Зорка талент-шоў «Х-Фактар» і «Україна має талент» жодзінец Яўген Літвінковіч, што выступае пад імём LITVINKOVICH,  мае намер прадставіць Украіну на міжнародным песенным конкурсе «Эўрабачаньне», які ў наступным годзе пройдзе ў Кіеве. Пра гэта паведамляе сайт тэлеканалу СТБ.

Для ўдзелу ў конкурсе артыст выбраў украінскую песьню «Наша каханьне».

«Гэтая песьня выбрана нездарма, - кажа артыст. - Менавіта яна сталася прычынай майго ўдзелу ў конкурсе. У верасьні пасьля прэм’еры песьні й кліпа “Наша любов” я атрымаў шмат пазытыўных водгукаў і больш за сто лістоў ад маіх прыхільнікаў з просьбай падаць заяўку на ўдзел у адборы на конкурс “Эўрабачаньне”. Мы з камандай доўга думалі, перш чым вырашыцца на гэты крок, але ўсё ж прынялі рашэньне рызыкнуць. Бо як той казаў: хто не рызыкуе, той ня п’е шампанскае».

«У гэтым годзе Джамала атрымала перамогу і прывезла “Эўрабачаньне” ва Украіну. Чаму б менавіта ва Ўкраіне не прадставіць на конкурсе ўкраінскую песьню, мне здаецца, гэта будзе вельмі сымбалічна», - распавёў Яўген украінскаму выданьню «Сёньня».

Для таго каб прадстаўляць Украіну на «Эўрабачаньні», сьпявак павінен перамагчы ў інтэрнэт-галасаваньні.

Конкурс «Эўрабачаньне-2017» пройдзе ў Кіеве. Паўфіналы адбудуцца 9 і 11 траўня, фінал - 13 траўня.

Ураджэнец Жодзіна (Менская вобласьць) Яўген Літвінковіч ў 2012 годзе стаў фіналістам ўкраінскага шоў «Україна має талент» і заняў трэцяе месца, а ў 2013 годзе стаў супэрфіналістам шоў «Х-фактар». Пасьля шоў ён заключыў кантракт на 5 год і сольны альбом, езьдзіў з гастролямі па Украіне ды атрымаў у Беларусі прэмію «Песьня году - 2013».

п

ТАКСАМА ГЛЯДЗІ ВІДЭА - ТУТ

Паводле tut.by
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline