Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Вядомы беларускі гурт “Крама” адзначыў свае 25 гадоў музычнай творчасьці вялікім канцэтам, які адбыўся з 19-00 амаль да 23-00 у вялікай залі Prime Hall 12.11.2016 у Менску.

У юбилейным канцэрце КРАМЫ прымалі ўдзел таксама беларускія гурты:

J-MОРС …,

ПАЛАЦ …,

“Трубецкой”,

“Нэйра Дзюбэль” …

Атмасфэра была сьвяточная, настрой выдатны. Публіка была разнастайная, але натуральным было й тое, што дастатковую колькасьць слухачоў, складалі й людзі сярэдняга веку, тыя беларусы, якія вырасьлі й вырасьцілі сваіх дзяцей на творчасьці такіх беларускамоўных гуртоў, як МРОЯ, КРАМА, ULIS, NRM … На канцэрце таксама былі й дзеці з бацькамі.

КРАМА

У залі падчас канцэрту не назіралася нацыянальных сьцягоў. Але на прысутных былі заўважаныя цішоткі зь беларускім арнамэнтам, Пагоняй, а таксама, нават, часам чулася нечаканае самім выступоўцам, Ігарам Варашкевічам, супольнае скандаваньне прысутнымі покліча “Жыве Беларусь!”…

Рознаўзроўневая атмасфэра канцэртнае залі давала магчымасьць і камфортна адпачыць, перакусіць ды выпіць за столікамі, пасьпяваць разам з музыкамі дый, канешне, патанчыць…

____________________________________________________________________________________________________

ВІДЭА

“Будзь разам з намі” - глядзець тут

“СТЭФКА” - глядзець тут



Фотарэпартаж і відэа Аляксея Лапіцкага

Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline