Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Даўгатэрміновым праўным назіраньнем за выбарчымі працэсамі ў Жодзінскім рэгіёне зроблены параўнаўчы аналіз абмежаваньня мясцовымі ўладамі права на агітацыю падчас апошніх (парлямэнскіх 2012 і 2016 г.г., а таксама прэзыдэнскай 2015 году) выбарчых кампаніяў па Жодзінскай выбарчай акрузе №64.

Прадстаўляем вашай увазе аб’яднаную вялікую інфаграфіку па гэтай тэме, падрыхтаваную Аляксеем Лапіцкім па выніках выбарчага назіраньня за апошніх 5 год.

Інфаграфіка адлюстроўвае зьмены й абмежаваньні права на агітацыю ў публічных месцах, ухваленых Жодзінскай АВК №64 (пікеты, мітынгі, публічныя вулічныя акцыі) падчас любых выбарчых кампаніяў агульнанацыянальнага роўню, якія ўжываліся ў залежнасьці ад тых задачаў, што ставіліся перад кіраўніцтвам мясцовай выканаўчай “вэртыкалі улады” (менавіта выканкамы прымаюць такія рашэньні на практыцы ды непасрэдна ўплываюць на ўмовы рэалізацыі выбарчага права грамадзянаў на выбарчых акругах).

Як бачна, тут аналізавалася толькі права на правядзеньне публічных вулічных агітацыйных пікетаў, мітынгаў, іншых агітацыйных акцыяў, бо ўмовы для сустрэчаў з выбарнікамі ў памяшканьнях за гэты час практычна не зьмяніліся.

8

ПРАБЛЕМЫ ВІЗУАЛЬНАЙ АГІТАЦЫІ

А нармальных умоваў для разьмяшчэньня ў публічных месцах візуальнай друкаванай агітпрадукцыі кандыдатаў у Жодзінскім рэгіёне дагэтуль не створана - гл. дадатак №2 да Рашэньня №1168 Жодзінскага выканкаму ў далучаным да матэрыялу файле.

Сытуацыя за 5 год па гэтай праблеме зусім не зьмянілася.

Для друкаваных матэрыялаў (агітплякатаў і ўлётак рознага фармату), як і іншай належнай візуальнай агітпрадукцыі ў выглязе банэраў ці расьцяжак (напрыкла) прадстаўляюцца толькі насамрэч адсутныя ў абсалютнай большасьці публічных ўстановаў інфармацыйныя стэнды. А прапануемыя агульнагарадзкія дошкі абвестак зусім непрыдатныя для такога тыпу прадукцыі, бо маюць непрыглядны выгляд і неабароненыя ад пашкоджаньняў.

У такіх умовах яны ня могуць быць скарыстаныя й не скарыстоўваюцца на практыцы кандыдатамі. А выбарнікі пры гэтым не атрымліваюць належнай візуальна дасяжнай у публічных месцах агітацыйнай інфармацыі ад саміх кандыдатаў. Агітацыйную інфармацыю ад кандыдатаў у такіх умовах сыстэматычна падмяняюць інфармацыйнымі плякатамі з кароткімі аўтабіяграфічнымі зьвесткамі кандыдатаў, вырабляемымі цэнтралізавана выбаркамам.

Па сутнасьці агітацыя ў такіх умовах падмяняецца прымітыўным дазаваным аўтабіяграфічным інфармаваньнем, на падставе якога выбарнікам і прапануюць рабіць быццам бы “асэнсаваны выбар”.

У выніку выбарнікі прывучаюцца й вымушана прымаюць свае рашэньні збольшага інтуітыўна, чым асэнсавана…

Большасьць зь іх такім чынам мэтанакіравана праграмуецца на адпаведны зададзены вынік у адпаведнасьці з выпрацоўваемай і замацоўваемай звычкай. Бо яны вымушаныя абіраць толькі на падставе абмежаваных ды дастаткова ўскосных зьвестак, кароткіх біяграфічных дадзеных пра кандыдатаў з улікам іхнага сямейнага стану, пасадаў ці заробкаў, абсалютна без уліку перакананьняў, скіраванасьцяў і патэнцыйных заканадаўчых (напрыклад) здольнасьцяў і магчымасьцяў кандыдата.

Але гэта, безумоўна, працуе на выпрацоўку й захаваньне заганнай і небясьпечнай звычкі прымаць рашэньне без наяўнасьці дастаткова поўнай інфармацыі пра кандыдатаў, без параўнаньня й ацэнкі іхных праграмных палажэньняў. Такі прынцып, забясьпечаны ўмовамі абмежавальнай агітацыйнай інфармацыі, замацоўвае выгодныя для ўладаў гаспадарча-намэнклятурныя прыярытэты ацэнкі кандыдатураў ва ўмовах поўнай адміністрацыйна-каманднай манаполіі дзейснай улады на службовыя пасады, высокія заробкі, узнагароды й г.д. Што ў сукупнасьці зь іншымі мэтадамі ды інструмэнтамі кантролю над выбарчымі працэдурамі да неабмежаванасьці пашырае магчымасьці выканаўчае ўлады па прадстаўленьні й прасоўваньні ў заканадаўчую ды любыя іншыя галіны ўлады сваіх высокапастаўленых вылучэнцаў.

ДАДАТКІ:

Інфаграфіка па ўмовах агітацыі на Жодзінскай выбарчай акрузе №64 (2012, 2015 і 2016г.г.) - вялікі фармат А3 (PDF-файл)

Рашэньне Жодзінскага выканкаму №1168 па ўмовах агітацыі на выбарчай акрузе (PDF-файл)

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Інфаграфіка ды праўныя тлумачэньні: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Інфаграфіка, Аналітыка, Арганізацыі, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline