почетный президент МПД, эксперт Совета Европы, консультант Московской Хельсинкской Группы Андрей Юров. Экспертами стали Виктория Громова — эксперт Международной сети по правам студентов и Дмитрий Макаров — со-координатор Международной Сети по Правам Студентов.

Ефимова Елизавета, координатор минской сессии Международной Студенческой Школы Прав Человека/прав студентов: «Я очень рада, что Студенческая Школа, наконец, прошла в Минске, в столице Беларуси. Вопреки всем предубеждениям о том, что в Беларуси такие мероприятия проводить опасно и рискованно, мы доказали, что это возможно. Мы планируем и далее организовывать подобные Школы в Беларуси.

На удивление приглашенным экспертам из МПД, команда участников Школы была одной из самых лучших. Это для нас немаловажно и говорит о том, что потенциал белорусской молодежи в области правозащиты высокий, и, что, приложив еще больше усилий, мы можем расчитывать на появление нового поколения молодых правозащитников».

Набор участников Международной Студенческой Школы Прав Человека/прав студентов ведется постоянно, а формирование групп для обучения происходит по мере поступления заявок. Подробнее об условиях участия можно узнать, написав письмо координаторам Школы, а также – из материалов Интернет-сайта Школы.

e-mail: studenthrschool@hrworld.ru
site: http://www.inthrschool.org/node/73

Паводле прэс-цэнтру моладзевай прафсаюзнай групы “Студэнская Рада”
students.rada@gmail.com

Падрыхтаваў Алесь Лета,
Licviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 28.02.09 15:28 у катэгорыі: - Арганізацыі, Cупольнасьць, Адукацыя, Навіны.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 28.02.09 16:11: Alaksiej [ ]

    Прыемная навіна …

    Безумоўна, гэтая падзея - вартая адмысловае ўвагі …

    Яшчэ раз шчыра віншую калегаў з несумненным посьпехам і жадаю далейшых крокаў на шляху ўмацаваньня пазыцыяў права й свабодаў у Беларусі …

    АЛ

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline