Сёньня Менскі гарадазкі суд прысудзіў Эдуарда Пальчыса (Джона Сільвэра) да абмежаваньня свабоды тэрмінам у 1 год і 9 месяцаў. Але ў ягоным выпадку дзень у СІЗА лічыцца за два, таму застаецца толькі адзін месяц «хатняй хіміі».

Пальчыс падзякаваў усім у калідоры суда за падтрымку. Людзей, якія прыйшлі пачуць прысуд і падтрымаць палітзьняволенага было столькі, што ў судовую залю ня здолелі трапіць усе жадаючыя.

Эдуард Пальчыс разам з жонкай Вікторыяй

у калідоры суда пасьля вызваленьня з-пад варты.

________________________________________________________________________________________


«Я не лічу сябе героем. Гэта зрабілі ўсе вы. Грамадзянская супольнасьць. Тое, што вызвалілі мяне, — гэта вашая заслуга, тых, хто пісалі пра гэта. Мы будзем змагацца за ўсіх. Людзі не павінны сядзець за палітыку», — паведамляе Радыё Свабода.

У Менскім гарадзкім судзе сёньня быў абвешчаны прысуд блёгеру Эдуарду Пальчысу. Ён быў вядомым пад псэўданімам Джон Сільвэр і стварыў сайт 1863x.com, - паведамляе “Наша Ніва”.

На абвяшчэньне прысуду прыйшло больш за 100 чалавек, у тым ліку Зьміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Павал Юхневіч, Антон Матолька, Ігар Лосік, Яўген Афнагель.

Эдуард знаходзіўся ў жалезнай клетцы ды ў кайданках.

__________________________________________________________________________________


Пракурор патрабаваў асудзіць Пальчыса на 3,5 гады зняволеньня.

Судзьдзя прысудзіў яго да абмежаваньня свабоды да 1 году 9 месяцаў. Але ў ягоным выпадку дзень у СІЗА лічыцца за два, таму застаецца каля двух месяцаў «хатняй хіміі». Пальчыса вызвалілі ў зале суда.

Зала гукае «Жыве Беларусь!», нехта разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг.

Эдуарда Пальчыса судзілі за ягоныя публікацыі: у дзевяці зь іх суд знайшоў «экстрэмізм», а ў адной — «распаўсюд парнаграфіі».


Суд пачаўся 14 кастрычніка і праходзіў у закрытым рэжыме.

Крымінальную справу на Пальчыса завялі яшчэ ў 2015 годзе. Увосень летась ён выехаў ва Украіну, але затым, па словах жонкі, вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Ён меркаваў, што яго могуць затрымаць на ўкраінска-беларускай мяжы, а таму паехаў праз Расею, дзе й быў затрыманы.

23 студзеня 2016 года Пальчыса зьмясьцілі ў СІЗА Бранскай вобласьці ў Расеі. У чэрвені яго экстрадзіравалі ў Беларусь. Тут ён знаходзіўся і ў СІЗА 1 у Менску, і ў Жодзінскай турме8, дзе маецца таксама ізалятар длязатрыманых да суда, і потым зноў быў пераведзены ў СІЗА Менску.

Праваабаронцы лічаць крымінальную справу блёгера палітычнай.

Так супала, што Пальчысу сёньня спаўняецца 26 гадоў.

4

ВІДЭА (LIFE “Радыё Свабода”) - ГЛЯДЗІ ТУТ

а

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фоты: NN.by - Сяргей Гудзілін,  TuT.by - Вадзім Заміроўскі

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline