На здымку  - “пара”, ён і яна,  на пр. Незалежнасьці ў Менску перад уваходам на Станцыю мэтро “Парк Чалюскінцаў” (лета 2016г). Якія думкі ўзнікаюць, калі бачыш вось такі “нацюрморт”?)) У ты ліку - наконт гендарнага адзінства, роўнасьці альбо няроўнасьці? Можа нават і “гармоніі шлюбу”? Сёлета ў Менску, на галоўнай вуліцы сталіцы, можна было сустрэць вось падобную яскравую праяву ці то “гендарнай няроўнасьці” ў парах, ці то наадварот…))

Хто яны ёсьць гэтыя альбо падобныя ім “ён” і “яна” паасобку? І хто альбо што яны ўяўляюць сабою супольна? Калі ўзьнікае гендар, і як яго ўраўняць? І ці патрэбна, навогул, гэтым займацца спэцыяльна?))

Верагодна, што гэта для кагосьці загадка? А можа - зусім і не? Хто на гэта адкажа?

Што важней ці мацней, заканамерней ці прыймальней “тут і цяпер” для сучаснага “гетэрасэксуальнага соцыюму”?

Эстэтыка зьнешніх формаў і праяваў альбо натуральная еднасьць ды функцыянальнасьць пары? Як патлумачыць парадокс верагоднай агульнай гармоніі там, дзе прысутнічаюць праявы яскравага візуальна-зьнешняга дысанансу … - там, дзе нутрана ўсё надзвычай узаемапрыймальна ды нават цудоўна, у сэнсе таго самага … “гэндарнага паразуменьня”. Ці можа такі “баланс” існаваць навогул у наяўнасьці шматлікіх ды няўстойлівых сыстэмаў каардынат, пры розных узаемапрыймальных інтымных ці асабістых падыходах, прыхільнасьцях, патрабаваньнях, густах …? Ці гэта зьява выключна працоўна-сацыяльная?

Дзе варта шукаць гэты няўлоўны “баланс”, і ці заўсёды ён можа быць відавочным для большасьці альбо навогул быць … бачным?!

Ці можна параўноўваць паміж сабою, штучна ўраўноўваць тое, што па сваёй прыродзе ад нараджэньня ўжо загадзя зьяўляецца розным і функцыянальна нясе гэтую розьніцу адзін аднаму дзеля ўзаемакампэнсаванага нутранага адзінства, дзеля паяднаньня ў адзінае цэлае, дзеля рэалізацыі падсьвядомай асноўнай праграмы працягу жыцьця - падаўжэньня роду й годнага “ўстойлівага разьвіцьця” па правілах і ў традыцыях таго ці іншага соцыюму?

Што ёсьць сапраўды важным для “пары” (ён - яна) навогул - для тых, у каго існуе свая ўласная нутрана прыймальная, замкнёная на ўзаемным прыватным “інтымным балансе” сыстэма каардынат, і ім - глыбока бяз розьніцы, як “пра гэта” … будзе думаць ці меркаваць нехта, нават, самы разумны й прыстойны звонку, як успрымае той ці іншы аспэкт іхнага ўласнага гендарна-рознафункцыянальнага, але супольнага ўзаемадзеяньня зьнешняе высокамаральнае альбо наадварот, філязофскае альбо праўнае атачэньне?

І ці варта “яго” ці “яе”, як яшчэ й “абасобленых суб’ектаў cоцыюму”, вырываць з усяго гэтага натуральнага ды ўзаемнага “адзінага гендарнага кантэксту” ды спрабаваць разглядаць паасобку, сацыяльна абасоблена, штучна адарвана альбо ў супрацьпастаўленьні адно аднаму… - у зусім іншай сыстэме (сыстэмах) каштоўнасных каардынат, ацэнак, падыходаў?

Ці існуем мы ў непарыўным кантэксьце і гендарна-функцыянальнай залежнасьці адзін ад аднаго (чытай - у натуральнай функцыянальнай няроўнасьці, перадвызначанай нашым узаемапрыймальным прызначэньнем у кожнай індывідуальна свабоднай і незалежнай ад уплыву й дыктату соцыюму “пары”), ці знаходзімся “тут і цяпер” у соцыюме й толькі ў ім выключна паасобку - дыскрэтна ды незалежна?

Калі гендарны аспэкт і шукаемая адпаведная роўнасьць альбо баланс - гэта выключна сацыяльная ці праўная зьява, узаемадзеяньне нозьбіраў розных палоў у соцыюме дзеля пазбаўленьня “слабешага” парушэньня ягоных правоў альбо дыскрымінацыі, на працы альбо у сям’і, у перапоўненым пасажырамі “трамваі”… - дык хто тады тут дыскрымінуемы альбо “слабейшы”? Няўжо выключна той, хто нібыта “слабейшы гендарна”?

Падаецца, што незалежна ад гендарнай прыналежнасьці, пацярпелы ад парушэньня свайго грамадзянскага права і зьяўляецца насамрэч тым “слабейшым”, каго трэба абараняць у канкрэтных вызначаных абставінах. А ўсе астатнія прыкметы, ракурсы, нюансы … любога правапарушэньня пры гэтым, у тым ліку й гендарныя, зьяўляюцца  дадатковымі прыватнымі нюансамі ці ўжо спэцыфічна абасобленымі элемэнтамі кожнага канкрэтнага правапарушэньня.

Бо кожнае парушэньне - гэта абмежаваньне неад’емнага права. І ўбачыць у ім дыскрымінацыю (у параўнаньні зь кімсьці іншым) канешне важна, тым больш, калі яна носіць сыстэматычны ці сыстэмны характар. Праз выдаленьня з практыкі дадзенага нэгатыву прагрэсуе грамадзтва.

Але пры гэтым важна не “перагінаць палку”. Бо пры ўважлівым падыходзе пры пэўных умовах, можа аказацца так, што зусім неабавязкова, калі “малапатрабавальны” ды збольшага “інтравертны моцны пол”, напрыклад, ёсьць менш дыскрымінуемым за “экстравертны слабы”. І гэта не заўважаецца толькі ў сілу навязаных соцыюмам у адносінах да яго “устойлівых стэрыятыпаў” ды атрыманых у сувязі зь імі “псыхалягічных комплекасаў”, а таксама назапашанай у такіх умовах “гіпэртрафіяванай інтравертнасьці”…

Таму аб’ектыўны падыход з улікам усіх нюансаў і абставінаў, калі да гэтага ўжо дайшла справа, пры дасьледваньні праблемы “гендарнай няроўнасьці” ці “дыскрымінацыі па прыкметах полу” бачыцца абсалютна неабходным.

Што думаеце наконт гэтага і ня толькі…, сябры? Пішыце тут у камэнтах і ў соцсетках - на фэйсбуку аўтара таксама.

Аляксей Лапіцкі,
фота і зьвязаная зь ім разважаньні й пастаноўка пытаньняў для ўліку, дасьледваньняў, абмеркаваньняў …

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline