Катэгорыі: Навіны |

Алег ГулакЯк паведаміў БЕЛАПАН старшыня БГК Алег Гулак, пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі ствараецца грамадзкая кансультацыйная рада па правах чалавека, куды запрошаныя прадстаўнікі праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі Гэльсынскі камітэт” (БГК).

22 студзеня яму патэлефанавалі з Адміністрацыі прэзыдэнта, паведамілі аб фармаваньні рады й прапанавалі праваабарончай арганізацыі вылучыць туды сваіх прадстаўнікоў.

У цяперашні час разпрацоўваецца становішча аб гэтым кансультацыйным воргане. “Пакуль рана казаць аб тым, чым будзе займацца рада. Мы яшчэ ня бачылі разпрацаванага палажэньня аб ёй, ня ведаем дэталяў, пэрсанальнага складу. Тым ня менш папярэдняя згода на ўдзел у гэтай радзе нашага прадстаўніка мы далі. Хто гэта будзе канкрэтна - вырашыць Рада БГК, якая павінна адбыцца на гэтым тыдні”, - сказаў Гулак.

Стварэньне гэткай рады ён назваў “добрай ідэяй”. “БГК і раней дэкляраваў, што будзе выкарыстоўваць усе магчымасьці для таго, каб палепшыць у Беларусі сытуацыю з правамі чалавека. Вядома, усё будзе залежыць ад таго, як гэты праэкт будзе рэалізоўвацца й якія паўнамоцтвы будуць у кансультацыйнай рады па правах чалавека”, - заўважыў старшыня БГК.
Атрымаць камэнтары ў Адміністрацыі прэзыдэнта на гэты конт пакуль не атрымалася.

“Беларускія навіны”

Катэгорыі: Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline