Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

На сайце “Жодзінскіх Навінаў” у дадатак да абвесткі пра праграму сьвяткаваньняў Дня Аўтамабіліста й Дня Горада ў Жодзіне зьявілася рэкляма плянуемай ў нядзелю, 25 верасьня, “Ночы Кіно” на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы парку культуры і адпачынку. Усё б было выдатна, калі б мясцовыя ідэолягі й арганізатары не абралі ў якасьці прэм’ернага масавага паказу для жодзінцаў кіно 2016 году выпуску зь яскрава вялікадзяржаўнай імпэрскай тэматыкай пад назвай “Герой” і слоганам “Зь верай за Расею!”

Але дадзены слоган на рэклямке ад газэты гарвыканкаму “Жодзінскія Навіны” выглядае ўжо вось так:

Для таго, каб на відэапрагляд прыйшло шмат людзей і моладзі, з 22.09.2016 рэдакцыя дадзенага дзяржаўнага выданьня цалкам сьвядома пачала дадаткова рэклямаваць прагляд расейскага фільму з праімпэрскай тэматыкай нават праз сьвядомую падмену зьместу арыгінальнага рэклямнага кінаплякату.

Як бачна, на плякаце прапануемым “Жозінскімі Навінамі” актор апрануты ўжо ў іншы парадны кіцель з ордэнам і бела-чырвона-белай стужкаю, а пад назвай фільма “ГЕРОЙ” замест галоўнага слогану “Зь верай за Расею”, які адлюстроўвае сутнасьць усёй прапагандыскай карціны, надрукаваныя словы “Зь верай за Любоў“.

Такім чынам, назіраецца відавочна зробленая наўмысная маніпуляцыя, з дапамогай якой “вялікадзяржаўна-імпэрскую сутнасьць” прапануемага расейскага фільма, спрабуюць прыхаваць пад прывабнай для беларускай маладой публікі “рэклямнай абгорткаю” з нацыянальнымі колерамі.

Відавочна, робіцца спроба прывабіць патрыятычна альбо нэўтральна арыентаваных маладых жодзінцаў і праз “высокае” расейскае кінамастацтва на эмацыяным фоне прагляду “расейскай ваеннай драмы”, замоўленай і фінансаванай у тым ліку “расейскім ваенна-гістрачыным таварыствам”, дасягнуць “належнага выхаваўчага эфэкту” для маладых беларусаў (!?), каб  на фоне адсутнасьці дастатковых ведаў пра вялікую гісторыю Беларусі (Літвы) у пэрыяд “Вялікага Княства Літоўскага рускага й жамойцкага” … паспрабаваць пераплавіць ды перанакіраваць “патрыятызм беларускі” у зусім іншае, неабходнае суседняй дзяржаве квазіпатрыятычнае рэчышча …

Усё правільна. Такія прыёмы сапраўды спрацоўваюць, як і “падман на кароткіх лапках”…

Адразу яны могуць быць незаўважнымі кожнаму, калі ўжываюцца ў выглядзе падобнай прымітыўнай “гульні колераў” ці падмене слогану падчас заахвочваньня людзей да калектыўнага прагляду. Але, абсалютна відавочна, што нават пры самым пачатку прагляду гэтага фільма бачна, што ўсё ў ім будзе зусім не пра нас і зусім не на карысьць незалежнае Беларусі, а зусім наадварот. Безумоўна,  ня можа быць і гаворкі пра выхаваньне падобным чынам нейкай беларускай cамасьвядомасьці, патрыятызму, беларускай нацыянальнай годнасьці й гонару за сваю Радзіму Беларусь, свой народ і сваіх продкаў.

Каб не было ілюзыяў, што за фільм прапануюць жодзінцам падчас сьвяткаваньня дня гораду й аўтабудаўнікоў - анонс і пачатак прапануемай карціны, літаральна завостранай на абуджэньне прарасейскай імпэрскасьці.

“Пачатак ХХ стагодзьдзя. Юная князёўна Вера Чарнышова і паручнік Андрэй Далматаў знаёмяцца пры вельмі дзіўных абставінах. Сымпатыя, каханьне … наперадзе, здавалася, шчасьлівае жыцьцё. І раптам - катастрофа. Першая сусьветная вайна адводзіць яго на фронт, а яе - мэдсястрой у шпіталь. Сьвет перагарнуўся, ён ахоплены нянавісьцю, злосьцю, прагай улады. Адна вайна зьмяняе другую. Людзі дзеляцца на два варагуючых лягеры, пачынаюць судзіць адзін аднаго, чыніць жорсткую расправу. Агонь часу губіць усё на сваім шляху, але каханьне - несьмяротнае, яно злучае некалькі пакаленьняў і нагадвае пра сябе праз сто гадоў”.

Фільм пачынаецца “словамі запавету ад імпэратара Аляксандра ІІІ да Мікалая ІІ”, якія гучаць на фоне выявы імпэрскай сымболікі ў выглядзе арла, імпэрскай кароны, вылікадзяржаўнага расейскага гэрбу …:

“Я перадаю табе царства Богам уручанае … Я прыняў яго 13 год назад ад бацькі, які сыходзіў крывёю. У той трагічны дзень я абраў свой шлях. Мяне цікавіла толькі карысьць майго народу і вялікасьць Расеі. Вера ў Бога і сьвятасьць твайго царскага абавязку ды стануць для цябе асновай твайго жыцьця. У палітыцы зьнешняй трымайся незалежнай пазыцыі. Помні ў Расеі няма сяброў. Нашай  вялізнасьці баяцца. Я даю табе запавет любіць усё, што служыць карысьці, гонару й годнасьці Расеі… Імпэратар Аляксандар ІІІ.”

На фоне ярка выяўленай апошнім часам новай агрэсыўнай экспансыяніскай палітыкі Расеі, скіраванай на аднаўленьне імпэрыі ў тэрытарыяльных межах і маштабах мінулых часоў, а таксама на прапаганду вялікадзяржаўнай расейскай ідэалёгіі, сьмяротна небясьпечнай для дзяржаўнага сувэрэнітэту й незалежнасьці нашай краіны, Рэспублікі Беларусь, ды ейных эўрапейскіх суседніх дзяржаваў,

- публічная дэмантрацыя дадзенага фільму на сьвята гораду ў межах упершыню практыкуемага мерапрыемства “НОЧ КІНО” на адкрытым паветры з разьлікам на масавую аўдыторыю (у асноўным моладзь) мае правакацыйныя ды відавочна антыбеларускія мэты, скіраваныя на прасоўваньне ды папулярызацыю праімпэрска-расейскай  тэматыкі, прапаганду сярод грамадзянаў Беларусі варожай і небясьпечнай для тэрытарыяльнай цэласнасьці й сувэрэнітэту нашай краіны шавіністычнай ідэалёгіі “руССкого міра”.


КАМУ ГЭТА ПАТРЭБНА? І ХТО БУДЗЕ АДКАЗВАЦЬ ЗА ПАДОБНЫЯ МАСАВЫЯ СЬВЯТОЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў ГОРАДЗЕ?! ШТО СЬВЯТКУЕМ І НА КАГО ПРАЦУЕМ?

Такім чынам, у Жодзіне назіраецца спроба падмены патрыятызму беларускага на вялікадзяржаўны расейскі. І робіцца гэта афіцыйна прызначанымі ды аплочваемымі з гарадзкога бюджэту ідэолягамі-прапагандыстамі, без удзелу якіх немагчымае дадзенае плянуемае мерапрыемства.

А можа яны працуюць ужо на вялікадзяржаўную расейскую прапаганду ды зусім не для Беларусі? Дык, што яны тады робяць у ворганах улады жодзінскай гарадзкой адміністрацыі?

***

АДКРЫТАЕ ПЫТАНЬНЕ ДА АДКАЗНЫХ ПРАДСТАЎНІКОЎ ГАРАДЗКОЙ УЛАДЫ

Ці магчыма, усё ж, сьвята аўтабудаўнікоў у беларускім горадзе Жодзіна правесьці без прапаганды “руССкого міра” і падобных правакацыяў? Ці Жодзіна і БелАЗ разам з усімі нашымі “патрахамі” мясцовыя ўлады ўжо прадалі праімпэрскаму алігархату суседняй усходняй краіны?!

-

P/S

Другім фільмам для прагляду беларускай публікі на “НОЧ КІНО” абраны таксама яшчэ адзін расейскі …

Алесь Вольны

Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline