Прыгажосьць гаворыць сама за сябе. Яна, сапраўды, не  патрабуе залішніх словаў, але “пра нашае сапраўднае” гаварыць можна бязконца…))

На старонцы ў Фэйсбуку ўладальніка Інтэрнэт-крамы беларускіх этна-тавараў Сяргея Рудовіча зьявілася фота, не заўважыць якое немагчыма…

У Беларусі апошнім часам прадпрымальнікі сапраўды намацалі попыт. Тое, пра што пакуль ня можа галосна сказаць нешматслоўны памяркоўны беларус у сваёй большасьці, тая “туга па Радзіме”, па сапраўды аўтэнтычнаму й роднаму, у розных сваіх праявах падсьвядома шукае й знаходзіць выйсьце у эстэтыцы колераў і сымбаляў нашае спрадвечнае мінуўшчыны …

Мода і сучасныя беларускія мадэльеры, бізнэсоўцы, з улікам гэтага ўсё больш скарыстоўваюць запатрабаваную ў грамадзтве тэматыку, –  вышыванкі, арнамэнты, колеры й адпаведную этна-стылістыку, – каб наталіць прагу Беларуса-Ліцьвіна, які знаходзіцца ў пастаянным вымушаным пошуку сваіх нацыянальна-гістарычных каранёў, імкнецца да першакрыніцаў, да вытокаў сваёй нацыянальнай тоеснасьці.

Разам з гэтым, усё часьцей і часьцей са знаходжаньнем адабранага ды часова страчанага, у гэткім сваім творчым самавыяўленьні, мы ўсе разам, нарэшце, усё больш і больш адкываем свае ўласныя таленты, прыгажосьць і гармонію, спакой і камфорт, павагу ды ўпэўненасьць, безь якіх няма паўнавартаснай супольнасьці й грамадзкага жыцьця, усьведамленьня сваёй нацыянальнай еднасьці, вартасьці й чалавечае годнасьці.

Сапраўды прыгожае й вартае, як спрадвечная істына, – простая, праўдзівая й зразумелая, – безумоўна, зноходзяць да сябе дарогу…

Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline