Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Жодзінская акруговая выбарчая камісія №64 не прадставіла інфармацыю на запыт незалежнага назіральніка, спасылаючыся на арт.13 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым адказ ад 07.09.2016 на зварот ад 05.09.2016 быў дасланы заяўніку толькі 10.09.2016, адразу разам з 3-ма іншымі праз пошту. (Цікава, яны там  што, па камандзе з выканкаму адпраўленьні адрасатам і прытрымліваюць, і дастаўляюць?)

Зыходзячы з таго, што знаёміцца за выбарчай дакумэнтацыяй у выбаркаме назіральніку не дазваляецца, у сваім звароце сваім звароце Аляксей Лапіцкі зрабіў запыт на атрыманьне статыстычных дадзеных, якія б магі дазволіць разам са зваротам у ЦВК па тлумачэньні разабрацца ў дзейснай у выбаркамах сыстэме рэагаваньня на звароты грамадзянаў у форме зваротаў- адказаў, а таксама ці зьяўляюцца яны паўнавартаснымі рэашэньнямі, якія можна абскарджваць у адпаведным парадку ды мець магчымасьць атрымаць у выніку аб’ектыўныя  калегіяльныя рашэньні.

У выніку старшыня Жодзінскай АВК №64 Сяргей Афанасенкаў адмовіўся прадстаўляць любую падобную інфамарцыю, спаслаўшысь на тое, што

“правы назіральнікаў пры правядзеньні выбараў замацаваныя ў частцы пятай артыкула 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, згодна зь якім запыт назіральнікам інфармацыі, названай у вашым звароце, не прадугледжваны.”

Былому начальніку арганізацыйна-кадравага адзьдзелу Жодзінскага гарвыканкаму, функцыянэру ад РГА “Белая Русь” у выбаркаме, бачна няўцям, што ч. 5, арт. 13 ВК Беларусі ня ўтрымлівае вычарпальны сьпіс правоў і свабодаў назіральнікаў, а тым больш тэмаў альбо выбарчых пытаньняў, за якімі ён можа назіраць, аналізаваць для фіксацыі адпаведнасьцяў альбо неадпаведнасьцяў іх заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Аляксей Лапіцкі, праваабаронца ПЦ "Вясна" у Жодзіне (аўтафотапартрэт)

Аляксей Лапіцкі на гэты конт адзначае:

Любому юрысту вядомае правіла - “што не забаронена, то дазволенае”, зь якога вынікае, што вычарпальным пералікам у заканадаўчых актах можа быць толькі “пералі забаронаў”, “абмежаваньняў правоў і свабодаў”.

- А такіх абмежаваньняў, як зьвяртацца да старшыняў камісіяў з запытамі (у тым ліку пісьмовымі) ды атрымліваць ад іх інфармацыю, адказы на пастаўленыя пытаньні, у Выбарчым Кодэксе не існуе. Наадварот гэта, як раз, наўпрост і фігуруе ў неад’емных правах назіральніка, -  адзначае жодзінскі праваабаронца.

Калі прытрымлівацца той жа лёгікі, зыходзячы з неправамернай абмежавальнай пазыцыяй С.Афанасенкава вынікае,  што незалежны назіральнік у Жодзіне ня меў права, - бо гэта ж наўпрост не прапісана ў ч. 5 арт. 13 ВК Беларусі, - і выконваць (замест кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64) ягоныя абавязкі па належным наглядзе за адпаведнасьцю патрабаваньням заканадаўства выходных дадзеных на друкаванай агітпрадукцыі абодвух кандыдатаў!?

Але тут, як аказваецца, усё ў парадку!

Тое, што пасьля звароту жодзінскага праваабаронцы ды наступных тлумачэньняў ЦВК жодзінскі выбаркам (хоць і вымушана, без уласнай ініцыятывы, прадугледжанай у п.18.6 Дапаможніку №9 ЦВК) вынес адпаведныя неабходныя папярэджаньні кандыдатам … - азначае, што кіраўніцтва АВК №64 дзейнічае альбо непрафэсійна, альбо палітычна заангажавана (!?).

Бо, як і ў нашым канкрэтна разглядаемым выпадку, яно чарговы раз перашкаджае ў назіраньні ды не выконвае сваіх наўпростых службовых абавязкаў.

ДАДАТКІ:

1. Заварот у Жодзінскую АВК №64 ад 05.09.2016 па адпаведную статыстыку (PDF-файл)

2. Адказ С.Афанасенкава за №62 ад 07.09.2016, дасланы 10.09.2016

2. Адказ С.Афанасенкава за №62 ад 07.09.2016, дасланы 10.09.2016
2. Адказ С.Афанасенкава за №62 ад 07.09.2016, дасланы 10.09.2016

Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінскай акрузе,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, ілюстрацыі Аляксея Лапіцкага

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline