У Менску прайшла акцыя «Прашпэкт нацыянальнага сьцягу», акцыя ў гонар нацыянальных сымбаляў, прысьвечаная 25-м угодкам наданьня Вярхоўным Саветам 12-скліканьня гістарычным бела-чырвона-беламу сьцягу і гэрбу “Пагоня” статусу дзяржаўных сымбаляў, а БССР была тады перайменаваная ў Рэспублу Беларусь.

Моладзевыя актывісты адзначылі 25-годзьдзе наданьня «Пагоні» і бел-чырвона-беламу сьцягу статусу дзяржаўных сымбаляў акцыяй «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» у цэнтры Менску. Акцыя доўжылася больш за гадзіну ды прайшла, як і мае быць, без перашкодаў.

Спадзяемся, што спакойнае правядзеньне дадзенай урачыстай акцыі ёсьць станоўчай прыкметаю ды пачаткам разуменьня ўладамі асноваў тых канстытуцыйных і міжнародных стандартаў права, якія прапісаныя ў заканадаўстве краіны й павінны свабодна рэалізоўвацца на практыцы ў выглядзе права на мірныя сходы, права на выказваньне меркаваньня, свабоду збору й распаўсюду інфармацыі, права на асацыяцыі…, без чаго ня можа быць руху да праўнай, дэмакратычнай і адзінай, а значыцца свабоднай, заможнай і моцнай Беларусі.

ВІДЭА З АКЦЫІ ад НАШАЙ НІВЫ - ГЛЯДЗІ ТУТ

Паводле NN.by і svaboda.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline