Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus
Катэгорыі: Навіны |

крыж Лельчыцы
крыж Лельчыцы
Ксяндза Віталя Мышону з Лельчыц выклікаюць 4 лютага на слуханне адміністратыўнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў непадпарадкаванні службовым асобам.

Нагадаем, мясцовыя ўлады дамагаюцца зносу каталіцкага крыжа, які ўсталяваны на ўездзе ў Лельчыцы, што ў Гомельскай вобласці.
Зазначым, што ў кастрычніку 2008 года пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай ксёндз Віталь Мышона атрымаў ад гэтых жа ўладаў дазвол на ўсталяванне крыжа ў гонар святога Канстанціна.

Усталяванне крыжа было ўзгодненае ў ДАІ і ДСУ.

Але потым у ксяндза Мышоны пачаліся праблемы з ідэалагічным аддзелам райвыканкаму. Спачатку яму паведамілі, што ўсталяванне крыжа патрабуе яшчэ і ўзгаднення з раённым архітэктарам. Айцец Віталь кажа, што нічога не меў супраць, але раённы архітэктар неўзабаве заявіў, што складае пратакол за тое, што ксёндз не ўзгадніў з ім пытанне.

Парафіі прадпісалі да 30 студзеня вызваліць зямлю, дзе стаіць крыж, то бок знесці яго.

- Самі мы яго ніколі не знясем, - заявіў “Мы” ксёндз Віталь Мышона.

Заўважым, што парафія ў Лельчыцах складае каля 350 каталікоў. Раён пераважна праваслаўны, але, як слушна заўважае вядомы журналіст Андрэй Пачобут у сваім ЖЧ, “нам цяпер на Гарадзеншчыне пачаць абурацца на праваслаўныя крыжы, якія абсалютна натуральна стаяць побач з каталіцкімі? Я думаю, што абурацца на каталіцкі крыж, усталяваны ксяндзом на ўедзе ў Лельчыцы, могуць толькі “праваслаўныя атэісты”, большасць з якіх працуе ў абл- і райвыканкамах”.

Ідэолагі Лельчыцкага райвыканкама сёння аказаліся не на працоўных месцах – так патлумачылі іх падначаленыя. Але адзін з чыноўнікаў заявіў “Мы”, што справа пра крыж надуманая.

- Першы раз чую пра нейкі там канфлікт з-за крыжа. Ніколі нічога такога вакол рэлігійных поглядаў у Лельчыцах і не было. У нас – усё спакойна.

У прэс-службе Рыма-Каталіцкага Касцёла на Беларусі пакуль не каментуюць сітуацыю. Адпаведна, не рыхтуюцца і заявы ад імя Касцёла.

У Курыі Пінскай дыяцэзіі таксама ад каментароў пакуль адмаўляюцца.

Пётр КУХТА
“МЫ”

Катэгорыі: Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline