19 верасьня 2016 году для падачы заяваў у Жодзінскі выканкам і гарадзкую Раду дэпутатаў па выбарчай тэматыцы даўгатэрміноваму назіральніку ў Жодзінкай АВК №64 на выбарах 11 верасьня 2016, праваабаронцу Аляксею Лапіцкаму, міліцэйская ахова не дазволіла праходзіць у будынак мясцовае ўлады з заплечнікам і фотакамэрай. 

- Спаслаўшысь на некую новую інтрукцыю па лініі Жодзінскага ГАЎС, міліцыянт, які яшчэ зусім нядаўна ветліва вітаўся й прапускаў мяне па справах назіраньня за выбарамі, адразу не дазволіў уваходзіць у будынак гарадзкой адміністрацыі. Для падачы мною заявы ён выклікаў загадчыцу сэктару па зваротах грамадзянаў Маргарыту Зубра, а потым пасьля ўжо рэгістрацыі дакумэнту ў жодзінскі выканкам, для праходжаньня далей у будынак, у гарадзкую Раду дэпутатаў, запатрабаваў пакінуць свае рэчы ў неахоўваемым і не праглядаемым той жа аховаю гардэробе на ўваходзе ў будынак, - адзначыў Аляксей Лапіцкі. - Калі я глянуў на гэтае памяшканьне, дзе ўжо знаходзілася нейкая працоўная вопратка ды адмовіўся пакідаць там свае рэчы, мяне папрасілі ўсё ж пакінуць свой заплечнік і ўсю фотатэхніку непасрэдна на вахце ў міліцыянта.

Як адзначае сьведка здарэньня,  у далейшым яму было цалкам праблематычна падаць зварот у гарадзкую Раду дэпутатаў, бо  яна папросту аказалася зачыненая і без службоўцаў у той час, як старшыня, Натальля Сушко, знаходзілася на нейкай сэсіі па адукацыйных справах.
Аляксей Лапіцкі ўдакладняе:

Пытаньне прыйшлося вырашаць ужо ў прыймальні Жодзінскай выканаўчай улады, куды, чамусьці, падняўся з свайго вартавога паста (пакінуўшы яго і перададзеныя яму рэчы без дагляду) міліцыянт аховы. Адчувалася нейкая напружаная нэрвовасьць і незвычайны мікраклімат разгубленасьці, якога дагэтуль, перад выбарамі й падчас кампаніі, не назіралася.

Як адзначае заяўнік, зварот нарэшце атрымалася, - нават не зарэгістраваць, а проста, - перадаць у гарадкую Раду дэпутатаў толькі пры дапамозе кіраўніцы справамі гарвыканкаму Вольгі Вэргель, якая апынулася на той час у прыймальні ды й потым пагадзілася ўзяць на сябе абавязак, каб неяк перадаць карэспандэнцыю па прызначэньні.

Такім чынам, можна канстатаваць, што ў першы ж дзень новага пасьля выбараў тыдня, адбылося нічым не абаснаванае рэзкае ўзмацненьне мераў бясьпекі ды прапускнога рэжыму ў будынак жодзінскага выканкаму, дзе знаходзяцца ўсе галіны ўлады і пакой, у якім працавала Жодінская акруговая выбарчая камісія №64.  Гэта адбылося як раз у той пэрыяд, у які заканадаўча прадуглеждваецца абскарджваньне выбарчых парушэньняў, на што вылучаецца 10 дзён пасьля дня выбараў, 11 верасьня 2016 году.

Менавіта ў гэты пэрыяд праваабарончым назіраньнем у горадзе фіксуюцца неправамерныя патрабваньні да наведвальнікаў будынку гарадзкой адміністрацыі з фактычным ізыманьнем у іх на ўваходзе прыватных рэчаў і фотатэхнікі (!?) Патрабуецца пакідаць асабістыя рэчы ў некантралюемым уласьнікам ды непраглядаемым аховаю месцы. Таксама фіксуюцца неабаснаваныя (напрыклад, нейкім надзвычайным станам у краіне - гл. арт.23 Канстытуцыі Беларусі) меры па ахове будынку мясцовай адміністрацыі.

Дадзеная інструкцыя была задзейнічана кіраўніцтвам Жодзінскага ГАЎС адразу пасьля завяршэня выбараў. Такім чынам ўлады значна пашыраюць абмяжаваньні правоў і свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй грамадзянам Беларусі, на свабоднае перамяшчэньне, збор і распаўсюд інфармацыі (якая не адносіцца да катэгорыі “сакрэтнай”), на камунікацыю грамадзянаў-выбарнікаў з гарадзкімі адміністрацыямі, выбаркамамі ды прадстаўнічай уладай.

Паводле незалежнага праваабарончага назіраньня ў Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 21.09.16 12:35 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 23.09.16 15:54: Ці абнародуюць мясцовыя ўлады вынікі галасаваньняў па горадзе Жодзіне і кожным выбачрым участку акругі? (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацый [ ]

    [...] адсутнасьці супрацоўнікаў гарадзкой рады 19.09.2016 гэты зварот быў дасланы праз кіраўніцу справамі выканкаму Вольгу Вэргель, [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline