У звароце, пададзеным 20.09.2016 на электронную скрыню ЦВК, адразу адзначаецца, што ў гэты ж дзень заяўніком рабіліся безпасьпяховыя спробы даслаць зварот праз факс у Менаблвыбаркам, які не працаваў у патрабуемым заканадаўствам рэжыме.

Так, першы з тэлефонаў (8017) 500 41 77 камісіі – заўсёды адгукаўся як “няправільна набраны нумар” (!), другі, (8017) 500 42 94, – пастаянна паказваў занятасьць, ніхто па ім не адгукаўся, а факс, (8017) 327-45-81, быў адключаны ад аўтаматычнага рэжыму, і да яго ніхто не падыходзіў.

Такім чынам, даслаць зварот адзіным больш менш апэратыўным спосабам з Жодзіна ў Менск не прадстаўлялася магчымым.

Гэта паказала на актуальнасьць раней ўзьнімаемага перад ЦВК незалежным назіраньнем з Жодзіна пытаньня пра неабходнасьць стварэньня паштовых скрыняў для спрашчэньня камунікацыі выбарнікаў з абласнымі ды акруговымі выбарчымі камісіямі.

Назіральнік ад БГК на мінулых выбарах Аляксей Лапіцкі адзначае:

- У той час ЦВК пераадрасавала рашэньне дадзенага пытаньня ў Жодзінскі выканкам. А ён, у сваю чаргу, не праявіў жаданьня спрашчаць камунікацыю. Адносна ж паляпшэньня сувязяцў зь Менскай абласной выбарчай камісіяй на той час  кіраўніцтва ЦВК у сваім адказе зусім прамаўчала.

У сувязі з непрацуючай тэлефанічнай ды факсымільнай сувязьзю зварот, падрыхтаваны ў Менаблвыбаркам, быў перанакіраваны адразу ў ЦВК, бо на гэты час дакумэнт ужо тычыўся й непасрэдных кампэтэнцыяў вышэйшых кіруючых і арганізуючых выбарчы працэс інстанцыяў – гл. дакумэнты ў дадатках.


У скарзе да Лідзіі Ярмошынай, у прыватнасьці, адзначаецца, што

“у сваіх зваротах, вусным ад 07.09 і пісьмовым ад 08.09“, заяўнік прыводзіў “факты, калі «агітматэрыялы абодвух кандыдатаў былі неправамерна, з парушэньнем ч.14, арт. 45 Выбарчага Кодэксу Беларусі перад пачаткам датэрміновага галасаваньня, з 05.09 на 06.09.2016, прыбраныя з спэцыяльнага інфармацыйнага стэнду ў памяшканьні фае ўстановы «Моладзевы Цэнтар», і замененыя на інфармацыйную ўлётку зь біяграфічнымі дадзенымі, а ў далейшым вернутыя й разьмешчаныя з парушэньем патрабаваньняў Пастановы №1168 Жодзінскага гарвыканкаму і ч.13, арт.45 Выбарчага Кодэксу Беларусі на нябачным для абсалютнай большасьці грамадзянаў месцы».

У дадатковым звароце ў Акруговую камісію заяўніком нагадвалася, што

ч.16, арт. 45 ВК Беларусі забараняе любую агітацыю толькі ў ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАНЬНЯ (ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ) (сёлета – гэта 11 верасьня 2016 году), пры гэтым візуальную – у ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ толькі ў ПАМЯШКАНЬНІ ДЛЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ. Таму агітацыя (у нашым выпадку маецца на ўвазе выключна візуальная) не магла быць забароненая падчас датэрміновага галасаваньня як па горадзе, гэтак і ва ўсіх памяшканьнях будынку ўчасткаў для галасаваньня (верагодна, з улікам і самога памяшканьня для галасаваньня - !?). Бо ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ (дзень галасаваньня), у які агітпрадукцыя павінна застацца толькі “па-за памяшканьнем для галасаваньня” (!) павінен быць толькі 11 верасьня 2016 году.

- Аднак, гэта па-іншаму інтэрпрэтуецца ў адпаведнай мэтадычнай рэкамэндацыі ў Дапаможніку ЦВК для УВК, дзе забарона знаходжаньня агітматэрыялаў кандыдатаў неправамерна распаўсюжваецца і на БУДЫНАК, у якім разьмешчаны выбарчы ўчастак (!?), - адзначае ў звароце жодзінскі праваабаронца.

- Але гэта безумоўна супярэчыць сэнсу адзначанай вышэй нормы Выбарчага Кодэксу ды нармальнай лёгіцы, пры якой правамернай можа зьяўляцца толькі забарона на агітацыю ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ, а для разьмяшчэньня агітпрадукцыі ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ – забарона павінна дзейнічаць у памяшканьні (пакоі) выбарчага ўчастку для галасаваньня, а не на тэрыторыі ўсяго будынку (ягоных памяшканьняў, напрыклад такіх, як фае ў «Моладзевым Цэнтры» на УВК№9 у Жодзіне, - робіць высновы Аляксей Лапіцкі.

-

Такім чынам, у сваіх заваротах у Менаблвыбаркам і ЦВК заяўнік прыводзіць факты:

- “парушэньня законнасьці на этапе рэалізацыі агітацыйных правоў абодвух кандыдатаў і правоў іхных выбарнікаў на атрыманьне адпаведнай агітацыйнай інфармацыі”,

- “неправамерных трактовак у інтэрпрэтацыях ЦВК ч.16, арт.45 ВК Беларусі ейнага Зборніку мэтадычных рэкамэдацыяў для УВК”,

- “невыкананьня пры гэтым кіраўніцтвам УВК №9 на практыцы ч.13, ч.14, ч.16, арт.45 ВК Рэспублікі Беларусь”,

- “чарговага невыкананьня кіраўніцтвам Жодзінскай АВК №64 сваіх кантрольных абавязкаў пры арганізацыі выбарчага працэсу на акрузе, фактычнага ягонага бязьдзеяньня па наяўных фактах відавочных выбарчых правапарушэньняў, заяўленых назіраньнем.”

lapicki-6

-

Аляксей Лапіцкі ПРОСІЦЬ кіраўніцтва Менаблвыбаркаму й ЦВК прыняць неабходныя захады:

1) па пакараньні вінаватых у адзначаных парушэньнях ВК Беларусі;

2) па зьменах практыкі, фіксуемай у масава тыражаваных сытуацыях перашкодаў у правядзеньні нармальнай візуальнай агітацыйнай кампаніі, калі права на такую агітацыю абмежаванае:

а) інфармацыйнымі стэндамі ўнутры будынкаў арганізацыяў (Пастанова №1168 Жодзінскага выканкаму) і пры гэтым
б) дзейнічае фактычна не норма ВК Беларусі (ч.13, ч.14, ч.16, арт.45), а ейная інтэрпрэтацыя, выкладзеная ў мэтадычцы, з-за чаго тэрыторыя забаронаў павалічваецца на будынкі выбарчых участкаў, што практычна вынішчае й без таго абмежаваную візуальную агітацыю падчас выбарчага працэсу (!);

3) зьвярнуцца для гэтага ў ЦВК з прапановамі прывядзеньня палажэньня зь ейнай мэтадычкі для УВК да нормаў Выбарчага Кодэксу Беларусі без неправамернага пашырэньня тэрыторыі «абмежаваньняў візуальнай агітацыі»:

- зь ДНЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ (ДНЯ ВЫБАРАЎ) — на «пэрыяд датэрміновага галасаваньня»,
- з «памяшканьня для галасаваньня» — на «памяшканьні будынку выбарчага ўчастку».

- Бо любая агітацыя забароненая толькі ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ (ГАЛАСАВАНЬНЯ), у тым ліку візуальная – ТОЛЬКІ ў памяшканьні (функцыянальным пакоі) для галасаваньня, а «па-за памяшканьнем (пакоем) для галасаваньня» агітматэрыялы павінны «заставацца на сваіх месцах» і ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ! Гэта азначае, што агітматэрыялы павінны заставацца на сваіх месцах у любых іншых функцыянальных памяшканьнях (пакоях) у будынках УВК на акрузе акрамя «памяшканьняў (пакоях) для галасаваньня» як у пэрыяд датэрміновага галасаваньня (!), гэтак і ў сам ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ (!) - да поўнага завяршэньня ўсяго выбарчага працэсу (!!), - тлумачыць сваю пазыцыю праваабаронца.


ДАДАТКІ:

1. Копія звароту ў Менаблвыбаркам, перанакіраванага ў ЦВК Беларусі (PDF-файл)

2. Зварот у ЦВК па ўмовах разьмяшчэньня друкаваных агітацыйных матэрыялаў (PDF-файл)

Паводле незалежнага праўнага назіраньня ў Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, скрышоты Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 29.09.16 20:21 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 30.09.16 23:02: ЦВК даслала чарговы “дзіўны адказ” на скаргу з Жодзіна (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] працуючы канал камунікацыі зь Менскай абласной ТВК 20.09.2016 не працаваў і даслаць скаргу звычайнай ФАКСЫМІЛЬНАЙ СУВЯЗЬЗЮ, як [...]

  2. 03.10.16 22:28: Замест Менскай абласной ТВК выбарчую скаргу атрымалася даслаць толькі на факс менаблвыканкаму (фота, дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны П [ ]

    [...] назіральнік ад БГК Аляксей Лапіцкі з Жодзіна ўжо зьвяртаўся па гэтай праблеме да Лідзіі Ярмошынай з скаргай, якую ня здолеў даслаць [...]

  3. 04.10.16 21:19: Жодзіна: для вырашэньня камунікацыйнай праблемы пададзены “электронны зварот” у Менскі аблвыканкам … (дакумэнт) | Жодзінскі Інфар [ ]

    [...] Бо ў гэты час нават тэлефонная й факсымільная сувязь зь Менаблвыбаркамам навогул зьні

  4. 20.10.16 00:21: На электронны зварот Менаблвыбаркам адказаў без разгляду скаргі па сутнасьці (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] напрацягу 10 дзён пасьля дня выбараў, 11.09.2016, у камісіі 20.09.2016 не працавала сувязь - не адказвалі тэлефоны, а факс быў адключаны ад прыёму [...]

  5. 23.10.16 02:51: Чым адкажа ЦВК на аргумэнты паказальнай скаргі з Жодзіна? (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] для падачы пасьлявыбарных скаргаў у выбаркамы, - спрабаваў падаць адпаведную скаргу на адказ Жодзінскай АВК №64 у Менскую абласную [...]

  6. 02.11.16 01:48: Жодзіна-Менск: ЦВК прызнала неабходнасьць вырашэньня заяўленай камунікацыйнай праблемы (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Беларусі з боку чыноўнікаў УВК №9 і Жодзінскай АВК №64, Менаблвыбаркаму, а таксама наконт неправамерных інтэрпрэтацыяў [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline