Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

ЦВК Беларусі ў адным электронным лісьце ад 27.10.2016 адказала адразу на дзьве выбарчыя скаргі з Жодзіна …

Па шэрагу прынцыповых пытаньняў так і не прагучала чаканага матываванага адказу па сутнасьці.

У адказе няма аніякай канкрэтнай рэакцыі, матываванага адказу ці ўзгадваньня па прадстаўленыя ў скаргах факты парушэньняў ВК Беларусі з боку чыноўнікаў УВК №9 і Жодзінскай АВК №64, Менаблвыбаркаму, а таксама наконт неправамерных інтэрпрэтацыяў аўтарамі Практычных дапаможнікаў ЦВК для ТВК і УВК.

А патрабаваньні заяўніка з Жодзіна да ЦВК, заснаваныя на неабходнасьці безумоўнага выкананьня “прынцыпу галоснасьці й празрыстасьці” вынікаў галасаваньня для грамадзянаў, забесьпячэньня абароны ад перашкодаў у агітацыі (падчас датэрміновага галасваньня, у прыватнасьці) … - таксама зусім не ўзгадваюцца.

Але прысутнічае прызнаньне адной з заяўленых праблемаў і абяцаньня яе выправіць.

Пры гэтым, кіраўніца Цэнтарвыбаркаму, Лідзія Ярмошына, фактычна прызнала наяўнасьць толькі камунікацыйнай праблемы адносна зафіксаваных фактаў адсутнасьці магчымасьці падачы скаргі ў Менскую абласную выбарчую камісію  праз тэлефакс і электронныя каналы сувязі напрацягу вызначанага ВК Беларусі тэрміну ў 10-ць дзён пасьля выбараў.

У адказе па гэтай  праблеме, у прыватнасьці, заяўлена пра намер прааналізаваць і выправіць сытуацыю са зваротамі грамадзянаў у будучых выбарчых кампаніях:

“Адносна разгляду Вашых зваротаў Мінскай абласной выбарчай камісіяй пасля дня выбараў лічым неабходным паведаміць, што такія спосабы падачы зваротаў – па электроннай пошце, факсе, праз каналы сувязі выканаўчых і распарадчых органаў – у тэрытарыяльныя, округовыя, участковыя выбарчыя камісіі не прадугледжаны. Разам з тым пры падрыхтоўцы да наступнай выбарчай кампаніі Цэнтральнай камісіяй будзе прааналізаваны парадак разгляду зваротаў пасля дня выбараў і выпрацаваны дадатковыя меры для забеспячэння рэалізацыі гэтага права грамадзян.”

Актуальнай застаецца праблема публічнасьці вынікаў галасаваньня.

Адносна запыту выбарнікаў пра вынікі галасаваньня па горадзе Жодзіна і, у прыватнасьці, па кожным з УВК акругі, ЦВК агульна спаслаўшыся на дзейснае заканадаўства, запэўніла заяўніка, што публікацыя такіх выбарчых зьвестак ці веданьне іх выбанікамі супярэчыць нормам ВК Беларусі й ня можа быць выкананая, трэба так разумець, нават пры вялікім жаданьні зрабіць гэта з боку ЦВК …

Так, у сваім адказе за № 01-11/Л-599, 600 Лідзія Ярмошына дакладна адзначае:

“Наконт просьбы прадаставіць Вам магчымасць азнаёміцца
з вынікамі галасавання па ўсіх выбарчых участках г. Жодзіна на адбыўшыхся 11 верасня б.г. выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь растлумачваем, што парадак абнародавання вынікаў галасавання – па ўчастках, акругах, рэспубліцы – рэгулюецца выбарчым заканадаўствам. У прыватнасці, вынікі галасавання на ўчастку абнародуюцца шляхам вывешвання копіі пратакола ўчастковай камісіі ў памяшканні для галасавання, а вынікі выбараў па кожнай акрузе
і па ўсіх акругах публікуюцца адпаведна ў мясцовых або рэспубліканскіх друкаваных СМІ. Паколькі Выбарчым кодэксам не прадугледжана апублікаванне вынікаў галасавання з разбіўкай па ўчастках, Цэнтральная камісія, дзейнічаючы ў рамках сваёй кампетэнцыі, не мае права сваімі рашэннямі ўстанаўліваць новыя прававыя нормы. З улікам выкладзенага Ваша просьба не можа быць задаволена.”

lapicki-6

Заяўнік, праваабаронца з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі (аўтафота)

___________________________________________________________________________________________

Кароткае рэзюмэ праваабаронцы

Аляксей Лапіцкі лічыць, што

старшыня ЦВК чарговы раз сыйшла ад адказу на нязручныя пытаньні й ад вырашэньня адпаведных праблемаў. Але гэтыя пы таньні прынцыповыя. Яны тычацца сыстэмных парушэньняў ВК Беларусі, віна за якія ляжыць на каардынуючых ворганах, у тым ліку кіраўніцтве ЦВК.

- У сувязі з гэтым узнікае яшчэ адна праблема. Хто здольны кантраляваць дзейнасьць ЦВК і апэратыўна ажыцьцяўляць эфэктыўную адваротную сувязь па наглядзе за выканаьнем заканадаўства для выпраўленьня з года ў год паўтараемай неправамернай практыцы падчас выбарчых кампаніяў. Бо ні пракуратура, ні суды, ні само ЦВК калегіяльна дагэтуль не заўважылі відавочных неадпаведнасьцў і праблемаў - яны зусім не прызнавалі іхнай наяўнасьці, не заяўлюць і сёньня пра неабходнасьць выпраўленьняў, - адзначае жодзінскі праваабаронца.

9

ДАДАТКІ:

Копія адказу ЦВК за № 01-11/Л-599, 600 ад 27.10.2016 (PDF-файл)

Паводле даўгатэрміновага праўнага маніторынгу ў Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline