У гэтым асноўная праблема і Дэкрэту №3, і ўсіх тых, хто яго выдумаў.

З боку афіцыйных прадстаўнікоў кіраўніцтва Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі сёньня, калі грамадзтва масава пратэстуе супраць Дэкрэту №3, назіраецца поўнае неразуменьне неправамернай сутнасьці дадзенага нарматыўна-праўнага акту.

- Дакумэнт усё ж быў скіраваны на тое, каб ПРЫМУСІЦЬ грамадзянаў працаваць, а не наказвать, - так сказаў адносна Дэкрэту №3 намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў, Баляслаў Пырштук, -  у сваім інтэрвію парталу tut.by.

З гэтага выказваньня віцэ-сьпікера бачна, што законатворцы так і не зразумелі асноўнай праблемы - неканстытуцыйнасьці Дэкрэту №3.

*

АСНОЎНАЯ ПРАБЛЕМА - НЕ ЖАДАНЬНЕ ЎБАЧЫЦЬ СУПЯРЭЧНАСЬЦЬ ДЭКРЭТА КАНСТЫТУЦЫІ

Канстытуцыя наўпрост забараняе кагосьці прымушаць да працы - прымусовая праца ў краіне, як і іншых цывілізаваных дзяржавах сьвету, забароненая.

Няма аніякай праўнай асновы для таго, каб прымушаць кагосьці працаваць! Ствараць стымулы й магчымасьці для працы - так. Прымусіць, асабліва ва ўмовах заняпаду рынку працы й вызваленьня працоўнай сілы,  - не.

Гэта і праўны (канстытуцыйны), і эканамічны (рынкавы) нонсэнс.

Зразумела, што гэтага немагчыма зрабіць там, дзе адсутнічае нармальна аплачваемая праца ці запатрабаваныя рынкам працоўныя месцы.

Ды й навогул, калі сям’я (асноўная ячэйка грамадзтва) вырашае на пэўным этапе свайго існаваньня рэалізоўваць іншыя неабходныя для ейных сябраў пляны ды сама разьмяркоўвае ўласны свабодны час, агульныя сямейныя ашчэджэньні ды абавязкі - па даглядзе за бацькамі, дзецьмі, прыватнай гаспадаркаю, па дадатковым вырабе прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасьці для ўласнага спажываньня, па стварэньні ўласных прыватных гаспадарчых пабудоваў альбо будаўніцтве дому,  напрыклад, для эканоміі сямейных грашовых сродкаў і людзкога рэсурсу іншымі дасяжнымі сродкамі -  у наромальных умовах дзейснага канстытуцыйна-праўнага поля НІХТО НЯ МАЕ АНІЯКАЙ ЛЕГАЛЬНАЙ ПРАЎНАЙ МАГЧЫМАСЬЦІ забараніць рэалізацыю дадзенага права на працу - ПРАВА НА ВЫБАР спосабу й віду самарэалізацыі ў працы, як неабходнай для грамадзтва, гэтак і для кожнай асобнай сям’і ці індывіда ў грамадзтве.

Такім чынам, сфэра свабоды выбару й ступені аплочваемасьці (неаплочваемасьці) абранага кожным грамадзянінам занятку (працы) - асабістая й прыватная справа сям’і ды кожнага ейнага сябра, індывіда!

Кожны можа свабодна ці без аніякага прымусу абраць для сябе сфэру дзейнасьці, карысную як для сябраў сям’і альбо ўдзельнікаў любой непрыбытковай грамадзкай асацыяцыі, іншай грамадзкай супольнасьці, якую чалавека ў адпаведнасьці з наяўнымі ў яго здольнасьцямі, канстытуцыйнымі правамі й абавязкамі прадстаўляе ці абірае, у тым ліку на падмурку свабоды ўласнай веры, асабістых ці агульнасямейных патрэбаў, перакананьняў ці жыцьцёва важных даўгатэрміновых плянаў.

І гэта - натуральна. Бо выбар сфэры занятку й працы ў адпаведнасьці з уласнымі здольнасьцямі, магчымасьцямі, сямейнымі ці ўласнымі патрэбамі й магчымасьцямі, а таксама асновамі веры й перакананьняў… - зьяўляецца недатыкальнай з боку дзяржавы сфэраю асабістага жыцьця й выбару кожнага грамадзяніна.

Яна цалкам легальна й безпакарана можа знаходзіцца па-за межамі “тавара-грашовых адносінаў”, бо вырашае сацыяльна важныя задачы праз валянтэрскую працу (без грашовых заробкаў) ды актыўнасьць, заснаваную на іншых, нематэрыяльных, матывацыях - веры, пераканаьняў, грамадзкага абавязку, маральнай значнасьці й г.д.

*

ІГНАРАВАНЬНЕ ГЭТЫХ ПАДСТАВОВЫХ НОРМАЎ -  ШЛЯХ ДА ПРАЎНАГА КАНФЛІКТУ Й САЦЫЯЛЬНАГА ВЫБУХУ

Калі законатворцы не разумеюць такіх базавых пастулатаў, якія зьяўляюцца як канстытуцыйнымі, гэтак і міжнародна прызнанымі праўнымі імпэратывамі, то гэта вельмі й вельмі сумна. Сумна й небясьпечна для краіны.

Бо ў такім выпадку маюць магчымасьць і, як мы ўжо пераканаліся, зьяўляюцца на сьвет такія дакумэнты, як Дэкрэт №3. А ў грамадзтве, у сувязі зь імі, узьнікаюць небясьпечныя й шкодныя для соцыюму абставіны, якія пагражаюць канстытуцыйныму правапарадку, ладу й неабходным для ўстойлівага разьвіцьця любой дзяржавы бясьпецы й стабільнасьці.

Грамадзяне маюць права рэалізоўваць сваё канстытуцыйнае “права на працу” (а не абавязак) у інтарэсах сям’і ці грамадзтва, а таксама ў любой форме:

__________1) праз працу за эканамична абаснаваныя заробкі (на прадпрыемствах і ва ўстановах) альбо

__________2) праз працу дзеля непасрэднага вырашэньня канкрэтных задачаў, дасягненьня нейкіх карысных і значных для _____________сям’і, мясцовай супольнасьці ці ўсяго грамадзтва мэтаў, у тым ліку мэтаў самаразьвіцьця (разумовага, _____________фізычнага, духоўнага) таго ці іншага канкрэтнага індывіда.

Прымусіць працаваць ва ўмовах несупадзеньня інтарэсаў асобы, сям’і і грамадзтва, пры адсутнасьці належных свораных на рынку ўмоваў, тым больш з дапамогаю адміністрацыйна-камандных мэтадаў, немагчыма!

Час рабаўладаньня й рабства мінуў незваротна. Ніхто ня мае права ўмешвацца ў права на працу!

Ніхто ня мае права вызначаць парамэтры абавязковай вартасьці абранай працы ці занятку, дастатковасьці альбо значнасьці іх, зыходзячы з крытэраў узроўня заробкаў ці адсутнасьці такога, грамадзкай запатрабаванасьці ці прыярыту, большай альбо меншай вартасьці для дзяржаўнага бюджэту.

*

ШТО НЕАБХОДНА ЗАМЕСТ ВІДАВОЧНАГА АНТЫКАНСТЫТУЦЫЙНАГА ПРЫМУСУ?

Замест прымусу да працы й перасьледу безпрацоўных, якім ва ўмовах эканамічнага крызісу й неабходных пераўтварэньняў неабходзен не гвалт, а падтрымка належнымі пасобіямі, - дзяржава абавязаная:

- зьняць усе адміністрацыйныя перашкоды й

- максымальна стымуляваць рынкавыя пераўтварэньні ў краіне,

- актывізаваць прадпрымальніцкую ініцыятыву, сфэру паслугаў і вытворчасьці,

- разьвіць рынак працы й працоўнай сілы …

Толькі наяўнасьць прывабнай і годнай працы можа стымуляваць павелічэньне колькасьці працазанятых, атрыманьне імі нармальных заробкаў, а дзяржаваю адпаведных падаткавых выплатаў ды неабходных бюджэтных паступленьняў.

*

Аляксей Лапіцкі (Жодзіна)

Lićviny-INFA

На фота: Віцэ-сьпікер парлямэнту Балеслаў Пырштук.

Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline