Як вядом, уладамі Беларусі зусім нядаўна прыняты плян па рэалізацыі рэкамэндацыяў ААН у сфэры правоў чалавека. З гэта пляну бачна, у прыватнасьці, што беларускі ўрад мае намер вывучыць, зь якімі прэтэнзіямі беларусы найбольш зьвярталіся ў сваіх індывідуальных паведамленьнях да Камітэту па Правах Чалавека ААН.

Дадзеная статыстыка прыведзеная ў актуальнай для гэтых мэтаў дыяграме (гл. інфаграфіку ў матэрыяле і PDF-фармат - тут), якая падрыхтаваная на падставе афіцыйных дадзеных з Беларускага Праўнага Парталу й табліцы рашэньняў КПЧ ААН адносна Беларусі з cайту Цэнтру Грамадзкіх і Палітычных Правоў ААН.

***

Як мы раней паведамлялі на Lićviny-INFA, на афіцыйным сайце ўраду апублікавная Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 860 ад 24 кастрычніка 2016 году, якой зацьверджаны міжведамасны плян па выкананьні палажэньняў Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА) на 2016-2019 г.г. Праграмны дакумэнт, накіраваны на «садзейнічаньне ў выкананьні Беларусьсю ўзятых міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, уключаючы ўдасканаленіне заканадаўства й правапрымяняльнай практыкі».

Плянам прадугледжваецца рэалізацыя шэрагу мэрапрыемстваў, сярод якіх, у прыватнасьці, і такія:

- Узаемадзеяньне з Камітэтам ААН па правах чалавека ў рамках працэдуры разгляду індывідуальных паведамленьняў, прадугледжанай Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) ад 16 сьнежня 1966 году;

- Правядзеньне аналізу прэтэнзіяў, найбольш часта адрасаваных беларускімі грамадзянамі ў Камітэт ААН па правах чалавека ў рамках працэдуры разгляду індывідуальных паведамленьняў, а таксама прынятых па іх меркаваньняў камітэту ў мэтах магчымага ўліку пры ўдасканаленьні заканадаўства й правапрымяняльнай практыкі ў гэтай сфэры; …

Такім чынам, можна спадзявацца, што беларускія ўлады нарэшце сур’ёзна паставяцца да сваіх абавязальніцтваў і прыслухацюцца да настойлівага голасу нацыянальнай і міжнароднай экспэртнай супольнасьцяў ды ў бліжэйшыя тры гады, насамрэч, пачнуць выпраўляць праўнае становішча ў краіне.

Дзяржава Рэспубліка Беларусь не павінна ствараць перашкоды, бо абавязана служыць надзейным гарантам забесьпячэньня неабходных умоваў для рэалізацыі грамадзянамі краіны сваіх неад’емных правоў і свабодаў у поўнай адпаведнасьці з патрабаваньнямі канстытуцыйных нормаў ды агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права, прапісаных у МПГіПП.

Для дапамогі чыноўнікам у правядзеньні аналізу найбольш часта адрасаваных у КПЧ ААН прэтэнзіяў ад беларускіх грамадзянаў (гл. п. 2 вышэй) прапануем прыглядзецца да візуальных статыстычных дадзеных.

P/S

З прыведзенай вышэй статыстычнай дыяграмы вынікае, што па артыкулах 19 і 21 МПГіПП - найбольш часта прэтэнзіі ў бок Беларусі выказваліся грамадзянамі адносна парушэньня ўладамі свабоды выказваньняў (47%) і свабоды на мірныя сходы (21%). Разам гэта - 68%. Калі дадаць сюды парушэньне права на свабоду асацыяцяў арт. 22 МПГіПП (9%), то атрымаюцца ўсе 77%.

Але гэта - асноўныя грамадзянскія свабоды, без якіх немагчыма ўстойлівае разьвіцьцё ні грамадзянскай ініцыятывы, ні дэмакратычных інстытуцыяў, ні нармальнай плюралістычнай інфармацыйнай прасторы, неабходных для рэалізацыі свабоднага й асэнсаванага выбару...

З дыяграмы бачна, што першыя 5-ць правоў парушаліся Рэспублікай Беларусь за 19 год у 97% (!) выпадкаў, па якіх прэтэнзіі грамадзянаў да Беларусі ў іхных індывідуальных паведамленьнях ў КПЧ ААН былі пацьверджаныя й зафіксаваныя - Камітэтам выносіліся адпаведныя рашэньні й рэкамэндацыі для беларускаага ўраду, якія дагэтуль не выконваюцца. Адносна малы аб’ём іншых паведамленьняў у КПЧ ААН не зьмяншае актуальнасьці для Беларусі праблемаў з аховай такіх фундамэнтальных правоў, як права на жыцьцё ды выбарчае права грамадзянаў. Дадатковы аналіз рашэньняў КПЧ ААН па Беларусі, паказвае, што зафіксаваных Камітэтам парушэньняў правоў грамадзянаў у Беларусі:

- за першыя 10 год1997 па 2007 г.г.) было - 28 (21%), - за апошніх 9 год2007 па 2016 г.г.) было - 104 (79%).

У гэтым праглядаецца, у тым ліку, і значна ўзросшая адукаванасьць і праўная культура актыўнай часткі грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Бо для падачы паведамленьня ў КПЧ ААН неабходна валодаць адпаведнай настолівасьцю, ведамі й рашучасьцю. Для падачы індывідуальнага пав едамленьня ў Каміэт ААН патрабуецца вычарпаць усе стадыі эфэктыўнай абароны парушанага права на нацыянальным роўні. А тэрмін ад моманту падачы звароту да вынясеньня рашэньня мода быць расцягнуты ад 2-3 да 5-ці й нават 6-ці год.

Аляксей Лапіцкі

9

ДАДАТКІ:

1. Інфаграфіка - колькасныя суадносіны відаў парушэньняў, зафіксаваных у рашэньнях КПЧ ААН адносна Беларусі за апошнія 19 год (PDF-фармат) 4

2. Візуалізацыя рэкамэндацыяў ураду Рэспублікі Беларусь у межах 2-га Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА)

Паводле Беларускага Праўнага Парталу,

www.prava-by.info,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

На фота: Аляксей Лапіцкі (аўтафота)

P/S: У матэрыяле итаксама скарыстаная візуалізацыя (гл. Дадатак №2), падрыхтаваная Ігарам Яноўскім.

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Інфаграфіка, Адукацыя, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 30.10.16 03:02 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Інфаграфіка, Адукацыя, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 01.11.16 19:03: Ales` [ ]

    Актуальнае за апошнія 19 год па зваротах у КПЧ ААН, а таксама адносна адпаведных абавязкаў дзяржавы перад грамадзянамі Беларусі, якія сыстэматычна й мэтанакіравана (!) не выконваюцца, але толькі зараз будуць вывучацца для ўліку й “паляпшэньня становішча” напрацягу бліжэйшых 3 год …

    Хочацца верыць, сапраўды відавочнае ды зразумелае студэнту, не будзе прадметам доўгіх дыскусіяў, і беларусы, у рэшце рэшт, як дэкляраваныя грамадзяне сваёй краіны па Канстытуцыі, нарэшце, атрымаюць магчымасьці быць грамадзянамі на практыцы.

    Бо негалосна ўведзены й дзейсны ў Беларусі мараторый уладаў на той спэктар правоў і свабодаў, безь якіх жыхар краіны ня можа рэалізавацца ў якасьці грамадзяніна, дагэтуль неадступна ды абсалютна НЕПРАВАМЕРНА дзейнічае.)(

  2. 01.11.16 19:04: Ales` [ ]

    Вось толькі, што там доўга глядзець, тыпу вывучаць (тое, што яны заплянавалі)?! Проста неабходна ПАЧЫНАЦЬ ВЫКОНВАЦЬ падпісаны нашай краінаю Факультатыўны пратакол да Міжнароднага Пакту як фундамэнтальнай міжнароднай дамовы ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, тобок - усе 132 рашэньні Камітэту (ды й зноў прымаемыя), зь якіх практычна ніводнае дагэтуль не выканана…

    Гэтыя рашэньні ў парушэньне абавязальніцтваў краіны па падпісаных дамовах - нідзе ў Беларусі нават афіцыйна не апублікаваныя, як таго патрабуе працэдура (у тым ліку, і ў прыватнасьці, з перакладам на беларускую мову) …

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline