213841-05

26.09.2016 на электронную скрыню Аляксея Лапіцкага, аўтара скаргі, якую ён з-за непрацуючых сродкаў камунікацыі (2тэлефона і факсымільны апарат Менскай абласной ТВК) ня меў магчымасьці даслаць па прызначэньні й таму перанакіраваў адразу на электронную адрэсу ЦВК, прышоў даволі дзіўны й зблытаны адказ ад старшыні Цэнтарвыбаркаму.

Лідзія Ярмошына ў адзначаных умовах не стала прымаць ніякіх захадаў па прывядзеньні працы Менаблвыбаркаму ў адпаведнасьць з заканадаўствам (!), не стала разглядаць скаргу па сутнасьці выяўленых парушэньняў свабоды правядзеньня візуальнай агітацыі ў сувязі з інтэрпрэтацыямі ч. 16, арт. 45 ВК Беларусі ў прапанаваных для практычнага скарыстаньня кіраўніцтвам УВК мэтадычных рэкамэндацыях з адпаведнага Зборніку ЦВК ад 2016г., ня гледзячы на тое, што дадзеныя пытаньні адносяцца да наўпростых кампэтэнцыяў і абавязкаў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Адмовіўшы ў разглядзе скаргі па сутнасьці, кіраўніцтва ЦВК не стала й перасылаць скаргу ў Менскую абласную ТВК…

Пры гэтым старшыня ЦВК, чамусьці, як адзначаецца ў адказе,

разгледзела “скаргу з паведамленьнем аб немагчымасьці адправіць ў Мінскую абласную выбарчую камісію скаргу па пытаньнях вядзеньня перадвыбарчай агітацыі ПА ЭЛЕКТРОННАЙ ПОШЦЕ” (?!).

Аляксей Лапіцкі адзначае, што

такі адказ зьдзіўляе, бо ў дасланым у ЦВК звароце ясна тлумачыцца, што ніводны раней працуючы канал камунікацыі зь Менскай абласной ТВК 20.09.2016 не працаваў і даслаць скаргу звычайнай ФАКСЫМІЛЬНАЙ СУВЯЗЬЗЮ, як гэта рабілася падчас выбарчай кампаніі, заяўніку не прадстаўлялася магчымым (!).

- Дадатковая ж заўвага ў скарзе, што гэта ёсьць чарговай нагодаю, каб зразумець, што электронная паштовая скрыня магла б выключаць падобныя праболемы, спрашчаючы камунікацыю cубъектаў выбарчага працэсу з абласнымі ТВК, - кіраўніцаю ЦВК тут яўна “была скарыстаная не па прызначэньні”, - адзначае жодзінскі праваабаронца.

-

З атрыманага адказу бачна, што скарга належным чынам не разглядалася…

Наконт асноўнай часткі скаргі адносна забаронаў разьмяшчэньня агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў ува ўсіх памяшканьнях будынкаў УВК да моманту асноўнага Дня Галасаваньня (Дня Выбараў, 11.09.2016г.), якія рабіліся кіраўніцтвам мясцовых АВК №64 і УВК №9 (у прыватнасьці) згодна з мэтадычнымі прадпісаньнямі ЦВК у парушэньне ч.16, арт.45 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь - спасылка ў адказе старшыні ЦВК робіцца на тыя ж самыя адказы Жодзінскай АВК № 64, якія і абскарджваюцца заяўніком (!?).

Аляксей Лапіцкі:

- У такіх умовах, ня глядзячы на пастаўленыя перад Цэнтарвыбаркамам прынцыповыя пытаньні, датычныя ягонай непасрэднай кампэтэнцыі ды адказнасьці як арганізатара і каардынатара ўсяго выбарчага працэсу, кіраўніцтва ЦВК Рэспублікі Беларусь адмаўляецца адказваць па сутнасьці - яно перанакіроўвае заяўніка па гэтых жа пытаньнях у недасяжны праз звычайныя сродкі камунікацыі ніжэйшы ўзроўнем ды малакампэтэнтны ў такіх пытаньнях Менаблвыбаркам (!?). Апошні, у любым выпадку, будзе спасылацца на мэтадычныя рэкамэндацыі ЦВК, бо ня мае кампэтэнцыяў іх трактаваць навогул.

Заяўнік мяркуе, што

такім чынам у выніку Лідзія Ярмошына, відавочна, сыходзіць ад адказу на вострыя й прынцыповыя пытаньні скаргі, датычныя выключна ейнай кампэтэнцыі, ускладняе камунікацыю й штучна зацягвае час.

- Акрамя таго, кіраўніца ЦВК Беларусі  не заўважыла альбо проста не пажадала ўбачыць праблему ў тым, што ніводны сродак абавязковай сувязі, вызначанай у рашэньні па ўтварэньні Менскай абласной ТВК, не працуе, - адзначае Аляксей Лапіцкі. - Заплюшчыўшы вочы на заяўленыя факты, кіраўніцтва ЦВК называе саму скаргу (трэба так разумець - толькі у гэтай ейнай частцы) неабгрунтаванай (!?) Ды пры гэтым, чамусьці, прапаноўвае заяўніку перадаслаць яе з Жодзіна ў Менскую абласную выбарчую камісію звычайнай паштовай сувязьзю (?!). А чаму, у такім выпадку, ўжо тады не факсам? Ці ён, ня гледзячы на абавязак Менаблвыбаркаму працаваць са зваротамі выбарчых суб’ектаў як мінімум месяц пасьля Дня Галасаваньня, - ужо адключаны да наступных выбарчых баталіяў? - задаецца слушным пытаньнем заяўнік.

-

ДАДАТКІ:

Копія электрннага адказу з ЦВК ад 26.09.20116 на скаргу Аляксея Лапіцкага ад 20.09.2016

Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, ілюстрацыі Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 30.09.16 23:02 у катэгорыі: - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 04.10.16 21:20: Жодзіна: для вырашэньня камунікацыйнай праблемы пададзены “электронны зварот” у Менскі аблвыканкам … (дакумэнт) | Жодзінскі Інфар [ ]

    [...] быў вымушана дасланы адразу ў ЦВК. Лідзія Ярмошына прапанавала пераслаць яго для разгляду па сутнасьці абратна ў Менаблвыбаркам, [...]

  2. 20.10.16 00:42: На электронны зварот Менаблвыбаркам адказаў без разгляду скаргі па сутнасьці (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] адказу з ЦВК, зь якога было бачна, што кіраўніцтва ЦВК не [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline