Калі чалавек знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) альбо ў ІЧУ (яшчэ называюць СІЗА) ён мае права атрымліваць перадачы.

Пасьля высьвятленьня ягонага дакладнага месца знаходжаньня, - у Жодзіне па тэл. ГАЎС: 8 (017-75) 33-444, - можна перадаць яму перадачу.

Для таго, каб перадаць перадачу на ЦІП (ІЧУ), вам спатрэбіцца ПАШПАРТ. Звычайна перадачы прымаюць раз у суткі вагой не больш за 5 кіляграмаў.

У Жодзіне (для групаў пераведезных зь Менску адмінісратыўна арыштаваных) ПЕРАДАЧЫ ПРЫМАЮЦЬ:

ДНІ - толькі ў АЎТОРАК і ЧАЦЬВЕР;

ЧАС - з 09:00 да 16:00. Перапынак на абед: 13-00 - 14-00 .

Зрабіць перадачу могуць толькі блізкія сваякі (маці, бацька, сястра, брат, муж, жонка)! Калі вы імі  не зьяўляецеся ёсьць два варыянты, адзін легальны другi не легальны:

  1. Да арыштаванага ідзе адвакат, і арыштант піша заяву, што перадачы яму будзе перадаваць іншы чалавек, які не зьяўляецца сваяком, бо сваякі далёка.
  2. Вы ідзяце перадаваць перадачу, пажадана, што б вашае імя па бацьку супадала зь імем па бацьку арыштаванага і кажаце дзяжурнаму, што вы зводны брат альбо сястра.

Ва ўсіх астатніх выпадках бярыце сваякоў.

а

Якія рэчы можна перадаваць

Перадаваць можна, сродкі асабістай гігіены ды ежу (па ежы ёсьць абмежаваньні). Такім жа чынам можна перадаваць кнігі, часопісы, стрыжні, алоўкі й разукрашкі.

  1. Туалетная папера
  2. Зубная паста
  3. Зубная шчотка
  4. Мыла
  5. Маленькі ручнік
  6. Вільготныя сурвэткі
  7. Гель душ, шампунь
  8. Папяровыя сурвэткі
  9. Гігіенічныя пракладкі
  10. Шкарпэткі, майткі (рас.:”трусы”)
  11. Вопратку ды абутак па сэзоне, (толькі ўсё павінна быць без шнуркоў і мэталічных плястынаў у падэўвах)

ы

Якія прадукты можна перадаваць:

  1. Печыва, вафлі
  2. Цукеркі
  3. Сухафрукты
  4. Вэнджаныя каўбасы і сыры, (тое што не хутка псуецца)
  5. Шакаляд
  6. Вада, сокі
  7. Цыгарэты, запалкі.

Усе прадукты харчаваньня, прынятыя ў перадачы альбо што паступілі ў пасылцы, да ўручэньня іх адміністрацыйна арыштаванаму падвяргаюцца надгляду. Хлебабулачныя, рыбныя й каўбасныя вырабы разразаюцца на некалькі частак, вадкія прадукты пераліваюцца, кансэрвы ўскрываюцца й перакладаюцца ў іншы посуд, сыпкія прадукты харчаваньня (цукар і іншае) перасыпаюцца, цукеркі, вафлі, печыва прымаюцца толькі ў разгорнутым выглядзе без абгортак, пачкі з цыгарэтамі, папяросамі, тытунём ускрываюцца. Пры гэтым прадукты харчаваньня не павінны страціць свае спажывецкія якасьці.

Абавязкова праверце тэрмін прыдатнасьці прадуктаў: ​​ня перадавайце прадукты з тэрмінам прыдатнасьці, які заканчваецца ў бліжэйшыя дні.

п

ЛІСТЫ АРЫШТАНТАМ

Увага! Цяпер адміністрацыйна затрыманыя могуць атрымліваць лісты й паштоўкі. Так што пішыце, ім - будзе прыемна.

Адрэса для перадачы ў Жодзінскае ІЧУ (СІЗА): 222161, г.Жодзіна, вул. Сухаградзкая, 1.

р

P/S

Парадак перадачаў для адміністратыўна арыштаваных адлюстраваны ў Пастнове № 313 МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАВАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ад 20 кастрычніка 2015 г.

п

Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

На фота: Жодзінская турма №8, адзін з карпусоў (г.Жодзіна, вул. Савецкая, 22А)

Фота: AL, Lićviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 24.03.17 21:02 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 24.03.17 21:09: У Жодзінскае СІЗА пераводзяць 78 арыштаваных зь Менску (інфармацыя абноўленая) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] УСЁ ПРА ПЕРАДАЧЫ: як і што можна перадаваць адміністратыўна арыштаваным у Жодзіне можна пачытаць ТУТ. [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline