Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus

Анатолий ЛебедькоПадчас сустрэчы А.Лябедзька паведаміў Я.Ленарчычу аб дзеяньнях Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі (АДС), накіраваных на зьмену выбарчага заканадаўства, у прыватнасьці аб ініцыятыве АДС па рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы.

“Ленарчыч ўзьнімаў гэтае ж пытаньне на сустрэчы з Макеям, які абяцаў прасунуць пытаньне з прадстаўленьнем памяшканьня для правядзеньня збору ініцыятыўнай групы”, - сказаў палітык.

“Таксама мы акцэнтавалі ўвагу на тым, што праца над зьменаю выбарчага заканадаўства немагчымая без уліку меркаваньняў палітычных партыяў. Я.Ленарчыч пагадзіўся з гэтым”, - паведаміў А.Лябедзька.

У сустрэчы з беларускага боку таксама ўдзельнічалі першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, лідэр руху “За волю” Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч і галава аргкамітэту па стварэньні “Народнай Грамады” (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя) Мікалай Статкевіч.

У першы ж дзень свайго візыту ў Менск дэлегацыя БДІПЧ АБСЭ правяла сустрэчы ў ЦВК, Адміністрацыі прэзідэнта й Міністэрстве замежных справаў.

На сустрэчы ў Цэнтравыбаркаме абмяркоўваліся пытаньні ўдасканаленьня беларускага выбарчага заканадаўства.

Па словах старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, было дасягнута паразуменьне аб неабходнасьці стварэньня экспэртнай групы па ўкараненьні рэкамэндацый БДІПЧ АБСЭ у беларускае выбарчае заканадаўства на базе Нацыянальнага цэнтру заканадаўства й праўных дасьледаваньняў з удзелам экспэрта БДІПЧ АБСЭ Матса Ліндбэрга.

“Дадзеная група будзе працаваць над магчымасьцю ўкараненьня тых прапаноў АБСЭ, якія датычацца выбарчага заканадаўства”, - цытуе галава ЦВК агенцыі “Інтэрфакс-Захад”. Лідзія Ярмошына адзначыла, што “праца групы пачнецца ў лютым пасьля правядзеньня намі выніковае нарады з арганізатарамі выбараў на месцах, на якой будзе абмеркаваная выніковая справаздача АБСЭ па парлямэнскіх выбарах 2008 года”.

Падчас сустрэч зь Я.Ленарчычам былі абмеркаваныя выніковая справаздача АБСЭ й тыя крокі, якія “мае намер распачаць Беларусь па выкананьні тых рэкамэндацыяў, якія выказаныя АБСЭ ў заключнае справаздачы”.

Нагадаем, што ў выніковым дакладзе БДІПЧ аб парлямэнскай выбарчай кампаніі 2008 года ў Беларусі гаворыцца, што нягледзячы на “некаторыя паляпшэньні” выбары не адпавядалі стандартам АБСЭ.

Па меркаваньні экспэртаў, беларускае выбарчае заканадаўства не дае магчымасьці для “сапраўднай палітычнай канкурэнцыі й роўнага стаўленьня да кандыдатаў з боку ўладаў”, “перашкаджае ў правядзеньні выбараў” у адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі. Выбарчы кодэкс “не забясьпечвае празрыстага мэханізму захаванасьці вурнаў зь бюлетэнямі пасьля пачатку датэрміновага галасаваньня, а таксама мэханізму абароны самога бюлетэня”.

“Мы выказалі сваю пазыцыю, меркаваньні па справаздачы АБСЭ, у тым ліку крытычныя заўвагі, якія ў нас меліся”, - сказала Л.Ярмошына.

Старшыня ЦВК падкрэсліла, што “Беларусь упершыню не будзе накіроўваць свае пярэчаньні па справаздачы АБСЭ. Таму што мы зыходзім, першым чынам, з мэтазгоднасьці, неабходнасьці наладжваньня дыялёгу Беларусі й АБСЭ, у тым ліку й па пытаньнях арганізацыі й правядзеньня выбараў”.

Л.Ярмошына лічыць, што ўдасканальваць выбарчае заканадаўства Беларусі “на ўзроўні праваўжывальнае практыкі немагчыма”. “Ускладаць усё на Цэнтарвыбаркам было б няправільным. Думаю, што, хутчэй за ўсё, будзе йсці двуадзіны працэс - удасканаленьне практыкі, і, мусіць, у чымсьці будзе зьмяняцца выбарчае заканадаўства”, - заявіла старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі.

Учора ж дэлегацыя БДМПЧ АБСЭ правяла сустрэчу з галавою Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем.

Бакі адзначылі нацэленасьць на практычнае ўзаемадзеяньне пры разглядзе рэкамэндацыяў і прапановаў АБСЭ пры ўдасканаленьні выбарчага заканадаўства Беларусі й праваўжывальнае практыкі ў дадзенай вобласьці, паведамляе БЕЛТА.

Янэз Ленарчыч выказаў гатовасьць да цеснага супрацоўніцтва й аказаньня экспэртнага садзеяньня Нацыянальнаму цэнтру законапраектнай дзейнасьці й Выбаркаму Беларусі. Ён таксама з задавальненьнем адзначыў гатовасьць Беларусі да супрацоўніцтва й пазытыўна ацаніў створаныя беларускім бокам умовы для працы дэлегацыі.

Дмитрий СЕРГЕЙЧИК, “Белорусские новости”
Падрыхтаваў Алесь Лета, Licviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline