Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Менаблвыканкам

У сувязі з непрацуючымі тэлефонамі ды факсам у Менскай абласной ТВК зноў прыйшлося шукаць спосабы датэлефанавацца хоць да каго-небудзь зь менскага абласнога выканаўчага камітэту.

Даўгатэрміновы назіральнік ад БГК Аляксей Лапіцкі з Жодзіна ўжо зьвяртаўся па гэтай праблеме да Лідзіі Ярмошынай з скаргай, якую ня здолеў даслаць па прызначэньні ў Менскую абласную выбарчую камісію звычайным спосабам па факсымільнай сувязі.

Але кіраўніцы ЦВК ня стала разглядаць скаргу па сутнасьці й прапанавала заяўніку даслаць яе ў Менскую абласную ТВК з Жодзіна праз звычайную пошту. Але практыка паказвае, што такая працэдура  затратная як па сродках, гэтак і па часе – толькі  адна перасылка займае цэлы тыдзень.

Верагодна, кіраўніца ЦВК дакладна ведае, што тэлефоны й факсымільная сувязь камісіі не працуюць. У такіх абставінах дастаткова дзіўным выглядае тое, што ворган, які арганізауе працу выбаркамаў, не прымае ніякіх належных захадаў, каб нармалізаваць сытуацыю, а прымушае заўянікоў карыстацца нязручнай і стратнай для іх працэдураю, як адзінай магчымай у створаных такім чынам ненармальных умовах для камунікацыі.

Ніводны тэлефон и факсы менскага аблвыканкаму не адгукаліся …

nie_pracujuczyfaks_mienablvykankamu_1024_img_1874

Пасьля 3,5 гадзінаў спробаў датэлефанавацца хоць па адным з тэлефонаў і факсаў Менскай абласной ТВК і Менскага аблвыканкаму, скаргу атрымалася даслаць толькі ў аўтаматычным рэжыме а 15-27 на факс 8017-327-24-15 выканаўчага камітэту, які раптам запрацаваў на аўтаматычны прыём дакумэнтацыі.

Пры гэтым, пляцоўка для “электоронных зваротаў грамадзянаў” сайту дадзенай установы ўлады не дазваляла заяўніку нармальным чынам зарэгістравацца, каб такім спосабам даслаць скаргу.

Бандарэнка-01

Старшыня Менскай абласной ТВК, Вадзім Бандарэнка

______________________________________________________________________________

У сувязі з усімі гэтымі абставінамі заяўнік вымушаны быў напісаць ліст у службу падтрымкі й адміністраваньня афіцыйнага сайту Менаблвыканкаму для вырашэньня праблемаў рэгістрацыі й перадачы па прызначэньні для разгляду адпраўленай праз факсымільную сувязь скаргі ў Менскую абласную ТВК (старшыня камісіі – Вадзім Бандарэнка, нам. начальніка Галоўнага ўпраўленьня ведамаснага кантролю Менаблвыканкаму – тэлефон якога, +375175004648, таксама не адгукаўся), а таксама па сваёй рэгістрацыі на пляцоўцы электронных зваротаў.

Заяўнік, Аляксей Лапіцкі, у гэтай сувязі адзначае:

– Такое ўражаньне, што выканаўчая ўлада ў Менску зьнікла. Тэлефоны й факсы камісіі адразу пасьля выбарчай кампаніі адразу перасталі працаваць. Да чыноўнікаў, якія, як вядома, атрымліваюць немалыя заробкі зь дзяржбюджэту, немагчыма дагрукатацца. Калі яны не сядзяць у кабінэтах на працоўных месцах, дык хай пазначаюць свае працоўныя мабільныя тэлефоны. Альбо, у любым выпадку, павінен працаваць нейкі сакратар. Бо, такое ўражаньне, што ўсе пайшлі ў працяглы “заслужаны” пасьлявыбарчы адпачынак, альбо “тэрмінова закрыліся” ад непатрэдных званокоў і зваротаў грамадзянаў.

– Прапановы Лідзіі Ярмошынай весьці перапіску праз звычайную пошту (губляючы час і сродкі) у сытуацыі, калі ЦВК перадала свае функцыі для папярэдняга апэляцыйнага разгляду скаргаў на ўзровень вобласьці, але пры гэтым не абавязала іх мець належныя сродкі камунікацыі накшталт электроннай прыймальні Цэнтарвыбаркаму, лічу некарэктнымі ды неправамернымі. Бо звычайны спосаб перапіскі для рэгіёнаў, асабліва ва ўмовах абмежаванага часу, непрымальны.

Кіраўніцтва ЦВК абавязана наводзіць парадак у сфэры камунікацыйнай працы выбарчых камісіяў з грамадзянамі. Асабліва гэта важна, калі ёсьць прапановы й сыгналы пра існуючыя шматлікія праблемы ды недахопы, а таксама, калі абласныя выбаркамы, якія абавязаны працаваць са зваротамі й скаргамі, нібыта “сыйшлі ў падпольле” і адразу ж пасьля выбарчай кампаніі практычна апынуліся недасяжнымі, – падкрэсьлівае Аляксей Лапіцкі.

ДАДАТКІ:

Копія скаргі ў Менаблвыбаркам, перанакіраванай на ўзровень вобласьці (PDF-файл)

пасьля разгляду “ЗВАРОТУ па ўмовах візуальнай агітацыі” у ЦВК Беларусі

Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, ілюстрацыі: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 03.10.16 22:27 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 04.10.16 21:22: Жодзіна: для вырашэньня камунікацыйнай праблемы пададзены “электронны зварот” у Менскі аблвыканкам … (дакумэнт) | Жодзінскі Інфар [ ]

    […] безперапыннага тэлефанаваньня з Жодзіна ў Менск яму ўдалося даслаць сваю скаргу толькі 03 кастырчніка а палове на 16-00 – на адзіны […]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline