Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Пасьля звароту даўгатэрміновага назіральніка ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую гарадзкую пракуратуру 25.08.2016, “перапасоўка” ягоным зваротам паміж установамі розных галінаў ўлады працягваецца.

Зварот, скіраваны ў пракуратуру, адносна пытаньня па перашкодах у назіраньні з боку Сяргея Слабухі быў спачатку перанакіраваны ў Жодзінскі ГАЎС, адкуль праз 10 дзён з той жа нагоды апынуўся ў кіраўніцтва Жодзінскай гарадзкой рады (старшыня - Н.Сушко, намесьнік - Дз.Заблоцкі), праўда, адзначыўшы пры гэтым суб’ектам верагоднага правапарушэньня, чамусьці, ужо не С.Слабуху (таксама дэпутат Гарадзкой Рады, кіраўнік ініцыятыўнай групы Дз.Заблоцкага), а самога Дзьмітрыя Заблоцкага, кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь на той час і аднаго зь дзейсных кіраўнікоў гарадзкой рады.

Аднак, як стала вядома Жодзінскаму інфармацыйнаму парталу, яшчэ падчас датэрміновага галасаваньня Натальля Сушко адразу ж адправіла зварот абратна ў жодзінкую міліцыю па той жа самай падставе - у сувязі з непадведамаснасьцю.

Пры гэтым, старшыня Гарадзкой Рады, як адзначаюць відавочцы, была вельмі зьдзіўленая й тым, што ў сувязі зь вядомым ёй зваротам (дакумэнт быў апублікаваны 27.08.2016) у адказе зь міліцыі замест С.Слабухі фігуруе Дз.Заблоцкі.

На сёньняшні дзень, як пацьвердзіў нам заяўнік, Аляксей Лапіцкі, ён дагэтуль (пасьля рэагаваньня пракуратуры) не атрымаў адказу па сутнасьці свайго звароту ні з Жодзінскага ГАЎС, ні з Жодзінскай гарадзкой рады.

Такім чынам, як мы бачым, пасьля звароту даўгатэрміновага назіральніка ад Беларускага Гэльсынскага
Камітэту (БГК) Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую гарадзкую пракуратуру
яшчэ 25.08.2016, перапасоўка ягоным зваротам паміж установамі розных галінаў
ўлады працягваецца.

P/S

Нагадаем, што ў звароце былі выкладзеныя абставіны неналежнага рэагаваньня кіраўніцтвам выбаркамаў усіх роўняў на прад’яўленыя факты парушэньняў ВК Беларусі падчас збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам на выбары Дз.Заблоцкага ў пікеце 12.07.2016 у Жодзіне, а таксама па сятуацыі з аказаньнем псыхалягічнага ўціску ды перашкодаў у назіраньні з боку патэнцыйнага правапарушальніка Сяргея Слабухі, арганізатара й актыўнага ўдзельніка ўзгаданага пікету.

Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінскай акрузе,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

На загалоўным фота: Натальля Сушко, старшыня Жодзінскай гарадзкой рады, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Дз.Заблоцкага падчас сустрэчы 24.08.2016 у Жодзінскім ліцэі БНТУ.

Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 17.09.16 22:59 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 18.09.16 15:56: AL Łapicki [ ]

    Функцыянэры баяцца адказнасьці, а яшчэ - прызнаваць памылкі й прыцягваць да адказнасьці сваіх… Гэта для іх сапраўды страшна, нават, калі пакараньне можа быць амаль умоўным … Непарочная такая “кругавая парука” атрымліваецца … - сыстэма не здае сваіххх і не стварае прэцэдэнтаў, якія б заміналі ёй і далей парушаць закон ды правы асобных грамадзянаў.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline