Аляксей Лапіцкі чарговы раз вумашаны зьвяртацца да кіраўніцтва ЦВК па зафіксаваных ім у якасьці даўгатэрміновага назіральніка ад БГК на Жодзінскай выбарчай акрузе №64 парушэньнях права “на свабоду візуальнай агітацыі” падчас выбарчай кампаніі ў ПП НС Рэспублікі Беларусі 2016 году.

Парушэньні былі выяўленыя падчас пэрыяду датэрміновага галасаваньня на УВК №9 (будынак “Моладзевага Цэнтру” - гл. загалоўнае фота, старшыня камісіі Алеся Лобкіс).

Старшыня УВК №9 (”Моладзевы Цэнтар”), Алеся Лобкіс (верасень 2016, Жодзіна). Фота: Аляксей Лапіцкі

_____________________________________________________________________________________________________________

Разам з тым аказалася, што дзеяньні старшыні УВК Алесі Лобкіс, якія відавочна парушалі Выбарчы Кодэкс, адпавядаюць патрабаваньням Практычнага дапамодніку ЦВК для УВК Беларусіу якіх скажаецца сэнс ч.14 арт.45 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

З-за гэтага ў пэрыяд датэрміновага галасаваньня ўся агітацыйная прадукцыя абодвух кандыдатаў на выбарах у ПП НС Беларусі 6-га скліканьня мэтанакіравана выдалялася з бачнага месца ў фае будынку “Моладзевага Цэнтру”, дзе знаходзіўся Будаўнічы выбарчы ўчастак №9 жодзінскай выбарчай акругі.

Назіральнік 20.09.2016 на 9 дзень пасьля правядзеньня выбараў, - у межах 10 дзён, дазволеных ч.1 арт.49-1 ВК Беларусі для падачы пасьлявыбарных скаргаў у выбаркамы, - спрабаваў падаць адпаведную скаргу на адказ Жодзінскай АВК №64 у Менскую абласную выбарчую камісію.

Аднак, ніводны тэлекамунікацыйны канал сувязі выбакама ў Менску ўжо не працаваў…

Таму Аляксеем Лапіцкім скарга вымушана была пададзеная праз адзіную працоўную й дасяжную для выбарчых зваротаў “электронную прыймальню” ЦВК. На яе 26.09.2016 паступіў адказ ад Лідзіі Ярмошынай без разгляду скаргі па сутнасьці й прапановаю перадаслаць дакумэнт для разгляду ў Менскую абласную выбарчую камісію.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна (аўтапартрэт)

_______________________________________________________________________________

Але Менаблвыбаркамам таксама ня стаў разглядаць дадзеную скаргу ад 20.10.2016 па сутнасьці з спасылкай на парушэньне тэрміну ў 10 дзён пасьля выбараў для падачы падобнай скаргі на парушэньне выбарчага заканадаўства.

Пры гэтым з адказу старшыні камісіі Вадзіма Бандарэнкі стала вядома, што Менская абласная выбарчая каміся, зноў з спасылкаю на Практычны дпаможнік ЦВК для ТВК, працавала на прыём дакумэнтацыі толькі 3 дні, а потым, фактычна, адключыла ўсе свае сродкі камунікацыі без аніякіх дадактовых абвестак пра гэта і прапановаў па альтэрнатыўных спосабах і каналах апэратыўнай сувязі для падачы скаргаў ды спыніла выкананьне сваіх адпаведных абавязкаў.

І на гэты раз выявілася, што дадзеныя абставіны відавочна й неправамерна абмежавалі магчымасьці заяўніка з Жодзіна, а мэтадычныя рэкамэндацыі ЦВК чарговы раз інтэрпрэтуюць і скажаюць патрабаваньні ч.1 арт. 49-1 Выбарчага Кодэксу, згодна зь якімі выбаркамы абавязаныя выконваць свае функцыянальныя абавязкі, у ты ліку й замацаваныя ч.8 арт. 39-1 ВК Беларусі - па належным прыёме й разглядзе выбарчых скаргаў, для падачы якіх адводзіцца 10 дзён пасьля выбараў.

Вытрымкі з Выбарчага Кодэксу Беларусі:  ч.8, ч.13 і ч. 14, арт. 39-1

Незразумела, зь якой нормы выбарчага заканадаўства ў Практычным дапаможніку ЦВК для ТВК у адвольнай форме “пытаньні-адказы” зьявілася нома - 3-ы дні?


У сувязі з праігнараванымі выбарчымі парушэньнямі ды выяўленымі разам зь імі супярэчнасьцямі ў Практычных дапаможніках ЦВК для ЦВК і ТВК з нормамі ВК Беларусі, Аляксей Лапіцкі 22.10.2016 падаў вялікую скаргу ў ЦВК (гл. дадатак №1), да якой далучыў не разгледжаную з-за фармальных прычынаў і перашкодаў камунікацыі скаргу ад 20.09.2016 (гл. дадатак №2).

Якім будзе адказ ЦВК? Ці выканае свае абавязкі ягонае кіраўніцтва? Ці прызнае й выправіць зьдзейсьненыя памылкі?

Пытаньні прынцыповыя. І выніковыя адказы на іх могуць быць шмат у чым паказальнымі.

Тым больш, што адзначаныя неадпаведнасьці Практычных дапаможнікаў ЦВК з нормамі Выбарчага Кодэску ды выкліканыя імі парушэньні заканадаўства, ужо сёньня відавочныя шмат для каго з выбарчых камісіяў на месцах (і ня толькі), а сувязь паміж такімі сыстэматычнымі правапарушэньнямі й арганізуючай рольлю ЦВК у выбарчых кампанія ні ў каго не выклікае сумневу.7

8

ДАДАТКІ:

1. Скарга ў ЦВК ад 22.10.2016 на неразгляд Менаблвыбаркамам скаргі ад 20.09.2016 адносна парушэньняў па абмежаваньні права на свабоду візуальнай агітацыі (PDF-файл)

2. Скарга ад 20.09.2016 у Менаблвыбаркам, вымушана пададзеная ў ЦВК адносна абмежаваньняў права на свабоду візуальнай агітацыі (PDF-файл)

Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, скрышоты Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 23.10.16 02:07 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 02.11.16 01:39: Жодзіна-Менск: ЦВК прызнала неабходнасьць вырашэньня заяўленай камунікацыйнай праблемы (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] рэакцыі, матываванага адказу ці ўзгадваньня па прадстаўленыя ў скаргах факты парушэньняў ВК Беларусі з боку чыноўнікаў УВК №9 і [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline