Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Акцыя “За нашы й вашы правы”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня Правоў Чалавека, прайшла ў Жодзіне.

Праваабаронцы “Вясны” ў Жодзіне 10 сьнежня 2016 году раздавалі спэцвыпуск “Народнай Волі”, прымеркаваны да міжнароднага Дня Правоў чалавека.

Ня гледзячы на дажджлівае надвор’е яны выйшлі да жодзінцаў па вул. 50 Год Кастрычніку ля вялікага Эўраопту, размаўлялі зь імі й раздавалі газэты.

Аляксей Лапіцкі:
- У гэты дзень нам на шляху сустрэліся і старыя сябры, аднадумцы, і шмат незнаёмых людзей рознага веку. Рэакцыя іх на ўзгадваньне пра правы чалавека была ўдзячная й станоўчая. Ад незнаёмых людзей часта чулася ў адказ беларускае слова падзякі. Здаралася так, што некаторыя жодзінцы болш сталага веку з сумам і прыкрасьцю ў нас пыталі: “А дзе ж вы, даражэнькія, іх у нас тут бачылі, гэтыя правы чалавека?” Прыходзілася даваць парады, тлумачыць, што каб адстаяць сваё права трэба яго дакладна ведаць і не баяцца, калі патрэбна, сказаць пра гэта.

- Ведайце свае правы ды аргумэнтавана зьвяртайцеся да чыноўнікаў, тады й будзе вынік, - раіў у падобных выпадках жодзінскі праваабаронца. - Убачыць сьвятло ў канцы тунэля, які б ён ні быў працяглым, можна толькі тады, калі з аптымізмам і вераю ўпарта рухаешся наперад, - адзначалі праваабаронцы.

Алесь ЛЕТА,
Licviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі і Licviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline