Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Прыём перадачаў, як мы інфармавалі раней, 28.03.2017г. праводзіўся ў будынку Жодзінскага ГАЎС, што знаходзіцца па вул. Сухаградзкая, 1.

Як паведамляе жодзінскі правабаронца, Аляксей Лапіцкі, які з 09-00 да 13-00 і з 14-00 да 16-00 падчас прыёму перадачаў знаходзіўся ля будынку Жодзінскага ГАЎС, сёньня перадачы атрымалі 19 адміністратыўна арыштаваных Жодзінскага ІЧУ (гл. сьпіс у дадатку).

Начальнік міліцыі грамадзкага парадку, Дзьмітры Хамянкоў, на запыт праваабаронцы адмовіўся называць яму колькасьць пераведзеных зь Менску ў Жодзіна ці ўжо вызваленых з Жодзінскага СІЗА арыштантаў.

- Такую інфармацыю мы нікому не прадстаўляем. Навошта яна вам? Гэта закрытая інфармацыя, - адзначыў намесьнік начальніка жодзінскай міліцыі.

Толькі неафіцыйна ўдалося даведацца, што

з Жодзінскага ІЧУ 27.03.2017, у панядзелак, было вызвалена 24 чалавекі.

а

Пасьля абеду, з 14-00, перадачы, якія паступалі не ад сваякоў - ужо не прымаліся.

Гэтае рашэньне было прынята ў сувязі з тым, што родныя аднаго з арыштантаў, сталыя людзі, выказалі абурэньне тым, што нехта ранкам ужо пасьлпеў зрабіць іхнаму ўнуку перадачу. Ім было цяжка дабірацца да Жодзіна, а з перадачаю, у сувязі з гэтым узьніклі праблемы.

Варта заўважыць, што ў такой сытуацыі, - асабліва, калі улічваючваць толькі ДВА ДНІ штотыдзень дазволеныя для перадачаў у Жодзіне, - можна было прыняць перадачу ад сталых людзей і перадаць яе па прызначэньні праз дзень - у чацьвер. А навогул, Жодзінскі ГАЎС мог бы арганізаваць прыём перадачаў і кожны дзень, як гэта без праблемаў практыкуецца на Акрэсьціна ў Менску (!).

а

Пасьля перапынку, з 14-00 міліцыянты ўзмацнілі рэжым аховы…

Аляксея Лапіцкага, які зьдзяйсьняў праваабарончы маніторынг, з спасылкаю на загад кіраўніцтва (!?) адмыслова не прапусьцілі нават ува двор тэрыторыі Жодзінскага ГАЎС (!?) - яго пакінулі мёрзнуць на пад моцным ветрам на адкрытай пляцоўкі перад ўваходнай брамай.

Супрацоўнік жодзінскай ППС Аляксандар Кніга (гл. на фота зправа) не назваў пры гэтым таго непасрэднага начальніка, які аддаў такі загад.

Дзьмітры Хамянкоў як афіцыйны прадстаўнік кіраўніцтва Жодзінскага ГАЎС - не стрымаў сваё слова й папярэднюю дамову з праваабаронцам - ён адмовіўся па прозьбе назіральніка прапусьціць яго ў памяшканьне будынку ГАЎС, каб сагрэцца.

- Ступайце дадому й там сагрэйцеся, - прапанаваў у адказ Д.Хамянкоў па тэлефоне.

Наступным разам перадачы ў Жодзінскім ІЧУ будуць прымацца толькі ў чацьвер, 30.03.2017.

п

ДАДАТКІ

Сьпіс арыштантаў, якія знаходзяцца ў Жодзінскім ІЧУ і атрымалі перадачы ў Жодзіне:

  1. Вячаслаў Сіўчык (14 сут., за Курапаты);
  2. Несьцяровіч Кастусь (15 сут., з 23.03);
  3. Чарняўская Хрысьціна (15 сут., з 24.03);
  4. Скарабагатаў Арцём (15 сут., з 15.03);
  5. Валодзін Уладзімер (з 24.03 …);
  6. Славінскі Аляксандар (15 сут., з 23.03);
  7. Швабоўская Алена (15 сут., з 25.03);
  8. Кійко Сяржук (12 сут., з 25.03);
  9. Афнагель Яўген (15 сут., з 22.03);
  10. Дзяткоўскі Яўген (15 сут., з 15.03);
  11. Эйхарт Марк (15 сут., 24.03);
  12. Дубініна Марына (…);
  13. Малашкоў Аляксандар (14 сут., з 24.03);
  14. Рабкова Марына (…);
  15. Шымановіч Аня (…);
  16. Шыманскі Яўген (15 сут., з 14.03);
  17. Ангурэц А. Ю. (14 сут., з 15.03);
  18. Ахроменка Канстанцін (12 сут., з 25.03);
  19. Ліскавец Дар’я (12 сут., з 24.03)

а

Паводле праваабрончага маніторынгу,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

На фота: будынак Жодзінскага ГАЎС, Сухаградзкая, 1 ды іншыя ракурсы.

Фота: Аляксей Лапіцкі, 28.03.2017г., Lićviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 28.03.17 22:20 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 29.03.17 13:31: Інфармацыю пра вызваленьне з Жодзінскага ІЧУ выдаюць толькі блізкім і сваякам | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] з атрыманым пры перадачах сьпісам (гл. ў матэрыяле ніжэй), ВЕРАГОДНА, 29.03 вызваляцца [...]

  2. 06.04.17 22:09: Сонца й вясна ў Жодзіне (фота) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] цяжкія й сумныя перадачкі ад бабулі й дзядулі адміністратыўна арыштаванаму любімаму ўнуку, які атрымаў аж 15 сутак. Быў арыштаваны 24.03, [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline