Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У Суботу 08.10.2016 у Жодзіне прашоў традыцыйны восеньскі кірмаш, на якім прыемна было пачуць роднае слова, адчуць сябе дома…

Жодзінцы ў гэты дзень сапраўды маглі паслухаць мясцовую беларускую гаворку з вуснаў вядоўцы канцэрту, народныя сьпевы ад вакальных калектываў, схапіць апошнія ўжо, верагодна, сонечныя імгненьні восені, а таксама зрабіць харчовыя запасы для сям’і на зіму ды й проста нешта прыкупіць ці адпачыць зь дзецьмі.


Ля ўваходу на вялікую канцэртную пляцоўку гарадзкога парку была ўсталяваная малая перасоўная эстрада. Выступалі ўдзельнікі вакальнага калектыву “Кола сяброў”, якія прадстаўлялі ГДК “Равесьнік” ды іншыя.

Калі слухачамі былі практычна ўсе прысутныя на кірмашы, то ўважлівымі гледачамі былі ў аcноўным жанчыны й дзеці, а таксама некатрыя маладыя бацькі зь немаўляткамі, як напрыклад Сафія Рагачэўская з  сваім татам Адрэем.

Асноўнымі сродкамі транспартаваньня закупленай гародніны (у асноўным бульбы, кампусты, бураку з морквай, цыбулі й салодкага перцу …) у жодзінцаў былі падручныя прылады ды старэнькі ровар.

Міліцыя ня толькі забясьпечывала пешаходны рэжым на пр. Міру й вул. 50 год Кастрынічку, на скрыжаваньні якіх і адбываліся асноўныя падзеі, але й часам дапамагала ў ахоўве набытых прадуктаў …

achova_1024_lpck_img_2079

У гэты дзень, даждлівае надвор’е не сьпяшалася й дачакалася позьняга вечара (фактычна, ночы наступнага дня). Таму жодзінцы атрымалі ў падарунак ад прыроды, верагодна ўжо апошні, дастаткова сонечны й не такі ўжо й халодны дзянёк для прагулак па сьвежым паветры, хатніх нарыхтовак і адпачынку.

ВІДЭА ГЛЯДЗІ - ТУТ

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, відэа: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline