Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

З Жодзіна ў ЦВК пададзены зварот у абарону права гараджанаў-выбарнікаў ведаць вынікі галасаваньня па сваім горадзе, а таксама асобных УВК. Як ні дзіўна, але мясцовыя чыноўнікі адмовілі грамадзянам у праве на такую інфармацыю. 

Жыхары гораду Жодзіна, які налічвае

53%

ад агульнай колькасьці выбарнікаў па акрузе,

маюць права ведаць вынікі па сваім горадзе й ня толькі.

Гэтае права замацаванае ў асноўным прынцыпе “галоснасьці й празрыстасьці” пры правядзеньні любых свабодных і дэмакратычных выбараў, пры якіх забясьпечваецца безумоўная падкантрольнасьць грамадзтву выбарчых працэдураў, падлік галасоў і атрыманьне канчатковых вынікаў галасаваньня…

zvar7adpraucvk_20-10-16

Скрыншот звароту, скіраванага 20.10.2016 праз электронную скрыню

_______________________________________________________________________________________________________

Але з-за адсутнасьці адэкватных тлумачэньняў і прадпісаньняў, а таксама ясных заканадаўчых нормаў і адпаведнай практыкі, чыноўнікі ў Беларусі сыстэматычна парушаючы гэты асноўны прынцы і права грамадзянаў, хаваюць дадзеныя вынікі ад выбарнікаў, ствараюць непатрэбныя інцыдэнты там, дзе не павінна ўзьнікаць ніякіх праблемаў.

Натальля Сушко, старшыня Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутататаў, 2016г.

_________________________________________________________________________________________________________

Так, на зварот Аляксея Лапіцкага, які быў на апошніх выбарах даўгатэрміновым назіральнікам ад БГК па Жодзінскай выбарчай акрузе №64, кіраўніцтва выканкаму й гарадзкой рады дэпутатаў адмовілі ў абнародваньні такой інфармацыі з спасылкаю на адсутнасьць падобных прадпісаньняў ад ЦВК і ў каляндарным графіку выбарчай кампаніі… (!?)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

___________________________________________________________________________

Аляксей Лапцікі камэнтуе:

- Гэта паказвае, на колькі цэнтралізаваны й зарэгуляваны выбарчы працэс у Беларусі сёньня, як далёка мы яшчэ знаходзімся ад асэнсаваньня й рэалізацыі на практыцы “празрыстасьці й падкантрольнасьці грамадзтву выбарчых працэсаў” - галоўнага патрабаваньня агульнапрызнаных стандартаў права да свабодных і справядлівых дэмакратычных выбараў.

- У сваю чаргу толькі такія выбары, дзе правы выбарнікаў цалкам гарантаваныя, а працэдуры зьяўляюцца празрыстымі й дасяжнымі для абсалютна натуральнага ды неабходнага грамадзкага кантролю, могуць прызнавацца як нацыянальнай, гэтак і міжнароднай супольнасьцю. Акрамя таго, толькі ў такім выпадку выбары, як мэханізм прадугледжаны Канстытуцыяй, дазваляе ажыцьцяўляць натуральную кадравую ратацыю ў розных галінах улады і выклікаць давер абсалютнай большасьці грамадзянаў-выбарнікаў, натуральным чынам (пры любым выніку) служыць фактарам кансалідацыі й стабілізацыі ў грамадзтве, павелічэньня грамадзкай бясьпекі, прадказальнасьці, а таксама садзейнічаць паступальнаму ды ўстойліваму разьвіцьцю грамадзтва ды ўмацаваньню дзяржавы цалкам, - перакананы жодзінскі праваабаронца.

9

ДАДАТКІ:

Скарга (зварот №7) у ЦВК ад 20.10.2016 па абароне права гараджанаў-выбарнікаў ведаць вынікі галасаваньня па сваім горадзе… (PDF-файл)

Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, скрыншоты Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Арганізацыі, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline