Пасьля перанакіраваньня кіраўніцтвам Гарадзкой Рады заявы абратна ў Жодзінскі ГАЎС Аляксея Лапіцкага (на фота) як заяўніка па справе, назіральніка ад БГК у Жоздінскай АВК №64 , 06.10.2016 выклікалі ў міліцыю для дачы тлумачэньняў.

Пратакол складаў маёр Попчын А.І., які зафіксаваў, што 17.08 і 18.08 на сустрэчах кандыдата ў дэпутаты ПП НС Беларусі Дзьмітрыя Заблоцкага з выбарнікамі, дзе прысутнічаў у якастьці назіральніка А.Лапіцкі, былы кіраўнік ініцыятыўнай групы кандадата Сяргей Слабуха публічна замінаў яму выконваць свае функцыянальныя абавязкі па збору інфармацыі й фіксацыі на фота- ды аўдыётэхніку фактычных абставінаў сустрэчы.

Былы фігурант справы па зафіксаваным на аўдыё Аляксеем Лапіцкім незаконным распаўсюдзе сярод жодзінцаў друкаваных матэрыялаў у пікеце 12.08.2016 па зборы подпісаў за вылучэньне Дз.Заблоцкага кандыдатам на выбарах у ПП НС Беларусі, падчас гэтых агітацыйных сустрэчаў неаднаразова пагрозьліва “публічна папярэджваў” назіральніка ад БГК пра тое, што ўжыве супраць яго нейкія захады, калі ён не спыніць вядзеньне аўдыёзапісу й фактычна - выкананьне сваіх абавязкаў па зборы аўдыё ды візуальнай інфармацыі на выбарчым мерапрыемстве.

Аляксей Лапіцкі адзначае:

- ня гледзячы на падрабязныя тлумачэньні мною Сяргею Слабуху правамернасьці сваіх такіх дзеяньняў як назіральніка за выбарчым працэсам на Жодзінскай выбарчай акрузе, нават, яшчэ пры першай нашай сустрэчы ля пікету 12.07.2016, пагрозы ўжываньня нейкіх захадаў і нагадваньне пра папярэджаньні ў мой бок адбываліся 17.08.2016 у ДК “БелАЗ” і не спыніліся падчас сустрэчы 18.08.2016, дзе Дз.Заблоцкі выступаў перад выбарнікамі ў Жодзінскім гуманітарным ліцэі.

Пасьля правядзеньня праверкі міліцыя не знайшла ў дзеяньнях С.Слабухі складу крымінальнага правапарушэньня й дала на зварот беларускамоўнага заяўніка адмоўны адказ, пры гэтым - расейскамоўны.

Важна нагадаць, што перасылаемая з пракуратуры скарга заяўніка была беларускамоўная. Адказ пракуратура, як і патрабуе таго заканадаўства, давала на мове звароту - па-беларуску (!).

У сувязі з гэтым узьнікаюць пытаньні, што ня так зь дзяржаўнай беларускай моваю й веданьнем закону ў Жодзінскім ГАЎС?

Акрамя таго бачна, што пастанова адсылалася 07.10.2016, а была аформленая ў той жа дзень, 06.10.2016,

калі заяўнік А.Лапіцкі з 16-00 да 17-00 даваў свае паказаньні ў міліцыі,

а ўчастковы павінен быў яшчэ пасьпець апытаць С.Слабуху… Навошта такія хуткасьці пры такой якасьці?

__________________________________________________________________________________________________________

СУТНАСЬЦЬ МІЛІЦЭЙСКАЙ ПАСТАНОВЫ І НЕКАЛЬКІ ДАДАТКОВЫХ ПЫТАНЬНЯЎ У СУВЯЗІ ЗЬ ЁЙ

У копіі пастановы аб адмове, зафіксавана, што С.Слабуха прызнае факт выказваемых ім публічна “папярэджваньняў” у бок назіральніка А.Лапіцкага на агітацыйных сустрэчах кандыдата Дз.Заблоцкага з выбарнікамі й тое, што такім чынам ён пагражаў яму верагодным разьбіральніцтвам і пакараньнем праз суд, у выпадку калі назіральнік працягне зьбіраць інфармацыю й фіксавацьна фота і аўдыё адпаведныя факты.

С.Слабуха, які прысутнічаў на дадзеных сустрэчах ў якасьці звычайнага грамадзяніна альбо, верагодна, таксама назіральніка, - бо таксама зарэгістраваўся назіральнікам у Жодзінскай АВК №64, - патлумачыў свае дзеяньні тым, што назіральнік ад БГК, А.Лапіцкі, падчас сустрэчы ў публічным месцы нібыта запісваў на аўдыё менавіта выключна нейкія ягоныя асабістыя прыватныя прамовы ды фіксаваў на фота нейкую ягоную прыватную інфармацыю, датычную асабістага жыцьця (!?), калі фатаграфаваў канфэрэнц-залю, прысутных у ёй, выступоўцу, наяўныя ў Д.Заблоцкага на той час экзэмпляры агітматэрыялаў у далейшым і запісваў на аўдыё прамову кандыдата, задаваемыя яму пытаньні, зробленыя адказы. (!?)

Пры гэтым з тэксту прадстаўленай копіі пастановы з тлумачэньняў С.Слабухі вынікае літаральна наступнае:

Лапіцкі А.І., убачыўшы Слабуху С.М., фатаграфаваў яго на свой фотаапарат і зьдзяйсьняў аўдыёзапіс. Гэта не спадабалася Слабуху С.М.,  у сувязі з чым ён яго неаднаразова папярэджваў пра тое, што Лапіцкі А.І. такім чынам ўрываецца ў ягонае асабістае жыцьцё,  а таксама парушае ягонае Канстытуцыйнае права.”

Акрамя таго С.Слабуха патлумачыў, што праз неаднарозовае публічнае выказваньне Лапіцкаму А.І. слова “папярэджваю”, як яказваецца, ён хацеў данесьці да яго інфармацыю пра тое, што

“калі Лапіцкі А.І. не спыніць яго фатаграфаваць і запісваць на аўдыёсысэму” (так у пастанове названы мабільны тэлефон)”, то ён зьвернецца на яго ў суд.”

Адказ са штампам на капэрце ад 08.10.2016 з адной вуліцы ў Жодзіна на другую

“рухаўся па пошце” амаль цэлы тыдзень і быў дастаўлены па прызначэньні толькі 13.10.2016.

_________________________________________________________________________________________________________

“Ніякіх словаў абразьлівага зьместу, слоўных пагрозаў аб фізычнай расправе С.Слабуха не выказваў у адрас Лапіцкага А.І.. Такім чынам, у дзеяньнях С.Слабухі адсутнічае склад крымінальна-каральнага дзеяньня па арт. 186 КК Рэспублікі Беларусь, - адзначаецца ў пастанове УІМ Жодзінскага ГАЎС, маёра міліцыі А.І.Папчына, зацьверджанай начальнікам АГПП Жодзінскага ГАЎС п/п-кам міліцыі В.В.Зайцам.


Прадстаўніца  прэсы, якая сядзела зьлева ад назіральніка 17.08.2016, свабодна, без перашкодаў, фатаграфуе на сустрэчы.

На фота бачна, што мабілны тлефон назіральніка пры гэтым, ляжыць на трэцім зьлева крэсьле,

у 7-8 мэтрах ад месца знаходжаньня С.Слабухі ў залі паседжаньняў ДК “БелАЗу”.

____________________________________________________________________________________________________

Такія тлумачэньні падаліся пераканаўчымі супрацоўнікам міліцыі, якія ня ўбычылі ў дзеяньнях С.Слабухі крымінальнага правапарушэньня ў частцы, датычнай “выказваньня ці невыказваньня пагрозаў аб фізычнай расправе”.

Але ці не застаюцца пытаньні адкрытымі адносна таго, чаму праваахоўнікі не заўважылі ў такіх дзеяньнях спробы перашкодаў у рэалізацыі выбарчага права на назіраньне за выбарчым працэсам і на выкананьне А.Лапіцкім адпаведных функцыяў даўгатэрміновага назіральніка, афіцыйна акрэдытаванага ў Жодзінскай АВК №64 ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту?!

Акрамя таго, засталіся не праверанымі на праўдзівасьць дастаткова дзіўныя тлумачэньні С.Слабухі, наконт таго, што назіральнік А.Лапіцкі нібытыубачыўшы С.Слабуху, фатаграфаваў яго … і вырабляў аўдыёзапіс”, у той час, як назіральнік у сваіх тлумачэньнях адзначаў, што падчас агітацыйнай сустрэчы знаходзіўся з С.Слабухам у розны месцах памяшканьня малой залі ДК “БелАЗ” на дастатковай адлегласьці (прыкладна 7-8 мэтраў) у супрацьлеглых паловах (праз праход паміж шэрагамі крэслаў) адразу перад выступоўцам, а С.Слабуха сядзеў на іншым шэрагу і нічога, да моманту выказваньня назіральніку сваіх папярэджваньняў, не прамаўляў (гл. фота ніжэй).

С.Слабуха - скрайні ў першым шэрагу зправа.

________________________________________________________________________________________________________

І аўдыёзапіс рабіўся менавіта прамоваў выступоўцы, задаваемых пытаньняў і адказаў, а не таго, як маўчаў С.Слабуха

Калі рабіліся фотаздымкі публічнага месца (гл фота вышэй), то ніякіх прыватных асабістых тэрыторыяў, забароненых для фатаграфаваньня ў ім ня можа існаваць і не існуе.

Калі дэпутат мясцовае Рады гэтага не разумее пасьля неаднаразовага спэцыяльнага тлумачэньня назіральніка-праваабаронцы, дык хто яму гэта патлумачыць, каб ён дакладна ведаў свае канстытуцыйныя правы й не парушаў у далейшым законныя правы іншых грамадзянаў на свабодны збор і распаўсюд інфармацыі, рэалізацыю функцыяў назіраньня, збор фактаў, у тым ліку, датычных парушэньня выбарчых і асабістых правоў суб’екта назіраньня?!

У сувязі з гэтым, спасылка С.Слабухі на нейкае ўварваньне ў ягонае асабістае жыцьцё такім фатаграфаваньнем і аўдыёзапісам сустрэчы на мабільны тэлефон назіральнікам на публічнай выбарчай сутрэчы кандыдата Дз.Заблоцкага - зьяўляецца абсалютным праўным нонсэнсам і цалкам абсурдная.

Перашкоды ж у рэалізацыі функцыяў назіраньня ёсьць парушэньнем ВК Беларусі, якія ў дадзеных зафіксаваных і пацьверджаных дакумэнтальнымі фактамі абставінах павінны знаходзіць сваю належную праўную ацэнку.


Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

На загалоўным фота: назіральнік Аляксей Лапіцкі пасьля сустрэчы з участковым міліцыі 17.00, 06.10.2016, Жодзіна

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline