Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Міжведамасны плян па рэалізацыі рэкамэндацыяў Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА) на 2016-2019 гады прыняты ў Беларусі. Адпаведная Пастанова Савета міністраў № 860 ад 24 кастрычніка апублікаваная на сайце ўраду, паведамляе БелаПАН.

Унівэрсальны пэрыядычны агляд - гэта мэханізм, створаны ў рамках ААН для вызначэньня сытуацыі з правамі чалавека ва ўсіх краінах сьвету, ступені рэалізацыі дзяржавамі ўсяго спэктру правоў чалавека: эканамічных, палітычных, сацыяльных, грамадзянскіх і культурных. Краіны праходзяць працэдуру агляду адзін раз у чатыры з паловай гады й па выніках атрымліваюць да Рады ААН па правах чалавека рэкамэндацыі па паляпшэньні сытуацыі.

Міжведамасны плян па рэалізацыі рэкамэндацыяў УПА на 2016-2019 гады ў пастанове Савміну названы праграмным дакумэнтам, накіраваным на «садзейнічаньне ў выкананьні Беларусьсю ўзятых міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, уключаючы ўдасканаленіне заканадаўства й правапрымяняльнай практыкі».

Плян прадугледжвае рэалізацыю шэрагу мэрапрыемстваў, сярод якіх, у прыватнасьці:

  1. Працяг усебаковага вывучэньня пытаньня аб мэтазгоднасьці стварэньня ў Беларусі нацыянальнага інстытуту па правах чалавека;
  2. Правядзеньне рэвізіі працы грамадзкіх кансультацыйных саветаў пры рэспубліканскіх ворганах дзяржаўнага кіраваньня ў мэтах павышэньня празрыстасьці іхнае дзейнасьці;
  3. Узаемадзеяньне з Камітэтам ААН па правах чалавека ў рамках працэдуры разгляду індывідуальных паведамленьняў, прадугледжанай Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 16 сьнежня 1966 году;
  4. Правядзеньне аналізу прэтэнзіяў, найбольш часта адрасаваных беларускімі грамадзянамі ў Камітэт ААН па правах чалавека ў рамках працэдуры разгляду індывідуальных паведамленняў, а таксама прынятых па іх меркаванняў камітэта ў мэтах магчымага ўліку пры ўдасканаленьні заканадаўства й правапрымяняльнай практыкі ў гэтай сфэры;
  5. Правядзеньне інфармацыйна-асьветніцкіх кампаніяў, накіраваных на прафіляктыку гвалту ў сям’і;
  6. Вывучэньне міжнароднага досьведу па забесьпячэньні аўдыё- ці відэазапісамі допытаў у тэрытарыяльных ворганах нутраных справаў і сьледчых ізалятарах у якасьці сродку прадухіленьня катаваньняў і жорсткага абыходжаньня, разгляд мэтазгоднасьці прымяненьня такога досьведу ў Беларусі;
  7. Правядзеньне мэрапрыемстваў у мэтах ўсебаковага разгляду міжнародных тэндэнцыяў у пытаньні аб прымяненьні сьмяротнага пакараньня й адносінаў да гэтай тэмы грамадзкасьці;
  8. Працяг ўзаемадзеяньня з АБСЭ па пытаньнях удасканаленьня выбарчага працэсу ў Беларусі, а таксама шэраг іншых мэрапрыемстваў у розных сфэрах.

Беларускія праваабаронцы ў цэлым пазытыўна ацэньваюць прыняцьцё міжведамаснага пляну, але лічаць, што ён пазбаўлены канкрэтыкі й наўрад ці можа радыкальна паўплываць на сытуацыю.

«Фармулёўкі пляна ў асноўным кажуць пра «працяг вывучэньня» пытаньня й «мэтазгоднасьці стварэньня альбо прымяненьня». Незразумела, што хочуць атрымаць у выніку. І гэта мінус», - адзначыў у камэнтары БелаПАН cтаршыня Беларускага Гэльсынскага камітэту (БГК) Алег Гулак.

Сярод плюсаў дакумэнта ён адзначыў ўказаньне дзяржорганаў, адказных за выкананьне канкрэтных мерапрыемстваў. «Таксама прадугледжаны штогадовыя справаздачы аб ходзе іх выкананьня, але не зразумела пакуль, ці будуць гэтыя справаздачы публічнымі. Мы будзем дамагацца таго, каб у рамках рэалізацыі пляну адказныя ворганы зрабілі зразумелую працэдуру абмеркаваньня і ўнясеньня прапановаў і - самае важнае - каб вынікі гэтых абмеркаваньняў былі публічнымі», - дадаў Гулак.

Намесьнік старшыні закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч зьвярнуў увагу на тое, што іх да ўдзелу ў абмеркаваньні пляна не запрашалі. «Хоць мы актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы альтэрнатыўнага дакладу ў рамках УПА і выпрацоўцы рэкамэндацыяў», - дадаў ён.

Праваабаронца таксама зьвярнуў увагу на неканкрэтныя фармулёўкі пляна.

«Напрыклад, там гаворыцца аб працягу вывучэньня пытаньня аб мэтазгоднасьці ўвядзеньня пасады амбудсмэна. Гэта значыць, не ўвесьці гэты пост, а толькі працягнуць абмеркаваньне. Тыя рэкамэндацыі, якія мы распрацоўвалі пры падрыхтоўцы альтэрнатыўнага дакладу, сюды не ўвайшлі. Найбольш прынцыповыя для нас рэчы не ўвайшлі», - падкрэсліў ён.

У той жа час Стэфановіч пазытыўна ацэньвае сам факт прыняцьця пляна: «Добра, што ёсьць такі дакумэнт. Калі нешта з гэтага пляну атрымае сваё ўвасабленьне ў выглядзе канкрэтных зьменаў у заканадаўстве, мы гэта будзем толькі вітаць».

«Хацелася б, каб урад ўзаемадзейнічаў з праваабарончымі арганізацыямі ў выкананьні гэтага пляну», - дадаў прадстаўнік “Вясны”.

На яго думку, прыняцьцём гэтага пляна ўлады хочуць прадэманстраваць сваё ўзаемадзеяньне з ААН.

«Хоць у поўнай меры ўрад з мэханізмамі ААН не ўзаемадзейнічае. Рашэньні Камітэту па правах чалавека не выконваюцца, былі затрымкі з прадстаўленьнем справаздачаў у камітэты ААН, спэцдакладчыка ААН па Беларусі ў краіну не пускаюць, з рабочай групаю па адвольных затрыманьнях ўлады не супрацоўнічаюць. Але мэханізм УПА для іх прымальны, бо зьяўляецца агульным для ўсіх краінаў, а не выбарчым толькі для Беларусі», - адзначыў праваабаронца.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 29.10.16 21:44 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 30.10.16 02:50: Актуальная статыстыка зафіксаваных КПЧ ААН парушэньняў права грамадзянаў Рэспублікай Беларусь за пэрыяд з 1997 году (інфаграфіка) | Беларус [ ]

    [...] паведамляюць Lićviny-INFA, на сайце ўраду апублікавная Пастанова  [...]

  2. 30.10.16 03:02: Актуальная статыстыка зафіксаваных КПЧ ААН парушэньняў права грамадзянаў Рэспублікай Беларусь за апошнія 19 год (інфаграфіка) | Жодзінскі [ ]

    [...] паведамляюць Lićviny-INFA, на сайце ўраду апублікавная Пастанова Савету [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline