Вынік пераможнага паедынку Дынам Мінск (Беларусь) зь лідарам Кантынэнтальнай хакейнай лігі, піцерскім СКА (Расея) - 5 : 4 (1:0, 4:1, 0:3).

Свае першыя шайбы закінулі навабранцы беларускага хакейнага клюбу
Фрэдрык Пэтэрсан (на 6 хвіліне першага пэрыяда) ды Аарон Палушай (на 22 хвіліне другога пэрыяда).

Акрамя таго швэду ўдалося не толькі закінуць сваю першую шайбу ў першай сваёй гульні ў межах КХЛ, але й зрабіць свой першы дубль у другім пэрыяддзе - на 26 хвіліне сустрэчы. Па выніках пераможнага матча Пэтэрсан быў прызнаны лепшым гульцом у Дынама.

Беларускі клюб ухадзіў на 2-гі перапынак з сэнсацыйным лікам 5 : 1 на сваю карысьць.


У 2-м пэрыядзе важныя й прыгожыя галы ў барацьбе за наш клюб забівалі нападаючыя ХК “Дынама Менск” Сьцяпанаў (33`) і Сергей Дрозд (34`).

“Размачыць” лік атрымалася Кавальчуку толькі на 39 хвіліне. Далей, у трэцім пэрыядзе, цалкам мабілізаваўшысь, забівалі гульцы піцерскага СКА - Дацюк (43`), Дадонаў (50`) і Якаўлеў (53`).

Менскае Дынама магло скарыстаць некаторыя пустоты ў абароне СКА ды павялічыць пераможны лік, калі расейскі клюб кінуў усе сілы, каб уратаваць гульню. Была такая магчымасьць і напрыканцы сустрэчы, калі трэнэр “армейцаў” Знарок зьняў галкіпера.

У выніку, пасьля 3-га пэрыяду гэтай па-сьвяточнаму цікавага, выніковага ды радаснага для ўсіх заўзятараў беларускага клюбу хакейнага супрацьстаяньня, лік для нашага клюбу застаўся пераможным.

У выніку беларускія заўзятары сьвяткавалі яркую ды вельмі важную перамогу ХК “Дынама Менск” над лідарам Заходняй канфэрэнцыі КХЛ, піцерскім хакейным клюбам.

Парамога дазволіла Менскаму Дынама набраць 76 ачкоў і застацца ннайа 5-м месцы ў Заходняй канфэрэнцыі, якое павялічвае шанцы для выхаду менскіх дынамаўцаў у плэй-оф - заключны турнір для 16-ці лепшых камандаў Кантынэнтальнай хакейнай лігі.

Пажадаем нашай камандзе пасьпяхова ўдасканальваць майстэрства ды й далейшых ПЕРАМОГАЎ!

Малайцы! Так трымаць!

Сьвяточнага настрою ўсім!
З НОВЫМ ГОДАМ!

у

Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Прынскрыны: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline