Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Вялікая колькасьць адміністратыўна пакараных грамадзянаў Беларусі, у асноўным актывістаў і ўдзельнікаў мінулых мірных пратэстаў супраць Дэктрэт №3, у гэты час пераводзяцца ў Жодзінскае СІЗА зь Менску.

Як паведамілі па тэл. 33444 у дзяжурнай частцы Жодзінскага ГАЎС Аляксею Лапіцкаму, пераведзеных зь Менску

асуджаных будуць утрымліваць у асобным корпусе СІЗА на тэрыторыі Жодзінскай Трумы №8  - вул. Савецкая, 22А.

Перадачы для іх будуць прымацца ў будынку ГАЎС па адрасе - г. Жодзіна, вуліца Сухаградзкая, 1.

Дні прыёму перадачаў - толькі ў АЎТОРАК і ЧАЦЬВЕР.

Час прыёму перадачаў: 09-00 - 16-00.

Абедзенны перапынак:  13-00 - 14-00.

а

Прымацца будуць:

- прадукты харчаваньня, якія хутка не псуююца (звычайна - печыва, сухая кілбаса, сухафрукты …, вада й сокі ў плястыкавай ды папяровай тары);

- неабходныя рэчы (звычайна патрабуецца - прадметы гігіены…, зьмена бялізны, пантофлі, ручнік, цёплыя шкарпэткі й вопратка).

Дазволеная агульная вага перадачы на аднаго чалавека складае - 5 кг.

Спэцыяльнага сьпісу дазволеных для перадачы рэчаў Жодзінскі ГАЎС не агучваў і не публікаваў.

а

ПАШТОВУЮ КАРЭСПАНДЭНЦЫЮ, ЛІСТЫ АРЫШТАВАНЫМ У ЖОДЗІНСКАЕ СІЗА - СКІРОЎВАЦЬ ПА АДРЭСЕ: 222161, г.Жодзіна, вул. Сухаградзкая, 1.

а

Па ўсіх пытаньнях, у тым ліку па высьвятленьні прозьвішчаў пераведзеных зь Менску ў Жодзінскае СІЗА - зьвяртацца па тэлефоне ў Жодзіне: 8 (017-75) 33444.

Раней дадзены для гэтых мэтаў тэлефон ГАЎС, - 8 (017-75) 21561, - не адгукаецца і, як высьветлілася, ужо не зьяўляецца актуальным.

P/S

Дадатковая праваабарончая ды інфармацыйная падтрымка, кансультаваньне - па тэл. +375-29-9207655 (Аляксей Лапіцкі), +375-29-9207656 (Сьвятлана Лапіцкая) - г.Жодзіна.

УСЁ ПРА ПЕРАДАЧЫ: як і што можна перадаваць адміністратыўна арыштаваным у Жодзіне можна пачытаць ТУТ.

в

Алесь ЛЕТА,

Lićviny-INFA

На фота: будынка Жодзінскага ГАЎС, Сухаградзкая, 1
Фота: Аляксей Лапіцкі, 2010г., Lićviny-INFA


Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline