Тадэвуш Кандрусевіч: Выказваю надзею на гуманныя і справядлівыя адносіны да затрыманых і спадзяюся на хутчэйшае іх вяртанне дадому.

Мітрапаліт Мtнска-Магілёўскі, Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі зьвярнуўся да ўладаў краіны з нагоды падзеяў 25-26 сакавіка.

- Знаходзячыся ў аэрапорце Франкфурту, па дарозе са Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусь, зь вялікай занепакоенасьцю я ўспрыняў сытуацыю, якая ўзьнікла ў Менску ды іншых гарадах падчас учарашніх і сёньняшніх падзеяў.

Недахоп часу не дазваляе цалкам асэнсаваць становішча, якое ўзьнікла, але яно нагадвае пра складанасьць выклікаў, якія сёньня паўсталі перад нашай Бацькаўшчынай.

Гісторыя беларускага народу сьведчыць аб тым, што ён заўсёды вылучаўся сваёй разважлівасьцю й знаходзіў мірныя шляхі для вырашэньня ўзьнікаючых праблемаў”, - гаворыцца ў звароце Тадэвуша Кандрусевіча, апублікаваным на сайце catholic.by.

Арцыбіскуп заклікаў “дзяржаўную ўладу ды ейных апанэнтаў, а таксама грамадзкія арганізацыі й людзей розных поглядаў да канструктыўнага дыялёгу з мэтай вырашэньня існуючых праблемаў для дабра нашага народу й кансалідацыі грамадзтва”.

Таксама Тадэвуш Кандрусевіч выказаў надзею на гуманныя й справядлівыя адносіны да затрыманых і спадзеў на хутчэйшае іх вяртаньне дадому.

Паводле catholic.by
Lićviny-INFA

Фота: Радыё Свабода

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline