08 кастрычніка менскі клюб RE-PUBLIC выбухнуў вялікім рок-канцэртам “РОК ЗА ЖЫЦЬЦЁ”. Той, хто трапіў на падзею, безумозна, не пашкадаваў.
Сярод наведвальнікаў апынуліся маладыя сем’і, маладыя пары, студэнты й дарослыя людзі, аматары беларускага року й роднага слова, а таксама сябры актывістаў грамадзкай супольнасьці, іхныя знаёмыя, моладзь зь Менску ды іншых гарадоў краіны.
Выступае гурт “BN”
_____________________________________________
У фае прадаваліся беларускія кніжкі, казкі для малых дзяцей, дыскі, магніты з выявамі, цішоткі беларускай тэматыкі, а таксама атрыбутыка некторых з выступаючых гуртоў, раздаваліся флаеры з анонсамі новых канцэртаў…
Канцэрт распачаў гурт “ТЛУШЧ”…
Далей публіку разаграваў і сапраўды горача быў ёй сустрэты
берасьцейскі гурт “SCIANA”…
Выcтупае гурт “СЬЦЯНА” (клюб RE:PUBLIC, Miensk, 08.10.2016)
ВІДЭА
(апошнія кампазыцыі)
ГЛЯДЗІ ТУТ:
____________________________________________________________________________________________________________
Перапоўнены танцпол вельмі бурна ўспрымаў выступы дастаткова вядомых і любімых рокэрамі беларускіх гуртоў “BN”, “Мутнае Вока”, якія завершылі свае выступы грандыёзнымі масавымі танцамі й сьпевамі з аматарамі на самой сцэне.
ГУРТ “BN”
Выcтупае гурт “BN” (клюб RE:PUBLIC, Miensk, 08.10.2016)
Выступ гурта “BN” – ХВАЛІ – ГЛЯДЗІ ТУТ
*
ВІДЭА
РАЗАМ СЬПЯВАЙ – ГЛЯДЗІ ТУТ
_____________________________________________________________
ГУРТ “МУТНАЕВОКА”
Cэлфі на памяць на фоне сцэны …))
Выcтупае гурт “МУТНАЕВОКА” (клюб RE:PUBLIC, Miensk, 08.10.2016)
ВІДЭА ГЛЯДЗІ – ТУТ
_____________________________________________________________________________________________________________
Арганізатар мерапрыемства, Андрэй Палуда, і прадстаўніца “Вясны” ў Жодзіне, Сьвятлана Лапіцкая, на канцэрце.
________________________________________________________________________________________________
Парадаваў сваіх прыхільнікаў на канцэрце й вядомы
беларускі грут “REliKT”
Скрозь усю праграму, якую фэерычна завершыў папулярны беларускі рок-гурт “Daй Dapory”, праходзіла тэма “сьмяротнага пакараньня”. Музыкі й вядучыя падчас канцэрту раздавалі прысутным цішоткі зь лягатыпам вядомага беларускага мастака Юрыя Цесьлера “НЕ СЬМЯРОТНАМУ ПАКАРАНЬНЮ!”, выказваліся “супраць сьмерці за рок і, канешне, за жыцьцё”.
Relikt
ВІДЭА – ГЛЯДЗІ ТУТ:
*
“Жураўлі на Палесьсе ляцяць”
ад гурта Relikt –
ВІДЭА ГЛЯДЗІ ТУТ:
____________________________________________________________________________________________________
ГУРТ “Daй Dapory”
на сапраўды “высокай ноце” завершыў вялікі беларускі рок-маратон
“СУПРАЦЬ СЬМЯРОТНАГА ПАКАРАНЬНЯ”
у клюбе RE:PUBLIC
Выcтeпае гурт “Daй Dapory” (клюб RE:PUBLIC, Miensk, 08.10.2016)
________________________________________________________________________________________________________
У КУЛЮАРАХ КЛЮБУ І Ў ДАРОЗЕ ...
У канцэрце прыняло больш за 10 чалавек з Жодзіна.
Некаторыя зь іх вярталіся дадому ўжо 09.10.2016 у дастаткова халоднай (у большасьці сваіх вагонаў) “начной электрацыі”, але, безумоўна, з багажом яркіх і запамінальных уражаньняў ды эмоцыяў.))
Салідарнасьць вядомых беларускіх рокэраў і моладзі, якія гучна выказаліся супраць любых забойстваў і за жыцьцё, пакідала надзею на лепшую пэрспэктыву для Беларусі.
Верылася, што голас беларускіх рок-музыкаў ды іхных аматараў, усіх грамадзкі актыўных і міратворчы скіраваных людзей у Беларусі будзе пачутым адказнымі за будучыню краіны людзьмі. І ўсё, у рэшце рэшт, будзе добра.
е
ДАДАТАК:
Агульнае ВІДЭА КАНЦЭРТУ ад “Эўрарадыё відэа” – ГЛЯДЗІ ТУТ
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA
Фотарэпартаж, відэа: Аляксей Лапіцкі (Менск, 08.10.2016)