Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
Катэгорыі: Навіны |

Віталь Мышона
Віталь Мышона

Сёньня, 20 лютага, Лельчыцкі раённы суд вынес пастанову ў адміністрацыйнай справе супраць пробашча мясцовай каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны.

Ксёндз аштрафаваны за невыкананьне прадпісаньняў архітэктара на 1 базавую велічыню, за невыкананьне прадпісаньня землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы – на 2 базавых велічыні. Агулам на 105 тысячаў рублёў.

Падставай для штрафу стаў усталяваны летась з дазволу мясцовых уладаў крыж на ўезьдзе ў Лельчыцы. Калі крыж быў ужо асьвячаны, раённыя чыноўнікі сталі выстаўляць ксяндзу дадатковыя ўмовы.

Увосень архітэктар склаў адміністрацыйны пратакол нібыта за самавольнае ўсталяваньне крыжа й няўзгодненую вышыню яго, а начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы ў студзені аформіў на адрас ксяндза прадпісаньне з патрабаваньнем або зьнесьці крыж, або аформіць адвод зямлі пад яго ўсталяваньне.

Крыніца: Вясна

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline