На скаргу ад 20.09.2016 па праблемах зь візуальнай выбарчай агітацыяй, якая дасылалася ў Менаблвыбаркам былым даўгатэрміновым назіральнікам па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 Аляксеем Лапіцкім вымушана толькі пасьля электроннага звароту ў ЦВК, а таксама атрыманьня ад Лідзіі Ярмошынай прапановы перанакіраваць скаргу абратна ў Менскую абласную выбарчую камісію, - старшыня камісіі, Андрэй Бандарэнка, адказаў заяўніку 11.10.2016 на электронную пошту.

Як і ад кіраўніцтва ЦВК адказ зь Менаблвыбаркаму аказаўся фармальным, без разгляду пастаўленых у скарзе пытаньняў па сутнасьці.

Зь яго вынікае таксама, што скарга, дасланая заяўніком 03.10.2016 праз факс канцылярыі Менскага абласнога выканаўчага камітэту, ня гледзячы на тое, што была прынятая й перададзеная для рэгістрацыі Тацянай Гарбуновай у адзьдзел працы са зваротамі грамадзянаў, дзе кіраўніцай працуе былая сакратарка Менскай абласной ТВК Аксана Таранда, так і не дайшла да адрасату (!?).

Сакратарка Менскай абласной ТВК, Аксана Таранда

(загадчыца адзьдзелу па зваротах грамадзянаў Менскага аблвыканкаму)

__________________________________________________________________________________

- І гэта таксама чарговая паказальная праблема. Чыноўнікі ўхіляюцца ад адказу на вострыя пытаньні й відавочныя парушэньні ВК, зафіксаваныя незалежным назіраньнем. Бо гэта, відавочна, замінае далей функцыянаваць старой заганнай сыстэме й пагаршае статыстычныя паказчыкі, - адзначае заяўнік Аляксей Лапіцкі.

Нагадаем, што адправіць скаргу ў Менаблвыбаркам 20.09.2016 (у дазволеныя 10 дзён пасьля выбараў, адведзеныя для падачы скаргаў заканадаўствам) не прадстаўлялася тэхнічнай магчымасьці з-за таго, што звычайныя сродкі камунікацыі камісіі не працавалі.

Ня гледзячы на існуючую неабходнасьць прымаць скаргі ад выбарчых суб’ектаў і грамадзянаў напрацягу 10 дзён пасьля дня выбараў, 11.09.2016, у камісіі 20.09.2016 не працавала сувязь - не адказвалі тэлефоны, а факс быў адключаны ад прыёму дакумэнтацыі.

У сувязі з такімі абставінамі заяўнік у той жа дзень, 20.09.2016, тэрмінова скіраваў скаргу ў Менаблвыбаркам праз працуючую электронную прыймальню ЦВК.

Ён прасіў кіраўніцтва ЦВК, калі гэта будзе неабходна, перадаслаць скаргу па прызначэньні альбо вырашыць пастаўленыя пытаньні па сутнасьці, тым больш, што яны ў асноўным тычыліся выключнай кампэтэнцыі ЦВК.

Выяўленыя і зафіксаваныя назіраньнем праблемы, зьвязаныя з абмежаваньнем законнага права на агітацыю ў час датэрміновага галасаваньня, адносяцца да недапушчальных інтэрпрэтацыяў адпаведных нормаў ВК у мэтадычных рэкамэндацыях ЦВК, датычных умоваў візуальнай агітацыі на выбарчых участках ня толькі Жодзінскай выбарчай акругі, але й па ўсёй Беларусі.

Пасьля адказу з ЦВК, зь якога было бачна, што кіраўніцтва ЦВК не разглядала праблему па сутнасьці й прапанавала заяўніку самому зноў перанакіраваць яе абратна ў Менаблвыбаркам (хоць было відавочна, што час для такіх зваротаў прайшоў), дакумэнт зь вялікімі цяжкасьцямі быў усё ж дасланы да адрасату праз іншы факс канцылярыі Менскага абласнога выканкаму, а потым яшчэ й дадаткова дасылаўся праз электронную прыймальню Менаблвыканкаму.

Як бачым (гл. дадаткі) чыноўнікі сыходзяць ад адказу на прынцыповыя пытаньні, не ўлічваюць пры гэтым створаныя штучныя перашкоды ў камунікаці й немагчымасьць даслаць скаргу звычайнымі сродкамі, тобок  шукаюць для гэтага любыя фармальныя падставы.

Аляксей Лапіцкі, праваабаронца з Жодзіна

________________________________________________________________

Аляксей Лапіцкі камэнтуе сытуацыю:

- Узьнятая ў скарзе праблема ад гэтага сама па сабе нікуды не зьнікне. Дый “схаваць галаву ў пясок” адказным асобам не атрымаецца. На пастаўленыя пытаньні ўсё роўна неабходна адказаць. Бо яны тычацца сьвядомай альбо памылковай, але такой арганізацыі працы ўсіх выбарчых камісіяў Беларусі, пры якой скаардынавана й масава парушаўся Выбарчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь. Права на візуальную агітацыю абмяжоўвалася звыш вызначаных заканадаўствам памераў як па тэрыторыі, гэтак і па часе, у тым ліку з выкарыстаньнем арганізавана-адміністрацыйнага рэсурсу масава й сыстэмна. Гэта прыводзіла да стварэньня штучных канфліктных сытуацыяў і да перашкодаў у агітацыі кіраўніцтвам выбаркамаў. Такія арганізаваныя дзеяньні, сьвядомыя альбо не, падпадаюць пад склад выбарчых правапарушэньняў, за якія прадугледжваецца адпаведная адказнасьць па законе.

4

ДАДАТКІ:

Адказ ад кіраўніка Менаблвыбаркаму (PDF-файл)

Паволе даўгатэрміновага праўнага назіраньня ў Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота, скрыншоты Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 20.10.16 00:20 у катэгорыі: - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 23.10.16 02:52: Чым адкажа ЦВК на аргумэнты паказальнай скаргі з Жодзіна? (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Менаблвыбаркамам таксама ня стаў разглядаць дадзеную скаргу ад 20.10.2016 па сутнасьці з спасылкай на парушэньне [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline