Вандалы сапсавалі стрыт-арт, які быў зроблены падчас Vulica Brazil, і над якім працавалі ў тым ліку Os Gemeos і Finok Finok.
Сьцяна са стрыт-артам, які размалявалі невядомыя, знаходзіцца з адваротнага боку вуліцы Кастрычніцкай у Менску. Пра гэта паведаміла адна з каардынатараў Vulica Brazil Караліна Палякова на сваёй старонцы ў Facebook.
«Мы шукаем любую інфармацыю аб тым, хто быў на сьцяне мінулай ноччу і каму было цікава сапсаваць тое, над чым мы працавалі тыднямі. За інфармацыю пра тых, хто скраў лесьвіцу, сарваў банэр Vulica Brasil і пакросіў усю сьцяну, уключаючы кавалкі Os Gemeos і Finok Finok, мы гатовыя даць ўзнагароду», — піша каардынатар.
АСАЦЫЯТЫЎНЫЯ АНАЛЁГІІ
Адразу, чамусьці, узгадаліся яшчэ нядаўнія назіраньні за амаль незаўважна кароткім жыцьцёвым лёсам несанкцыянаваных і адразу зьнішчаемых “усюдыіснымі камунальнікамі з пэнзлем” насьценных графіці, якія мелі і мастацкую, і сэнсоўную важкасьць.
Стрыт-арт малюнак на сьцяне ля станыці “Менск Усходні” уздоўж чыгункі (канец 2014 году)
У супрацьвагу ім, на іхным месцы, быццам бы па камандзе, цалкам санкцыянавана, на старанна падрыхтаваным “пільнымі камунальнікам”і полі ўзьнікалі альбо “бязглуздыя насьценныя абракадабры”, альбо незаўважныя гадамі тымі ж “работнічкамі” пошласьці ці абразы …
Афіцыйна зацьверджаная замена стрыт-арт малюнкаў на сьцяне ля станыці “Менск Усходні” уздоўж чыгункі (канец 2014 – пачатак 2015 году)
Дык вось, вельмі падобна, што гэтая гісторыя менавіта з той опэры.
Выканаўцы – як раз з таго, гадамі выхаванага “творчага кантынгенту”, які ня здольны нічога сказаць і прапанаваць, але наўмысна псуе мастацкія творы ці годныя ўвагі грамадзтва выказваньні ды пры гэтым думае, што так і патрэбна…
Замест фэстаў творчай і мастацкай свабоды і яркага вонкавага аздабленьня вуліцаў яны ўпарта штурхаюць усіх нас за старыя муры з калючым дротам шэрай і маўклівай, – ад ахапіўшага яе страху, – “зоны”…
Паводле news.tut.by і prava-by.info
Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Lićviny-INFA
Fota: Alaksiej Łapicki (назіраньні 2014-2015 г.г.), Canon PowerShot SX130 IS, Canon 7D, 35mm lens.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
Як бачым, ёсьць мастакі-творцы, і ёсьць іхныя абсалютныя антыподы.(( Выглядае, што пільныя да любога асэнсаванага стрыт-арту камунальнікі… разам з “правільнымі ідэолягамі” усё ж выгадалі “на сваю галаву” вось падобных пачвараў… Ім дазвалялася ўсё, ідэйна, мэнтальна. Бо яны былі свае, ды іхныя каракулі не несьлі з сабою роўным лікам нічога… А сёньня ім не хапае прасторы, і “былая цёмная слава” не дае па начаххх спакою….