На сайце petitions.by разьмешчана пэтыцыя звароту ў Міністэрства культуры й Нацыянальную акадэмію навук з тым, каб бел-чырвона-белы сьцяг Беларусі атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

“Электронная пэтыцыя створана па шматлікіх просьбах прыхільнікаў бел-чырвона-белага сьцягу, якія ня маюць магчымасьці падпісаць зварот фізычна, — распавядае прэс-службе “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. — Хаця асноўны націск у падпісной кампаніі мы робім на фізычныя подпісы, бо толькі такі падыход дазваляе камунікаваць зь людзьмі й здабываць новых прыхільнікаў нашага сапраўднага сьцяга, тым ня менш электронная пэтыцыя таксама можа дапамагчы ў справе пашырэньня ведаў пра старажытны гістарычны сымбаль беларусаў (ліцьвінаў) бел-чырвона-белы сьцяг. Электронная пэтыцыя апроч Міністэрства культуры будзе накіраваная і ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі”.

Нагадаем, што 19 верасьня, у 25-ую гадавіну дзяржаўнасьці Рэспублікі Беларусь Зьміцер Дашкевіч распачаў кампанію па зборы подпісаў для падачы іх у Міністэрства культуры з тым, каб бел-чырвона-беламу сьцягу быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Кожны жадаючы можа запампаваць тэкст звароту па наступнай спасылцы padpisny-blank-za-biel-czyrvona-biely-sciah, падпісаць яго і перадаць зборшчыкам, якія знаходзяцца кожны дзень (апроч нядзелі) а 19:00 у пікеце на выхадзе зь мэтро Купалаўская ў бок крамы “Цэнтральная”.

Паводле eurobelarus.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Абвесткі, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 30.09.16 15:59 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Абвесткі, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 30.09.16 16:01: AL Łapicki [ ]

    ПАДТРЫМАЙ СВАЁ!)

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline