Выявілася яшчэ адна праблема. Як вядома, напрацягу 10 дзён пасьля Дня Выбараў можна падаваць скаргі ў выбаркамы на парушэньні выбарчага заканадаўства.

Абставіны, выкладзеныя ў скаргах павінны быць належным чынам вывучаныя, сытуацыі абмеркаваныя й па ім павінны прымацца належныя калегіяльныя рашэньні.

Але хто гэтым будзе займацца, калі, як напрыклад высьветлілася, Менская абласная выбарчая камісія, што знаходзілася ў каб.112 у будынку Менскага аблвыканкаму па вул. Энгельса, 4, не зважаючы на адзначаныя абавязкі, проста зьнікла з камунікацыйнай прасторы.

Камісія натуральным чынам перадала скарыстоўваемае памяшканьне выканаўчага камітэту абратна па прызначэньні, а ейныя сябры, зразумела, разыйшліся па сваіх асноўных працоўных месцах.

Пры гэтым, пазначаныя ў публічных афіцыйных зьветках камунікацыйныя сродкі й каналы сувязі з грамадзянамі для адпаведнага дакумэнтазвароту, каб не замінаць супрацоўнікам выканаўчай улады працаваць, проста адключылі (!) – ніводны зь іх не працуе.

Такія факты немагчымасьці датэлефанавацца ў Менскую абласную ТВК для падачы факсам звароту альбо скаргі неаднойчы за кампанію і пасьля ейнага правядзеньня фіксаваліся незалежным назіральнікам ад БГК у Жодзінскай АВК №64, Аляксеем Лапіцкім.

Старшыня Менскай абласной ТВК, Вадзім Бандарэнка (Менскі аблвыканкам)

______________________________________________________________________________

Адміністрацыя (у прыватнасьці, Вадзім Бандарэнка) адмаўлялася прызнаваць складанасьці й ствараць электронныя скрыні.

Дадзеная праблема чарговы раз востра нагадала пра сябе пасьля дня галасаваньня.

Пасьля Дня Выбараў праваабаронца чарговы раз сутыкнуўся з артыкуляванай ім жа сёлета ў зваротах да кіраўніцтва Менаблвыбаркаму й ЦВК праблемаю “адсутнасьцю надзейнага ды апэратыўнага камунікацыйнага каналу сувязі” з выбаркамамі праз “электронныя паштовыя скрыні” у Інтэрнэце.

Бо ў гэты час нават тэлефонная й факсымільная сувязь зь Менаблвыбаркамам навогул зьнікла.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, Менск

___________________________________________________________________________

Зварот, які немагчыма было даслаць у Менскую ТВК, быў вымушана дасланы адразу ў ЦВК. Лідзія Ярмошына прапанавала пераслаць яго для разгляду па сутнасьці абратна ў Менаблвыбаркам, але звычайнай поштаю (аказваецца, кіраўніцтва ведае прабему з “адключанымі тэлефонамі ды факсамі” у Менаблвыбаркаме?!).

Заяўнік, ведаючы “апэратыўнасьць” такой працэдуры, усё ж паспрабаваў датэлефанавацца ў Менаблвыканкам для перадачы звароту, як звычайна, праз факсымільную сувязь.

У выніку, за 2-а дні амаль безперапыннага тэлефанаваньня з Жодзіна ў Менск яму ўдалося даслаць сваю скаргу толькі 03 кастырчніка а палове на 16-00 на адзіны раптоўна запрацаваўшы ў аўтаматычным рэжыме факс Менаблвыканкаму, а не ў Менскую абласную ТВК.

04.10.2016 атрымалася высьветліць, што скаргу прыняла па факсе канцылярыі й перадала ў адзьдзел па зваротах грамадзянаў Менаблвыканкаму Тацяна Гарбунова, дзе загадчыцай працуе сакратарка Менскай абласной ТВК, Аксана Таранда.

Сакратарка Менскай абласной ТВК, Аксана Таранда (Менскі аблвыканкам)

__________________________________________________________________________________

Ні да каго больш у гэты дзень датэлефанавацца не атрымалася. У сувязі з гэтым, як патлумачыў нам заяўнік, ён зрабіў зварот да кіраўніцтва абласной улады на электронную скрыню Менскага аблвыканкаму з далучаным для большай інфарматыўнасьці дакумэнтам (дасланай факсам 03.10.2016 скаргаю), які адрасаваў таксама і старшыні Менскай абласной ТВК, Вадзіму Бандарэнкі.

У звароце заяўнік з Жодзіна просіць даслаць рэгістрацыйны нумар прынятай ад яго скаргі й акрамя іншага спадзяецца, што праблема з стварэньнем нармальнага каналу сувязі з выбаркамамі абласнога роўню будзе ўсё ж асэнсаваная ды нарэшце пачне вырашацца.

ДАДАТАК:

Копія звароту праз электронную прыймальню Менаблвыканкаму ад 04.10.2016 з дадаткова далучанай скаргаю ў Менскую абласную ТВК (PDF-файл)

Паводле даўгатэрміновага праўнага маніторынгу ў рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

На загалоўным фота: праваабаронца з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі

Фота, скрыншоты: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 04.10.16 21:13 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 20.10.16 00:20: На электронны зварот Менаблвыбаркам адказаў без разгляду скаргі па сутнасьці (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    […] выканаўчага камітэту, ня гледзячы на тое, што была прынятая й перададзеная для рэгістрацыі Тацянай Гарбуновай у адзьдзел працы са зваротамі […]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline