Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus
Катэгорыі: Артыкулы, Навіны |

Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

Ад 22 студзеня гэтага году ў жодзінскай турме адбывае пакаранне за ўхіленне ад аплаты штрафу Міхал Міхаленя, 26-гадовы жыхар вёскі Калінаўка, што на Любаншчыне. Суд Любанскага раёну на пачатку 2007 году асудзіў маладзёна да штрафу па ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэксу – за “наўмыснае ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”. Міхал Міхаленя адмовіўся выконваць службовы абавязак паводле сваіх рэлігійных перакананняў: ён прыняў іслам, а ў беларускім войску няма ўмоваў для службы мусульманаў.

- Мая сям’я ў 2003 годзе прыняла іслам. Мы прытрымліваемся законаў шарыята, жывем паводле свяшчэннага пісання мусульман Карана. І аднавяскоўцы, і прадстаўнікі сельсавета ведаюць, што мы мусульмане і вядзём адрозны лад жыцця, - распавядае бацька Міхала, Іван Міхаленя. - А ў 2006 годзе майго сына прызвалі ў войска. Але ж вядома, што

там няма ўмоваў для службы мусульманаў, бо, па-першае, ежа не падыходзіць, а па-другае, нам трэба раз на суткі маліцца. Таму мой сын не выконваў мерапрыемствы ваенкамата. У снежні 2008 года Міхала схапіла міліцыя ў бацькоўскай хаце ў в.Канстанцінаўка, яго адвезлі ў Любанскі следчы ізалятар, а пасля ў Жодзіна. Там ён прасядзеў цэлы месяц. Пасля адбыўся суд. І нягледзячы на тое, што адвакат звярнуў увагу суддзі на адсутнасць у войску ўмоваў для службы мусульманаў, суд вынес рашэнне аштрафаваць майго сына на 1 мільён 550 тысяч рублёў.

Сям’я Міхаленяў не мае магчымасці выплаціць такі штраф. Сам Міхал не працуе, ягоныя бацькі таксама не маюць працы.

- Наша сям’я як мусульмане не мае такой магчымасці – нідзе не даюць працы. Я сам маю вышэйшую адукацыю, па спецыяльнасці аграном, мая жонка па спецыяльнасці акушэрка. Не бяруць на працу і таму, што мы маем апазіцыйныя погляды і кажам пра гэта адкрыта з 1994 года. Калісьці я быў фермерам, меў сваю гаспадарку, а ў 1999 годзе па рашэнні Любанскага райвыканкама мяне пазбавілі зямлі, бо не меў магчымасці належным чынам яе апрацоўваць. Таму, калі прыязджалі судовыя выканаўцы, мы казалі, што штраф выплаціць не можам, - кажа Іван Канстанцінавіч.

22 студзеня 2009 года суд Любанскага раёну разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні Міхала Міхалені ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 418 КК Рэспублікі Беларусь. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад аплаты штрафу і вынес пакаранне ў выглядзе арышту на 3 месяцы з улікам 1 месяцу папярэдняга ўтрымання пад вартай з 20 снежня 2008 г. па 21 студзеня 2009 г.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, каментуючы сітуацыю, у якой апынуўся малады мусульманін, падкрэсліў, што яе складанасць звязаная з праблемай альтэрнатыўнай службы ў нашай краіне.

- Крымінальная справа Міхала Міхалені, на мой погляд, з’яўляецца вельмі паказальнай у тым аспекце, што ў Беларусі дагэтуль няма такога віду службы, як альтэрнатыўная служба. То бок, служба для тых людзей, якія адмаўляюцца і не могуць служыць у звычайным войску па этычна-рэлігійных перакананнях. Міхаленя з’яўляецца вернікам, належыць да мусульманскай канфесіі і сваю адмову служыць у войску ён матываваў менавіта сваімі рэлігійнымі перакананнямі – тым, што ён не можа ў войску ў поўнай меры ажыццяўляць свой рэлігійны культ. Нягледзячы на гэта, ён быў прыцягнуты судом да крымінальнай адказнасці. Трэба адзначыць, што суд паставіўся да яго даволі мякка, напачатку не пазбавіўшы волі, а пакараўшы штрафам. Тым не менш, мы лічым, што праблема альтэрнатыўнай службы з’яўляецца вельмі актуальнай. І падкрэсліваем тое, што паколькі ў Беларусі няма альтэрнатыўнай службы, такія выпадкі крымінальнага пераследу могуць паўтарацца і ў будучым, - адзначыў Валянцін Стэфановіч.

Крыніца: Вясна

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline